Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Восень у Вільнюсе (зборнік) - Маргарыта Прохар страница 19

СКАЧАТЬ ў гэты час – толькі сталыя наведвальнікі. Макс – высокі, пануры бармен – прыносіць мне каньяк і прапаноўвае цыгарэту. Калінікалі ён адпускае мне ў доўг. Толькі мне, не ведаю чаму. Падазраю, што ён шкадуе мяне, таму што я ж нічым не магу заплаціць за ягоную дабрыню. Праўда, калісьці жартам аб’явіў яго імя ў масоўцы нейкага рускага баевіка. Можа, зза гэтага? Відаць, толькі я тут абыякавы да славы. Хаця, хутчэй, мяркую, ад спачування ён адпускае мне ў доўг. Вера – яна тут спявае да гадзіны ночы для наведвальнікаў – гаворыць, што пакута напісана ў мяне на твары. Яна дала мне нават сваё люстэрка, я паглядзеў, але нічога асаблівага не заўважыў, акрамя нікуды нявартай стрыжкі і рубца на шчацэ, на які я не люблю глядзець, таму што адразу ўспамінаю мінулае і тое, чаму я цяпер такі. Але я адхіляюся ад тэмы. Такім чынам, я гляджу ў люстэрка, аднак няма на маім твары ніякай пакуты. Нічога, акрамя стомленасці ў гадзіну ночы. Не, Вера памыляецца. Дарэчы, вось яна ідзе.

      Яна сядае побач, я перапыняю свае запісы, гляджу на паўпустую чарку і нібыта бачу ў ёй свой паўпусты кашалёк.

      – На жаль, не магу цябе нічым пачаставаць…

      Яна чароўна фыркае мне ў адказ і смешна надзімае вусны: усётакі яна прыгожая.

      – Я сама сябе магу пачаставаць. Хаця заказаць можаш і ты, выконваючы фармальнасці джэнтэльменства. За мой кошт, не хвалюйся.

      – Заказвай сабе сама. Ці ты хочаш пагуляць у французскія фільмы? «Ізабэль Аджані, Жэрар Дэпардзье ў фільме «Вon voyage»? Ведаеш, што такое «bon voyage»?

      – Не. – Яе валасы мякка кранаюцца маёй шчакі.

      – Вon voyage азначае «шчаслівай дарогі». Ты можаш вывучыць на памяць гэтыя словы і гаварыць мне іх кожны раз, калі я нарэшце буду сыходзіць з гэтага праклятага бара да гэтай праклятай машыны, якая прыходзіць толькі ў дзве гадзіны ночы. Вon voyage – гэта ж так рамантычна, ці не праўда?

      «Парыж, 1940 год».

      Яна нічога не адказвае. Не ведаю, ці разумее яна мяне наогул, але яе чароўная галава даўно апусцілася мне на плячо. Я куру і п’ю рэшткі каньяку дробнымі, хутчэй мікраскапічнымі глыточкамі, таму што мне яго павінна хапіць на цэлую гадзіну сядзення тут. Цыгарэтны дым падымаецца да разной столі, да люстраў – цяжкіх, як гэты сыходзячы дзень, і такім жа штучна светлым. Калінікалі, для разнастайнасці, я пускаю дробныя колцы дыму, быццам бурбалкі з мыльнай забавы для дзяцей.

      Пануры Макс прыносіць каньяк для Веры. Я падношу чарку прама да яе вуснаў. Пачуўшы пах каньяку, яна расплюшчвае адно вока, потым – другое, расклейваючы чароўныя фарбаваныя ці чароўнафарбаваныя вейкі. І вось мы ўжо разам п’ём каньяк дробнымі, мікраскапічнымі глыточкамі, паколькі нам цяпер разам павінна хапіць яго на цэлую гадзіну да прыезду машыны.

      – Цікавы быў сёння фільм?

      Я падазраю: яна спытала проста ад жадання парушыць цішыню і штосьці сказаць. Не трэба яе крыўдзіць. І я расказваю ёй, пра што гэты фільм. Яна мае рацыю: гэта лепш, чым проста маўчаць – хутчэй ідзе час. Я расказваю ёй аб чыімсьці каханні, чужой мары, а думаю аб сваім, аб тым далёкім часе, дзе ў мяне было сваё каханне і свая мара…

      – Бязглуздая СКАЧАТЬ