Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева страница 17

СКАЧАТЬ дзень і ноч сядзіць, схіліўшыся над вязаннем, – ён абурана пакруціў галавой, як прынц са старой казкі, якую ён мне цяпер распавядаў. – Не, мая нявеста ніколі не возьме ў рукі кручок ці пруткі! Я ёй не дазволю!

      – Глядзі, як бы твая нявеста не ўкалолася верацяном і не заснула на сто гадоў, – не вытрымала я.

      – Падумаеш! Я тады таксама ўкалюся і засну разам з ёй. А праз сто гадоў, калі мы прачнёмся, у свеце не застанецца ні кручка, ні верацяна, а ўсю адзежу будуць вязаць машыны. Вось паглядзіш, так і будзе!

      Лемюэль быў майстар казаць дурасці з вельмі сур’ёзным выразам твару. Ён дасягнуў сваёй мэты: я ўсё-ткі засмяялася.

      – Дэйсі, я думаў, што ты не атрымліваеш маіх лістоў, – сказаў ён. – А то б даўно паведаміў табе…

      – Паведаміў што? – спытала я, з усяе сілы імкнучыся заставацца абыякавай. – Дату твайго вяселля?

      – Паведаміў бы тое, – перадражніў ён мой тон, – што знайшоў драконавы куфар! Спадзяюся, ключ па-ранейшаму ў цябе?

      Я паглядзела на яго з прыкрасцю. Толькі-толькі маё сэрца супакоілася, я выкінула з галавы ўсе надзеі і глупствы, стала жыць па-ранейшаму, ціха і непрыкметна, хвалюючыся толькі пра тое, як паспець звязаць больш зімовых панчох да Каляд. А тут ізноў ён, ізноў пачынаюцца сакрэты, ключы, куфры, схованкі, чароўныя зеллі, у існаванне якіх я ўжо амаль перастала верыць…

      – Ключ у мяне, – сказала я, – але ведаеш, Лем, я больш нічога не шукаю.

      Лемюэль паглядзеў на мяне задуменна і ўзяў маю руку ў свае цёплыя далоні, як тады, пры нашай самай першай сустрэчы.

      – Дэйсі, я не ведаю мэты тваіх пошукаў, але, мне здаецца, гэта не ў тваім характары – спыняцца на паўдарозе.

      – А калі там ізноў не будзе таго, што мне трэба? – прамармытала я, як маленькая дзяўчынка, якая марыць пакатацца на поні, але вельмі баіцца зваліцца, і хоча, каб яе ўгаварылі, паабяцалі, што ўсё будзе добра.

      Але Лем нямоцна разбіраўся ў псіхалогіі маленькіх дзяўчынак.

      – Ну добра, – сказаў ён. – Тады аддай мне ключ і я сам гляну, што там у куфры.

      Я інстыктыўна схапілася за ключ, што вісеў у мяне на шыі пад адзежай.

      – Аддаць? Не, я не магу…

      – Не дуры, Дэйсі. Гэта прадзедаў ключ, ён належыць сямейству Грымсвотнаў. Я даў яго табе, бо думаў, што ты шукаеш штосьці жыццёва важнае, я хацеў табе дапамагчы… Але, здаецца, памыляўся, і цяпер прашу вярнуць мне маю маёмасць, інакш, буду вымушаны звярнуцца да палісмена. Дэйсі Мэй, вы ж не зладзейка?

      Толькі пасля гэтых слоў я зразумела, што ён строіць дурня. Гэта і быў яго спосаб угаворвання маленькай дзяўчынкі. Лем зарагатаў, назіраючы, як з майго твару сыходзіць абураны выраз.

      – Куфар знаходзіцца ў маёй састарэлай цёткі. Не, не ў Падушачкі, у іншай. Мы маглі б наведаць яе сёння, – ён памаўчаў. – Дэйсі, ведаеш, гэтыя твае пошукі заразілі і мяне. Цяпер я таксама страшэнна хачу знайсці «тое, не ведаю, што». Для цябе.

      – Ну… Не ведаю… Калі бабуля адпусціць… – прамармытала СКАЧАТЬ