Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень страница 20

СКАЧАТЬ Была звычка. Людзі жылі звыкла і ў Менску, і ў Беластоку, гэтаксама, як і ў гэтай вёсцы. Між тым ў нечым да ісціны было бліжэй тут, у вёсцы, ноччу…

      Сьнег ішоў і йшоў да самай раніцы, і толькі, калі першыя пеўні абвясьцілі аб пачатку новага зімовага дня, прыпыніў сыпаць зь неба. Раніцой заггас Савельевіч, едучы на санях па засьнежанай вёсцы, заўважыў сьвежы сьлед на сьнезе, што йшоў ад хаты пані Алесі. Ён прыпыніўся і пры сьвятле ліхтара пазнаў знаёмы адбітак белвестаўскіх чаравікаў дружбана Вітаўта. Ён толькі пачухаў патыліцу: “Ну, блін, гэты біёлаг!.. Сапраўдны маджахед.» Заггас не паленаваўся зьлезьці з саняў і зацерці сьляды сябрука. «Любоў зла, – думаў ён, вяртаючыся ў сані, – узлюбіш і казла».

      Конь трушком каціў сані па бязлюднай вуліцы. Заггас, захінуўшыся ў кажух, трымаў лейцы адной рукой, паліў папяросу «Беламорканал» і, змрочна ўперыўшы позірк у зімовую снежную цемрадзь, крыва ўсьміхаўся. Два пачуцці змагаліся ў ягонай душы. Адно адмоўнае – дружбан перахапіў у яго вабную жанчыну. І другое, рэваншысцкае, і таму прыемнае, яно мацнела і ўрэшце перамагло. «Фершал Алеся – кабета, канечне, сакавітая, але не для цябе, Віця. Табе маладая і адукаваная цёлка патрэбна, а не кабета з прычэпам, якая цябе зараз так зацугляе, што да самай пэнсіі будзеш пад яе хамутом хадзіць. Разумнік ты, а супраць жывой бабы слабак. Слабак ты Віця, ох і слабак!»

Жнівень 2004 г.Упершыню надрукавана ў кніжцы «Маўчы і будзь хітрым» у 2007 г.

      Ах, белы цеплаход…

      І

      Ёсьць такая мэтода дзеяньня: не хавацца, а наадварот вытыкацца з сваім дзействам, гэтак і зрабіў дырэктар кансэрвна-гароднінага камбінату Сердзюкоў, калі ўзяў і падвёз пасьля працоўнага дня тэхноляга свайго заводу Машу Коваль да ёйнага дому. І не проста падвёз, а выйшаў з легкавіка, адчыніў дзьверкі аўдзі, доўга трымаў яе прыгожую руку ў сваёй мужнай, мужчынскай руцэ, тлумачыў ёй нейкія гаспадарчыя праблемы і глядзеў, глядзеў, глядзеў на Машу. Канечне, там і было на каго паглядзець.

      “Чароўна створана і файна намаляваная”, – так аднойчы прамовіў пра Машаньку кум Антось, калі ўбачыў яе ўпершыню. Пастава яе была з той хвалюючай аўрай, што прысутнічае ў рэдкіх жанчын, а абрысы былі вымаляваны прыродай з пачуццём бездакорнага густу і меры. Твар нардычны, шырокі, з прамым носам сьведчыў аб моцным фізычным і духоўным здароў і, каса папяловых валасоў цякла да самых сцёгнаў, і смелы позірк сініх вачэй. Яна стаяла каля веснічак ўласнага дома і глядзела ўсутыч сваім разумным позіркам на Сердзюкова, які ад гэтага розуму, што свяціўся з вачэй і ўсёй сьвежай чароўнай аўры маладой жанчыны, зьбянтэжана спрабаваў казаць нешта значнае, каб неяк захаваць – як яму здавалася – рэшту свайго рэйтынгу.

      – Вы падумайце і з сваімі прапановамі прыходзьце да мяне. А мы разгледзім і падтрымаем.

      Маша Коваль была маладая жанчына. Але, як кожная прыгожая жанчына, мела жыццёвы досьвед, які дазволіў ёй зразу ўбачыць, што дырэктара шчыра цікавіць яна сама, а ня новыя СКАЧАТЬ