Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень страница 11

СКАЧАТЬ створаная рэктарам камісія з удзелам дасведчаных спецыялістаў універсітэта сыстэмна і хутка вяла вышуковую працу. Апытанне ўсіх выкладчыкаў, тэхнічных работнікаў, навучэнцаў і саксупаў[10] не дало вынікаў. Праз тыдзень уедлівай і ўпартай працы камісію запрасілі на паседжанне рэктарата універсітэта.

      Вось на гэтае паседжанне, папярэдне вывучыўшы ўсе матэрыялы і шматкроць перагледзеўшы тэлезапіс святкавання, і прыехаў першы намеснік міністра Сымон Апанасавіч Мардзюховіч.

      Перад паседжаннем, будучы ў габінеце ўдвох з рэктарам, намеснік напружана і цяжка маўчаў. Рэктар Сцяпан Ахмедавіч П’янкоў цярпліва трываў гэтую прамаўчанку і, нарэшце не вытрымаўшы, зазначыў: – Прынамсі той, хто ажыццявіў гэтую акцыю, – здольны і нават таленавіты чалавек.

      – Ніхто і не сумняецца, што Зіновій Позьні таленавіты самародак.

      – Так, але адзін, нават і таленавіты, чалавек гэткае дзейства не ажыццявіць. Трэба не менш за дзве ці тры асобы, каб правесьці ідэалагічную дыверсію. Калі б было больш, мы б ужо ведалі. Значыць, двое ці трое! Можна толькі здагадвацца…

      Мардзюховіч зірнуў на П’янкова ўрачыста і чамусьці вабна, быццам хацеў выйграць сто тысяч еўра ў латарэю, і дзесьці ў глыбіні ягонай таемнай чыноўніцкай душы рэктар здолеў угледзець след напружанай увагі.

      – Цябе можна павіншаваць, Сцяпан Ахмедавіч. Я ведаў, што ты здольны, але не ведаў, што да такога ўзроўню. Паваліць самога Пятакова, гэтага чужога «крата», запушчанага ва ўніверсітэт. Усё міністэрства і нават сам гаспадар у захапленні.

      – З пэўных крыніц маеш звесткі? Дзякуй, але гэта не я. Не правакуй мяне, гэта не я.

      – Шкада, калі не ты. Мне прамова Зіновія Позьняга спадабалася, і не толькі мне. Шчыра і трапна. Ёсць некаторыя вельмі ўплывовыя людзі ва ўладных колах, што пагадзіліся з ідэяй аб чорных жалобных повязях замест юбілейных медалёў і значкоў да таго часу, пакуль не будзе ўзноўлены і адбудаваны Савецкі Саюз.

      Мардзюховіч пранікліва зірнуў у твар П’янкову, убачыў толькі яго збянтэжанасць і разгубленасць і дадаў: – Дарэчы, я хачу цябе папярэдзіць. Ёсць ва ўладных колах і другія ўплывовыя асобы, якія катэгарычна нязгодныя з выступам Зіновія Позьняга. Яны будуць слухаць, нюхаць, выглядаць хоць год, пакуль не знойдуць крайняга. Новая буржуазія не хоча вяртання феадалізму, няхай сабе і сацыяльна абароненага.

      Рэктар, напята хаваючы сваю няўпэўненасць і нервовасць, перайшоў да канкрэтыкі і прапанаваў сваю версію падзей.

      – У нас ёсць на прыкмеце некалькі неардынарных студэнтаў. Да прыкладу, «таварыш Маўзер» і ягоны сябар, пяцікурснік Паддубскі, ёсць яшчэ некалькі чалавек, што зацікаўленыя, каб утапіць прафесара… А прафесара Пятакова шкада.

      Рэктару трэба было стварыць такое агульнае меркаванне ў кіраўнічых колах, дзе прафесар быў толькі ахвярай непрыемнай падзеі. Нельга было дазволіць узнікнуць нават і ценю думкі, плёткі ці гіпотэзы, што рэктарат універсітэта, СКАЧАТЬ



<p>10</p>

Саксуп (наватвор) – сакрэтны супрацоўнік.