Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Восень у Вільнюсе (зборнік) - Маргарыта Прохар страница 29

СКАЧАТЬ патрэбны сябар, проста сябар.

      – Сябар на вечар? Дык вазьмі майго суседа. Яна прыкра моршчыцца.

      – Ён не падыходзіць. Ён будзе глядзець на мяне адданымі сабачымі вачыма. А ты…

      – Што я?

      – А ў цябе спакойны позірк. Ты разглядаеш, не прывязваючыся ні да чаго.

      Відаць, яна мае рацыю. Я ж – назіральнік.

      – Ну выручы мяне, будзь чалавекам!.. – не адстае Вера.

      – Табе вельмі патрэбна? – пытаюся я, пільна ўглядаючыся ў яе твар.

      Яна фыркае – у сваёй звычайнай манеры.

      – Я хачу атрымаць ролю ў адным фільме. І яго рэжысёр запрасіў мяне на банкет. Не ўвесь жа час мне спяваць у гэтым кабаку! – не стрымаўшыся, ускліквае яна.

      Я ўсміхаюся:

      – Здаецца, ты ўжо ўваходзіш у ролю.

      – Ну дык што – па руках? – з надзеяй пытаецца яна.

      – Па руках! – згаджаюся я. – Па руках, як гаворыць падатковы інспектар!

      Яна смяецца, і мы жартам пляскаем адно аднаго па руках.

      Але яна пасля гэтага не адпускае маю руку, некуды цягне за сабой – наперад, потым наверх па лесвіцы. Нарэшце мы ўрываемся ў пыльную грымёрку.

      – Зараз падбярэм табе прыстойны касцюм.

      Я моўчкі стаю і гляджу, як яна энергічна корпаецца ў вешалках, чыхаючы ад пылу.

      – Вось, знайшла! – нарэшце радасна паведамляе мне Вера, вылазячы зпад чарговай барыкады.

      Яна шумна трасе чорны элегантны касцюм з іскрой.

      – Ну што ты стаіш, пераапранайся. Так і быць, я захінуся.

      Фыркнуўшы пры гэтых словах, яна хаваецца за адзенне на вешалках і нешта мурлыча, пакуль я нацягваю на сябе гэты элегантны маскарад, успамінаючы, як даўно не насіў пры стойных касцюмаў. Але ўспамінаю не з настальгіяй, а як усё мінулае, якое не мае да мяне больш ніякіх адносінаў.

      – Гатова! – крычу я, і Вера вылазіць зпад вешалак.

      Яна абыходзіць мяне вакол, разглядаючы, нібыта прыдзірлівы дэкаратар.

      – Ну што, я паранейшаму падыходжу на ролю твайго праважатага ці не? – падначваю я яе.

      Але яна не рэагуе на мае словы, яна захоплена справай: папраўляе мой гальштук, абцягвае пінжак, на патрэбную даўжыню высоўвае манжэты сарочкі, ахінае мяне воблакам адэкалону, ад якога я пачынаю чхаць. Пакута заканчваецца праз хвілін пяць, і мы нарэшце выходзім на вуліцу, дзе нас чакае таксі.

      Знаёмынезнаёмы горад праносіцца ў мяне перад вачыма. Чамусьці гарады ўночы становяцца чужымі, а знаёмыя вуліцы мільгаюць у агнях, і ты іх з цяжкасцю пазнаеш. Але гэта не палохае, не. Ты дзіўна спакойны, ты нібыта растаеш у гэтых агнях, ценях дамоў, шуме машын, чарнаце неба…

      Вера кранаецца маёй рукі, напамінаючы пра сябе.

      – Ты хочаш прачытаць мне лекцыю, як весці сябе на свецкіх раўтах? – іранічна пытаю я.

      – Не, мне чамусьці здаецца, што ты гэта ўсё ведаеш, хаця я і не распытваю цябе пра мінулае, – на гэты раз вельмі сур’ёзна гаворыць яна. І нават з нейкім сумам гучаць яе словы.

      – Ты ўсё робіш СКАЧАТЬ