Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Восень у Вільнюсе (зборнік) - Маргарыта Прохар страница 20

СКАЧАТЬ як ні дрэннага, ні благога, але ўсё ж сябра. Варта толькі перайсці гэтую мяжу – і лавіна незадаволенасці, абавязацельстваў, недагаворак пачне ператвараць людзей у ворагаў. Таму што калі няма кахання – не варта адкаркоўваць шампанскае. І я адмоўна хітаю галавой.

      Яна не крыўдзіцца, але і не настойвае.

      Мы ідзём да машыны. Я адразу займаю найбольш зручныя месцы – для сябе і для Веры. Цяпер можна заплюшчыць вочы, думаць пра тое, як мільгаюць агнямі вуліцы, і не бачыць іх, пераносіцца ў лёгкія, прыемныя мары стомленай свядомасці. Канешне, калі не чуць, што пастаянна крычыць на вуха наш неўгамонны рэжысёр старому аператару, які амаль засынае; не чуць шушукання дзвюх Аліс – так я называю нашых артыстак (яны агучваюць жаночыя ролі); не чуць аглушальнага маладога храпу Віктара – артыста: ён вечна напіваецца да чорцікаў пасля працы; не чуць усёй гэтай катавасіі і ехаць, ехаць – быццам ляцець далёка, так, далёка; ляцець, нібыта Ікар у кароткім палёце над светам.

      Раптам Вера дакранаецца да майго пляча, а потым нешта хутка і цёпла шэпча мне на вуха.

      – Што? – перапытваю я.

      – Вon voyage! – яна блізка ўсміхаецца.

      – А, сапраўды, я і забыў – вon voyage!.. – адказваю я і таксама ўсміхаюся.

      Хлопаюць дзверцы машыны. Вера выходзіць і знікае ў цемры. Я прытуляюся вухам да мяккай абіўкі машыны, рукой закрываю другое вуха і амаль засынаю, больш нічога не адчуваючы, акрамя лёгкіх крокаў сыходзячага дня… Хаця, гэта хутчэй так пачынаецца дождж. І новы дзень.

      Канчаткова засынаю дома, на світанні, закінуўшы побач з падушкай недачытаную пачырванелымі, стомленымі вачыма кнігу.

* * *

      Я – назіральнік. Я той, хто бачыць і чуе, аднак не ўмешваецца ў жыццё і не будуе сваё, адпускаючы яго па цячэнні часу і таксама назіраючы за ім. Калі з цікавасцю, калі – не, калісьці з палёгкай, што вось гэта, напрыклад, са мной не здарылася, а калінікалі – з горыччу: чаму ж гэта са мной не здарылася.

      Я – назіральнік, таму што стаміўся, жыццё выбіла мяне з каляіны тым, што мой свет і мае мары не знайшлі месца ў гэтым жыцці. Яго змяніць нельга, а сябе я змяняць не хачу. І я проста гляджу на свет, можа чакаю таго, што верне мне – мяне.

      Аднак пакуль гэтага не адбываецца, я – назіральнік. Я спакойны, як спакойны глядач у кіно, ведаючы, што гісторыя на экране зусім да яго не мае дачынення. Праўда, крыху трывожыць сэрца, але ж потым забываецца ў віхуры наступных будняў, як, дарэчы, і ўсё чужое, іншароднае, не сваё. Калі-нікалі мне здаецца, што зза сваёй прафесіі і абыякавасці я пачынаю думаць, што жыццё і ёсць тое самае заварожваючае кіно, часам без вялікіх фантазій. І мы мільгаем у ім, як звычайныя персанажы. Мы ёсць і ў той жа час нас няма. Дакладней, мы ёсць, а вось нас і няма. І таму я спакойна адношуся да гэтага невычарпальнага экрану жыцця: не мільгаю без патрэбы, не малюю непатрэбных зігзагаў, не прахаджуся, пакідаючы непатрэбныя сляды.

      Таму што я – назіральнік. І, чым больш ужываюся ў гэты бяспечны панцыр, разумею, што быць назіральнікам – таксама мастацтва. Умець настроіць сябе, увайсці ў ролю, сыграць сваю ўласную гульню. Назіральнік, як акцёр, іграе з сабой. У мяне атрымліваецца, і я іграю. Іграць умею, а вось жыць – не.

      Сорамна СКАЧАТЬ