Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева страница 16

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Гэты Грымсвотн табе не пара, – казала яна. – Ён распешчаны хлапчук, яму ўсё ў жыцці дастаецца лёгка, а тое, што дастаецца лёгка, зусім не шануюць. Не будзе ён шанаваць і цябе. Не звязвайся з ім!

      І я не звязвалася. Ды і Лемюэль, не атрымаўшы адказу на свае пасланні, перастаў мне пісаць. Ключ з драконавай галавой я павесіла на шнурок і насіла на шыі, як напамін пра маю несусветную дурасць. Ды і наогул, у нас з гэтым ключом было шмат агульнага. Адзінота. Старамоднасць. Непатрэбнасць. Ён не ведае, дзе той замочак, да якога ён ішоў парай, і я не ведаю, дзе мая так званая палавінка. На зыходзе лета старому ржаваму ключу я давярала свае душэўныя пакуты. Смешна, ці не праўда? Ключ спакойна выслухваў мяне. Нават яму не было да мяне справы.

      Частка 10

      Наступіла восень. Бабуля ездзіла ў Млынавы Раўчук на кірмашы ўраджаю, я ўпарта заставалася дома, але потым адбылася выстава гарбузоў. Бабулін гарбуз урадзіўся неверагодна велізарны – сапраўдная карэта для дамарослай Папялушкі, – і ёй было не ўправіцца з гэткай аграмадзінай самастойна. Мы нанялі воз і адправіліся ў шлях. Каб апраўдаць расходы, бабуля везла зімовыя грушы і турнэпс, а я захапіла скрутак з вязаннем. Калі журуся ці нервуюся, я вяжу. Вязанне супакойвае. І гэтага заспакаяльнага навязалася так многа, што хоць у аптэку здавай.

      Паездка ўдалася. Бабулін гарбуз заняў на выставе ганаровае другое месца і атрымаў медаль, і разам з медалём адразу ж быў набыты нейкім крамнікам для ўпрыгожвання вітрыны. Гандаль таксама ішоў паспяхова. У бабулі раскупілі ўсе грушы, я прадала некалькі шалікаў і каптуроў, і хтосьці прыцэньваўся да пальчатак, калі раптам бабуля пхнула мяне локцем убок.

      – З’явіўся твой Грымсвотн, – буркнула яна, але, насуперак маім чаканням, у голасе яе не чулася злосці, а, хутчэй, цікаўнасць і лагодныя кепікі. Я падняла вочы – і праўда, Лемюэль прабіраўся праз натоўп, ад прылаўка да прылаўка, вышукваючы кагосьці. Няўжо мяне?

      – Адзін твар з прадзедам… – прабурчала бабуля.

      – Нарэшце я адшукаў вас! – звярнуўся Лемюэль да мяне чужым вытанчаным тонам, а потым павярнуўся да бабулі. – Летась на восеньскім кірмашы я купіў у міс Дэйсі гэтыя дзівосныя гамашы, – тут ён бесцырымонна закатаў калашыны і прадэманстраваў пярэстыя паласатыя гетры, якія я калісьці ўзяла з сабой для падарунка дзядку Грымсвотну і потым, павагаўшыся, уручыла Лему.

      – Дзівосныя, цёплыя, яны так саграваюць мяне вечарамі! – працягваў ён. – Я распытваў усіх, але ніхто не ведаў, што гэта за майстрыха, адкуль яна. Цуд, што я знайшоў вас!

      Твар бабулі выяўляў не больш эмоцый, чым турнэпс, што ляжаў перад ёй на прылаўку. Яна і брывом не павяла.

      – Наперадзе зіма, і я хацеў бы, калі магчыма, замовіць у міс Дэйсі некалькі цёплых рэчаў, – замямліў нерашуча Лемюэль, прыкідваючыся гэтакім старым халасцяком, не ўпэўненым, што правільна кажа і паводзіць сябе ў прысутнасці дам.

      – Ну, чаму б і не, – сказала СКАЧАТЬ