Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень страница 14

СКАЧАТЬ мроі разбурыўся і ён грукнуўся з вышыні на цьвёрды і жорсткі грунт рэчаіснасьці.

      Прайшоў год, рана з цяжкасьцю загаілася. Між тым нявырашанае пытаньне сяньня паўставала ва ўвесь рост. Ён, у каторы ўжо раз, у душы зайздросціў жанчынам, якія пры любым раскладзе маглі нарадзіць ад любімага чалавека дзяцей і потым усё астатняе жыцьцё ўвасобіць сваё Каханне у сваіх дзецях… І вось зараз Вітаўт псаваў чароўны час свайго супержыцьця ў сельскай глухамані ў далечыні ад цывілізаваных цэнтраў, ад маладых прыгажунь, трацячы маладыя сілы і юнацкі чароўны юр з выпадковымі і дробнымі людзьмі.

      Вітаўт пасьнедаў смажанай кілбасой з дзічыны і яечняй на два яйкі. Задумліва выпіў гарбаты, гледзячы на восеньскі сумны абсяг у вакне, на голыя яблыні зь дзе-нідзе замерзлымі жоўтымі яблыкамі на галінах, потым прыбраў са стала. Ён не сьпяшаючыся, апрануўся, узяў тэчку з загатаванымі прыпасамі і пайшоў на двор, сыпануў ячменю курам, памарудзіўшы крыху, пастаяў на двары, назіраючы, як певень задаволена сакоча ў атачэньні свайго гарэму. Вітаўт зачыніў хату – ён жыў ва ўласнай хаце, купленай за грошы, назьбіраныя некалі на легкавік – і пашыбаваў у школу.

      Звонку ў вясковым навакольлі валадарыў холад. Паветраныя массы з поўначы абрынуліся на вёску, счапілі марозам шэрую адзервянелую зямлю. Ад таго што сьнег ня выпаў, было брудна, няўтульна, змрочна. Над самым небакраем далёка на поўдні нізка вісеў маленькі бялявы абруч сонца.

      Звычайна па выхадных біёлаг часцяком ездзіў на дызелі ў невядомым для жыхароў вёскі накірунку, да невядомай мэты. Мясцовыя жанчыны выказалі меркаванне, што ён ездзіць да чужой не тутэйшай бабенцыі, каб утаймаваць свой чароўны юнацкі юр, але куды і да якой жанчыны – даведацца покуль не ўдалося.

      – Надта хітры, – зазначыла загадчыца фермай Фёдараўна, вядомая на вёсцы спрытная і ёмкая кабета гадоў за сорак, якая мела двух дачок і марыла выдаць старэйшую, дваццацігадовую Жану, за маладога настаўніка.

      Пасьля непрацяглай барацьбы за месца пад сонцам, расчараваная Фёдараўна выказала меркаванне дасьведчанай, навучанай жорсткім жыцьцём, сталай, усё яшчэ прывабнай і сьпелай жанчыны, якая паспытала гэтага самага жыцьця па самыя ноздры і добра ведала тое, аб чым казала: – У яго не стаіць!

      Гэта быў злавесны і, магчыма, канчатковы прысуд, як удар драўлянага малатка ў амерыканскіх судох, пасьля якога жаночая палова пачала паглядаць на маладога самца з падазронасьцю.

      Ідучы ў школу, настаўнік Вітаўт Янавіч на хвіліну зьвярнуў да людзей, што таўкліся на школьным двары, каля разгружанага ад вугля бартавога маза. Тутака стаялі заггас, качагары і ваенрук, пазіралі на шафёра, што завіхаўся каля самахода. Школьны заггас Савельевіч у чорным кажуху нюхаў стылае халоднае паветра і, паглядаючы ў ледзяное блакітнае неба, разважліва казаў, зьвяртаючыся да прысутных: – Мусіць, сяньня сьнег пойдзе…

      – Які сьнег!.. – самотна пярэчыў ваенрук Алег Пятровіч, стомлена пераступіўшы з нагі на нагу. – СКАЧАТЬ