Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Восень у Вільнюсе (зборнік) - Маргарыта Прохар страница 23

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – І вon voyage!

      – Ты сёння не чакаеш машыны?

      – Не.

      – З’явіўся багаты паклоннік?

      – Калі б. Хоць я і дарэмна сказала. Мог бы і праявіць крыху рэўнасці.

      – Ты ж ведаеш, Вера…

      – Ведаюведаю! – нецярпліва перабівае яна мяне. – Я проста какетнічаю. Маю я на гэта права?

      – Звярніся да канстытуцыі. Думаю, ты знойдзеш там што-небудзь падыходзячае.

      – Абавязкова. Прыеду раніцай і адразу ж пачну шукаць.

      – Ты з’язджаеш на ўсю ноч?

      – Так, знаёмы запрасіў – паспяваць на вяселлі.

      – Тады да сустрэчы. Не пі многа.

      – Добра, татачка!.. – яна смяецца – лёгкалёгка – і выбягае з бара.

      Я закурваю новую цыгарэту. Такім чынам, заўтра масоўка. Што ж, не самы дрэнны спосаб зарабіць грошы.

      Калісьці ў мяне было ўсё, аднак менавіта тады мне хацелася, каб прыйшоў хтосьці і забраў гэта ўсё, як мой падарунак. Хтосьці вельмі дарагі, вельмі любімы…

      Можа, ад таго, што ў мяне шмат было, мне лягчэй аказалася стаць бедняком. І, відаць, мяне цяпер крыху забаўляе гэтая гульня на выжыванне. Гэтая ўбогая кватэра, п’яны двор, мізэрныя рублі ў кішэні. Я нібыта назіральнік над сабой – знешнім і ўнутраным. Часам мне здаецца, што я і жыву ў квартале тых, каму напляваць на жыццё. Раней здавалася: як жыць без канапы, мяккага вугла?.. А прыгожая імпартная секцыя з крыштальнымі фужэрамі?.. Не, без гэтага ніяк. А сервізы?.. Аднак, аказалася, без усяго гэтага можна жыць. Было б на чым спаць і што есці.

      Гэта ў мяне яшчэ ёсць. За гэта я пакуль спакойны. Не хапае мінімальнай уладкаванасці ўнутры. Я чакаю чагосьці, што павінна вярнуць мне мару, веру ў шчасце, але гэтага не адбываецца. Нічога не адбываецца. Над горадам вісіць ноч, нібыта старое чорнае пакрывала, узятае напракат у пахавальным бюро. Чутна, як цяжка разварочваецца ў нашым вузкім і захламленым двары студыйная машына, што нарэшце прывезла мяне дамоў.

      Я падышоў да карціны, павернутай да сцяны, і раптам адчуў: не, не цяпер. Лепш днём. Чарната ночы – не той фон, каб глядзець на карціну пра сваю мару…

      Ноч, ноч…

      Нехта спявае, нехта маўчыць, нехта плача па начах…

      Я сплю і не сплю. Заплюшчу вочы і бачу пусты горад, ні душы, толькі я сяджу на лавачцы і слухаю песню – павольную мелодыю і словы, ад якіх хочацца памерці і адначасова жыць, але недзе ўжо ў другім свеце.

      І я падыходжу да акна, куру і гляджу, як плавае адлюстраванне ліхтара ў старой калюжы, нібыта прывідны жоўты мячык.

      …Дні збягаюць ад нас у соннае бязмоўе жыцця. Душнымі летнімі начамі не хочацца ні з кім гаварыць. Адсюль і цішыня наўкола.

      Праразаюцца першыя зоркі скрозь чарнату ночы. Зоры свецяць над усім і ўсімі: над абыякавымі і закаханымі, над дрэвамі і спячымі кветкамі, нада мной і табой…

      Можна марыць, можна доўга марыць у начной зачараванай цішыні.

      Можна запаліць святло і сачыняць, пісаць да самага світання, як у юнацтве, а потым заснуць шчаслівым…

      Шкада, што прайшоў той СКАЧАТЬ