Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень страница 10

СКАЧАТЬ супакоіць тых раззлаваных расійскіх дэпутатаў і бізнэсоўцаў, што рушылі з залы.

      – Провокация… мы это так не оставим… А этот Зиновий Позьний – типичный провокатор... – чуліся галасы з іхнага натоўпу. Ветэраны і франтавікі са слязьмі на вачох шукалі Зіновія Позьняга, каб паціснуць ягоную мужную руку за словы праўды.

      Пажоўклы і ўзмоклы ад халоднага поту Пятакоў разгублена таптаўся ля мікрафона, знямела пазіраючы на ўзрушаных людзей. Ім валадарыла жудаснае пачуццё выкінутага з летака жаўнера, які імкліва ляціць да зямлі і не ведае, што ў яго за спінай – звычайны заплечнік ці парашут.

      VІІ

      У хуткім часе былая каханка Рыта Сінчанка нібы выпадкова сустрэла Змітра на вуліцы. Нечаканае з’яўленне Рыты, з якой Зміцер не бачыўся ўжо з паўгода, насцярожыла яго.

      Доўгія цені дрэваў леглі праз вуліцу імя Міколы Ермаловіча, у паветры валадарыў пах квітнеючага цёплага летняга месяца, калі здаецца, што ўласнае жыццё бясконцае, а шчасце абкружае чалавека, як сіняя хваля – чарнаморскага дэльфіна…

      Рыта пазірала на Змітра вабна і чамусьці ўрачыста, нібы нечакана выйграла сто тысяч еўра ў латарэю, і толькі дзесьці ў глыбіні ейнай таемнай жаночай душы Зміцер угледзеў след напятай увагі.

      – Цябе можна павіншаваць, любы. Паваліць самога Пятакова… Увесь калектыў і сам рэктар задаволены.

      – Гэта правакацыя, – чамусьці гучна прамовіў Зміцер і міжволі азірнуўся па баках.

      – Шкада. А мне прамова спадабалася. Шчыра. Ёсць дзеячы ва ўладных колах, што згадзіліся з ідэяй аб чорных жалобных повязях да таго часу, пакуль не будзе адноўлены Савецкі Саюз. Рыта чэпка зірнула ў вочы Змітру і, нічога не ўбачыўшы на свежым твары маладзёна, змяніла кірунак гаворкі.

      – Напэўна, прыйшоў час нашага с табой развітання, любы. Апошнія словы сведчылі, што прагматычная Рыта ўзяла на ўзбраенне жаночую тугу і прыліпчывасць, якой так палохаюца ўсе мужчыны.

      – Што ты прыдумляеш? Мы даўно ўжо с табой развіталіся, Рытачка.

      – Не кажы, мілы. Мы наканаваны адзін для аднаго, любы.

      Гэтым сваім «любы» Рыта быццам забівала цвікі ў ягоныя скроні і сэрца. Зміцер не паказаў сваю нервовасць маладой жанчыне, ведаючы яе выключную чэпкасць пры дасягненні акрэсленай мэты.

      – Дарэчы, я хачу цябе папярэдзіць, любы. Ёсць асобы, якія цалкам нязгодны з выступам Зіновія Позьняга. Яны будуць доўга, упарта нюхаць. За ўсё трэба плаціць, любы, за поспех таксама.

      – Ну ты і хітруння, Рытачка. Сапраўдная жанчына. Як спрытна ты праштурхоўваеш сваю ўласную зацікаўленасць. Я так думаю, што ты збіраешся замуж, але не хочаш мяне крыўдзіць і так мякка сцелеш на развітанне. Хто ён, шчаслівы выбранец, бацька тваіх будучых дзяцей?

      Гэтым слоўным пасажам Зміцер перавёў размову ў зусім іншы напрамак, працягваць які было б непрадбачліва з боку Рыты.

      Яна стаяла побач – маладая палкая жанчына СКАЧАТЬ