Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень страница 16

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Прычыніўшы дзьверы на клямку, ён спрытна расстаўляў на стале на разасланую газэту чаркі, бутэльку белай, рэзаў хлеб і сала, чысьціў цыбулю. Стоячы каля стала, мужчыны нетаропка гаманілі паміж сабой, пазіраючы ў вакно, каб убачыць вяртаньне дырэктара, які зьехаў у райцэнтр. Пад вечар у школе засталіся толькі прыбіральшчыцы і качагары ў кацельнай.

      – А вы самі, Вітаўт Янавіч, амаль зусім не п'яце. – Савельевіч дапытліва зірнуў на настаўніка.

      На дзень нараджэньня, на Новы год, на Раданіцу можна ўзяць чарку. Больш няма сэнсу. Гарэлка разбурая розум чалавека. На дне бутэлькі хаваецца нячысцік….

      Вітаўт казаў правільныя словы нетаропка, як бы раздумваў і далучаў прысутных да сваіх роздумаў. Але госьці ў такім важным пытаньні не паддаліся пад ягоныя ўзнёслыя меркаваньні. Біёлаг быў чалавек малазнаёмы, і яны толькі зрабілі выгляд, што слухаюць з павагай ягоныя думкі.

      – Нішчыць здароў'е, – дадаў Алег, наліваючы чаркі, і павучальна зірнуў на заггаса.

      – А навошта тады тое здароў'е, калі нельга і выпіць?

      – Мудрае пытанне, Пятровіч. На ім шмат народу скалечыла жыццё, – задумліва зазначыў настаўнік. – Здароў'е патрэбна, каб зарабляць грошы. А потым, каб карыстацца заробленымі грашыма. Усё астатняе дарослыя людзі робяць амаль аўтаматычна.

      – А калі няма сапраўднага здароў'я?

      – Тады ўзамен паўстае праблема праходжаньня цыкла. Прайшоў жыцьцёвы цыкл: ўзгадаваў, падняў дзяцей – ужо добра, ужо зьдзяйсьніўся.

      – Чаму я не магу ў выхадны дзень з шаноўнымі людзьмі выпіць чарку – другую? Скажы, Савельявіч. Пі ня пі, а пройдзе 50 год – і ў люлю на канчатковы адпачынак.

      – Уяві сабе, што мы зараз, узяўшы прыемных кабет, дзе-небудзь у ціхім утульным месцы пацягваем каньячок і заядаем бутэбродамі з сёмгай ды з ікрой.

      – Ну, наконт баб – то я за. А каньяк… Ён клапамі ваніць.

      – От халера, я ж ня ведаю, як тыя клапы смярдзяць, – зморшчыўся Вітаўт, у каторы раз пераканаўшыся, што высокая якасьць існаваньня не дасяжна ўяўленню пралетарыяў. Алег Пятровіч рашуча махнуў рукой, даючы каманду: – За тое, каб хацелася і маглося.

      Мужчыны чокнуліся і, не марудзячы, хутка кульнулі чаркі. Заггас, выцершы вусны рукой, не сьпяшаючыся ўзяў скібку хлеба, дадаў лустачку нарэзанага мёрзлага сала і, паклаўшы наверх суцэльнае колка цыбулі, прамовіў: – Эх, моладзь, моладзь, залатыя дзянькі пралятаюць. Жаніць вас трэба. Лепшыя гады йдуць. Покуль ёсьць цікаўнасьць да жаночай палавіны… Праімчыць час, і ўсё скончыцца… Жыцьцё, як той дызель-цягнік, і прэ і прэ ўперад, а калі ідзе ў адваротны бок, то вязе ўжо іншых пасажыраў. Хто зевануў, той праехаў маладое шчасьце. Такія дзеўкі вакол…Эх, каб вярнуць час!..

      У апошніх словах заггаса гучала сваё асабістае, некалі нерастрачаная жаданне і ён гэтак недыпламатычна агучыў пытанне, што турбавала ўсё вясковае грамадства.

      – От напрыклад, вы, Віктар Іванавіч і вы, СКАЧАТЬ