Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень страница 15

СКАЧАТЬ прыемнай парфумы. Сціплыя сельскія жыхары адчувалі ягоную маладую сілу. Ветлівы і ахайны, Вітаўт не расчыняўся, не зьмешваўся, нешта незнаёмае прысутнічала ў ягонай маўклівасьці.

      Заггас з настаўнікам пайшлі да складу, дзе Савельевіч перадаў настаўніку ладны кавалак сьвежыны, закручаны ў ахайны скрутак кілаграммы на два.

      – Трэба праверыць на трахінілёз. Загадчыца ФАПа Алеся сяньня закалола кабанчыка. Як кажуць, беражонага Бог беражэ.

      – Праверым. Шмат для аналізу… Хапіла б грам дзьвесьце.

      – Астатняе – за працу і клопат.

      Заггас змоўчаў, што загадчыца ФАП запрашала іх на сьвежыну.

      Настаўнік забраў скрутак і хутка пайшоў у будынак школы. Прысутныя пасунуліся да загадчыка гаспадаркі. Ваенрук рашуча выказаў калектыўнае пачуццё: – Савельевіч, не марнуй час, плаці грошы людзям. Ім трэба грэцца, бачыш якая халадрыга, і краму могуць зачыніць.

      Качагары задаволена заківалі галовамі, ваенрук выказаў набалелае. Пралетарыі ня былі ўпэўнены, што заггас іх сяньня разлічыць. Ваенрук, малады мужчына дваццаці шасьці гадоў, з раніцы сеў на хвост заггасу і на дармаўшчыну хацеў выпіць перад выхадным днём. Савельевіч быў зусім ня супраць. Чым выпіваць з замурзанымі і разумова абмежаванымі вясковымі качагарамі, лепш было секануць з педагогам. Выпіўка з інтэлігентнымі і адукаванымі настаўнікамі аўтаматычна падымала ягоны рэйтынг у вачах аднавяскоўцаў.

      Пасля разліку качагараў ваенрук, мацаючы ва ўнутраным кішэні скуранкі запаветную пляшку, па якую ён хадзіў у вясковую краму, покуль Савельевіч кіраваў разгрузкай вугля, прапанаваў заггасу: – Пойдзем да ліцьвіна, я бачыў у яго габінэце сьвятло гарыць.

      У гэты самы час Вітаўт Янавіч адышоў ад мікраскопа, агледзеўшы апошні зрэз мяса, што даў яму заўгас. Сьвежына было добраякаснай, але асцярожны настаўнік ніколі не даваў поўнай гарантыі сваёй праверцы, паколькі сам ня браў узоры. Сёньня ён асабліва ўважліва рабіў аналіз, імкнучыся не зашкодзіць загадчыцы ФАПа, спадарыні Алесі Пятроўне. Пекная жанчына, усяго толькі на восем ці сем год старэйшая за яго, нават зараз пры думцы аб ёй Вітаўт зь зьдзіўленьнем адчуў, як сэрца ўзрушана грукнула ў грудзях.

      Вітаўт сноўдаўся па габінэту біялогіі, механічна здымаў з сцен стэнды з малюнкамі разьвіцьця расліннага і жывёльнага сьвету ў мезазойскую эру, мяняў іх на стэнды развіцьця арганічнай супольнасьці ў палеазойскі перыяд. Думкі яго між тым бруілі ў вызначаным раніцой накірунку. Ён глянуў у вакно, як быццам там знаходзіўся адказ на пытаньне, што нечакана паўстала пасля зразуметай нядаўна высновы.

      Жаніцца, а што далей? Ён апынуўся ў асяродзьдзі, якое ня мела высокай якасьці жыцьця… Вясковы народ заўсёды знаходзіўся ніжэй агульнаграмадскай ватэрлініі. Перад ім паўстала нязвыклая супярэчнасьць: ці можна быць шчаслівым, будучы бедным?

      У дзьверы асцярожна пастукалі, яны прачыніліся, у шчыліну прасунуў кудлатую галаву ваенрук Алег Пятровіч. СКАЧАТЬ