Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень страница 17

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Ну, пайшлі мы з ёй у адзін з габінэтаў, здаецца, геаграфіі, покуль там усе танчылі ды сьвяткавалі. Ну, я як той адбойны малаток, як замалаціў, то яна як заенчыць, а я прыпыніцца не магу, ачуняў толькі, калі мяне дырэктар школы з фізруком за плечы сцягнулі. Вэрхал быў страшэнны, чуць не пасадзілі. Добра, што прызналася следчаму, што па добрай волі.

      Уяўленьне маладога настаўніка, падагрэтае выпітай гарэлкай, лёгка несла яго ўперад. З сур’ёзным выглядам ён, не сьпяшаючыся, вымалёўваў дэталі.

      – Дырэктар, неблагі мужык, атрымаў вымову з занясенем ў парткартку, завуч з мужыком з'ехала, а я вось такім чынам трапіў да вас.

      Ён змоўк, востра перажываючы перыпетыі прыдуманай мінуўшчыны, суразмоўцы таксама маўчалі, уражаныя драматызмам прамільгнуўшых падзей. У вокнах пачынаў сінець зімовы вечар.

      – Мусіць, сьнег пойдзе, – задумліва перапыніў усталяваную цішыню Савельевіч. Заггас у думках вярнуўся ў шчаслівыя дні маладосьці і зараз уяўляў, як ён кавалерыць бібліятэкарку, малодзенькую, сьвежую, спакуслівую, духмяную… Вось ён кажа пяшчотныя словы, вось лашчыць… цалуе… і потым, канечне, гэхае… гэхае… гэхае…

      – Вып’ем за каханне, – перапыніў маўчаньне ваенрук і пачаў разліваць гарэлку, што яшчэ засталася ў бутэльцы.

      – Так, так, за каханьне, – падтрымала кумпанія. Яны выпілі, закусілі… Але гарэлка скончылася, і ўзьнік так нелюбімы мужчынамі прамежак, за якім хавалася жыццьёвая пустэча.

      – Я так думаю, што вашу бяду можна паправіць.

      Дасьведчаны заггас, будучы вынаходлівым гаспадаром, подумкі спрабаваў вырашыць паўсталыя перад маладым самцом праблемы.

      – Можна паспрабаваць павялічыць адлегласць паміж каханкамі з дапамогай гумовых колкаў. Акрамя таго можна з трэцяй пазыцыі…. Дарэчы вельмі ўзбуджае.

      Сьмяшлівы ваенрук чуць ня ў покат сьмяўся, уяўляючы вырашэньне жыцьцёвай складанасьці прапанованай заггасам.

      Біёлаг доўга глядзеў на Савельевіча. У ягоным позірку было нешта недасяжнае для ўсьведамленьня прысутных, быццам ён ведаў нешта такое, чаго ніхто ня ведаў. Нейкія глыбачэнныя таямнічыя віры бруілі ў глыбіні гэтых цёмна-сініх балцкіх вачэй. Яны высмоктвалі з чалавека ўсё яго пражытае сьвядомае і несьвядомае жыцьцё з яго марамі, надзеямі і дробнымі жаданьнямі.

      Вітаўт Янавіч ачуняўшы матнуў галавой, адганяючы цяжкія думкі і выбойна зацьвердзіў: – Я амаль згодзен. Толькі трэба было б зрабіць выпрабаваньне Вашай прапановы.

      – Дак у чым справа?

      – Па-першае, патрэбны гумовыя колкі, па другое, аб'ект для выпрабаваньня.

      – Які аб'ект? Бабу?

      – Верагодна, так.

      Суразмоўцы зьбянтэжана ўзяліся за галовы. Дзе ты яе возьмеш, вольную жанчыну ў вёсцы! Тут усялякая маёмасьць пад пільным прыглядам уладальнікаў.

      – Трэба жаніцца.

      – Жаніцца нельга без выпрабаваньня. Можна скалечыць жыцьцё маладой дзяўчыне, – сувора зазначыў Вітаўт. Савельевіч СКАЧАТЬ