Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева страница 20

СКАЧАТЬ тут. І тыя, што з драконавага куфра, таксама, – сказала яна з усмешкай. – Калі б цётка Генрыета даведалася, колькі за іх прапаноўвалі на чорным рынку, яна б з’ела ад злосці свае каменныя кексы разам з падносам.

      – Мы толькі ад яе, – уставіў Лем.

      – О, тады вам трэба не проста гарбата, – з разуменнем кіўнула яна, – я прынясу мясны пірог і сыр з варэннем. А вы пакуль шукайце, шукайце, дзеці мае.

      Яна падбадзёрыла іх сваёй усмешкай і выйшла. А я глядзела ёй услед і з сумам думала пра тое, што як усё-ткі выдатна, калі ў цябе ёсць любячая маці, якая аддае ў чыстку твой фрак, спяшаецца на кухню, каб прынесці табе паесці, маці, з якой ты можаш разам нязлосна кпіць з дзівацтваў састарэлых сваякоў. Сям’я. Я быццам бы таксама не ў пячоры пустэльніка вырасла, і бабуля любіць мяне па-свойму, і цётка з сёстрамі ніколі не крыўдзілі. Але ў нашым доме неяк прахалодна, нібы хтосьці забыўся зачыніць акно і скразнячком выцягвае прочкі ўсю цеплыню сямейных адносін… Ах, як я зайздросціла Лему і яго сястры.

      – Дэйсі, ты толькі паглядзі, якія тут скарбы, – мармытаў тым часам Лемюэль. – Я так удзячны табе! Калі б не ты, я б не зацікавіўся сур’ёзна прадзедам і яго працамі… Я быў нейкім перакаці-полем, а цяпер пачуваю сябе хай і маладзенькім дрэўцам, але з вельмі доўгімі каранямі…

      Ён даставаў кнігі адну за адной, чытаў назвы і ставіў назад, асцярожна пагладжваючы іх па вокладках, быццам гэта былі не кнігі, а завяртушкі з іх пыльнымі мяккімі лапкамі ці бяспёры – толькі што вылупіўся – мазгаклюй… О, здаецца, я пачынаю думаць катэгорыямі Лемюэля. Таго і глядзі, маленькія нямышы перастануць мяне дзічыцца і вылезуць з норкі, каб я пачасала ім за вушкам.

      – «Мастацтва варэння зелляў», «Яды і кіслоты», «Гаючыя ўласцівасці балотных раслін», «Тынктуры, адвары, слізі» – паслухай, тут адны назвы чаго каштуюць. – «Пра карысць пеўневага каменя і пра шкоду яго», «Як прыгатаваць амаладжальны эліксір у хатніх умовах»…

      Матухна Лемюэля ўжо двойчы зазірала ў бібліятэку і нагадвала, што гарбата пададзена, а мы ўсё гарталі і шамацелі, але нічога падобнага на «Самыя дзейсныя сродкі» не адшукалі. Частка кніг была без загалоўкаў, яшчэ частка – з непранумараванымі старонкамі, і мы гарталі да 87, але нічога падобнага на замову ці рэцэпт там не знаходзілася. У іншых кнігах было значна менш старонак. Мы перакапалі ўсю шафу. Тоўстыя фаліянты і худасочныя запісныя кніжкі, сшыткі і расходныя кнігі, дзённікі, соннікі і спісы пакупак – у сэра Грымсвотна ўлічана было ўсё, ажно да колькасці груш, сабраных за пэўны год, і бутэлек віна, выпітых у Духаў дзень.

      Асабліва мне спадабаўся разлінеены сшытак з пералікам усіх падарункаў на дзень нараджэння і Каляды ад прадзеда Лема радні кожны год. Мабыць, ён запісваў іх, каб не паўтарацца, там жа былі пазнакі – спадабаўся падарунак ці не. Так, напрыклад, «Падушачцы» вельмі спадабаліся каралавыя пацеркі, а «зборнік лірычнай паэзіі» пакінуў яе «ў разгубленасці». А вось насупраць цёткі Генрыеты кожны раз было напісана адно і тое ж – «грашыма», і кожны раз адна і тая ж іранічная пазнака СКАЧАТЬ