Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень страница 21

СКАЧАТЬ ласково морской, развеселясь, играл с тобой…”, ён газануў і імкліва ад’ехаў.

      Тутэйшыя камбінатаўскія пляткаркі, што вельмі чуйныя да ўсяго, што адбываецца на сардэчных абшарах працоўнага калектыву, адразу зразумелі ўтвораны расклад і ў хуткім часе лісьліва завохкалі:“…Ах, ах, якая пара! Яны проста створаныя адзін для аднаго. Як шкада Алега Дзянісавіча, які мужчына! А як дбае пра калектыў…”

      ІІ

      Па гарадку хутка пачала рухацца камбінатаўская дзейка, ціхай вужакай яна перапаўзала з аднаго вуха ў другое, покуль не дайшла да кума Антося. Кум быў на крытым рынку і, стоячы ў чарзе за смятанай, сваім дасканалым вухам паляўнічага учуў, як уперадзе яго дзябёлая матрона з літровым пустым слоікам шаптала знакамітай у горадзе шаройцы ў рудой турэцкай скуранцы: – Чула, наш Дзянісавіч нарэшце паклаў вока на тэхноляга Марыну Коваль.

      – Ты што? – зусім натуральна зьдзівілася тая і тут жа з нейкай неўтаймаванай хцівасьцю запытала: – Ну, а яна што?

      – Яна як заўсёды. Упарціцца. Падымае сабе кошт. То нашаму Дзянісавічу не ўпершыню. Тыдзень, месяц, а сваё возьме. Спэц, майстар!

      У апошніх словах матроны чуць прыкметна калыхнулася захапленне, змешанае з зайздрасьцю і лёгкім сумам. Калісьці, здаецца, зусім нядаўна, яна таксама была аб'ектам палкай увагі для ўплывовых мужчын.

      – Але ж Марына не падобна на каханак. І сям’я ў яе дай Бог кожнаму, і муж… – выказала недавер ейная сяброўка.

      – Ты, Ніна, мне яшчэ будзеш тлумачыць. Ніхто яшчэ ад сябе не адкінуў, калі само ў рукі плыве. Ведаеш, быў такі пісьменнік Дзюма. Ён заляцаўся да адной тры месяцы! Тры! І сваё ўзяў. Вось гэта мужык. А наш Дзянісавіч яшчэ больш круты, чым той Дзюма, – у голасе жанчыны прагучала нешта, што можна было параўнаць з гонарам за свайго дырэктара.

      – Дзюма таленавіты. Мулат, ня піў…

      – Наш таксама ня п'е, а таленту ня менш, чым у таго Дзюмы, – пераканана зазначыла матрона, хлябнула з слоіка толькі што налітай смятаны і зачыніла накрыўкай гарлавіну. Уся чарга, даведаўшыся пра чарговае захапленне дырэктара кансервна-пладоваягаднага заводу, паціху рухалася да гандляркі, абмяркоўваючы пачутую навіну.

      Кум Антон у вялікім одуме пастаяў, скіраваўшы свой збянтэжаны позірк уверх, дзе марудна плыла шэра-белая вата вераснёўскіх хмар, і, не купіўшы смятаны, пакрочыў да кума Петрака, які быў мужам гэтай самай Машы Коваль. Абодва былі заўзятыя паляўнічыя і зазвычай выязджалі на паляванне Петраковым запарожцам. Таму ён цяпер зажурыўся, бо ведаў сталёвую, як у бульдога, чэпкасьць і неабмежаваныя магчымасьці дырэктара-курвеля, што разбурыў у горадзе ўжо некалькі да гэтага рахманых і як быццам шчасьлівых сем’яў. Спачатку курвелю яшчэ спрабавалі біць пысу, але, як толькі ён стаў дырэктарам, дабрацца да ягонага твару стала няпроста. Ля дзяржаўнага карыта, якім быў завод, сілкаваліся розныя вялікія і маленькія ўплывовыя людзі, у тым ліку і з ахоўных ворганаў, бо ўсе людзі хочуць добра СКАЧАТЬ