Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Восень у Вільнюсе (зборнік) - Маргарыта Прохар страница 21

СКАЧАТЬ жартуе: пасля смерці будзе каму ўскрыць цела і каму прачытаць некралог душы. Але пакуль ён жывы і здае дзве кватэры, грае на баяне на мясцовых вяселлях, а ў вольны час п’е. Калі меркаваць па яго заўсёды чырвоным твары, вольнага часу ў яго дастаткова.

      – Прывітанне, артыст! – Іваныч карцінна, як Чаплін у нямым кіно, падымае ўверх кепку, відаць, уяўляючы яе элегантным капялюшам. І ўвесь час заве мяне артыстам. Я не спрачаюся. Пакуль Іваныч не напіўся да чорцікаў, ён, можна сказаць, бяскрыўдны чалавек.

      – Выпі з намі, артыст! – кожны раз запрашае ён, хоць і ведае, што я не згаджуся: мне ж працаваць.

      Піць я не п’ю, але заўсёды падыходжу да іх на пяць хвілін. Яны смешна спрачаюцца: Іваныч, мастак з трэцяга пад’езда і спіты настаўнік літаратуры, які, калі Іваныч лаецца, выбівае пальцамі на лаўцы дроб, а потым, нібыта просячы прабачэння за яго, кажа: «У тэксце прысутнічаюць знакі замоўчвання!» Мастак смяецца. Іваныч корчыць грымасу.

      – Аб чым сёння? – пытаю я з усмешкай.

      – Мой пункт погляду будзе немнагаслоўны!.. – урачыста абвяшчае Іваныч.

      Мы давімся смехам, але не смяёмся ўслых: навошта крыўдзіць чалавека. Іваныч любіць гучныя, «вучоныя» фразы, але нічога не разумее ў іх, таму заўсёды трапляе ў непрыемнае становішча. Тады ён злуецца, можа ўспыхнуць і, пакрыўдзіўшыся, выдаць сваю «каронную» фразу: «Няма чаго смяяцца, трэба глядзець у будучыню, а не ўзад!»

      Калісьці мастак сказаў мне, што раней Іваныч быў упраўдомам, адтуль і гэты пылок «вялікіх» спрэчак тыпу: «Пачнём азеляненне двара! За Радзіму!»

      І што штыкі, што лапаты – пафас адзін…

      А цяпер Іваныч, паступова п’янеючы, сядзіць на лаўцы. Успамінае ён сваё мінулае ці ўжо не памятае нічога?.. Альбо стары настаўнік, што пачынае блытаць Гогаля з Горкім, на што Іваныч дабрадушна памкнуўся супакоіць яго, што ўсе яны на адну літару пачынаюцца. І толькі калі ва ўсіх у свядомасці вырысавалася гэтая літара, настаўнік ускочыў з месца, расчырванелы, пакрыўджаны. На гэты раз без «знакаў замоўчвання» не абышлося ні з аднаго, ні з другога боку.

      Але гэта ў мінулым. Зараз яны нешта разглядаюць.

      – Мой пункт погляду будзе немнагаслоўны!.. – ізноў паўтарае Іваныч. – Карціна дзіўная!.. – ён нават вымаўляе некаторыя словы па складах – ці то ад значнасці, ці ад таго, што яму ўжо цяжка вымавіць слова цалкам.

      Я падыходжу бліжэй і бачу невялікую карціну: мора, стары дамок і прыгожая, нібыта прыплыўшая здалёку, там, дзе пачынаецца рай, лодка. Побач стары марак у рванай куртцы і разбітых ботах стаіць перад ёй, нібыта перад залатой рыбкай, што выйшла з казачных глыбіняў.

      У мяне перацінае дух. Я адчуваю, што маё мінулае ўладарнай рукой маніць мяне да сябе. Я дастаю кашалёк.

      – Вось усё, што ёсць. За карціну. Мастак здзіўлена глядзіць на мяне.

      – Што з табою?

      Я пераводжу дыханне, аднак адчуванне горкага камка ў горле не праходзіць.

      – Хопіць СКАЧАТЬ