Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева страница 13

СКАЧАТЬ абыякавым голасам спытаў пляменнік.

      – Здаецца, не, – гэтак жа знарок абыякава адказала цётачка.

      – А маглі б мы на яго зірнуць? – не вытрымала я. І цётачка не адмовіла госці.

      Кожная жанчына – і маладая, і пажылая – абавязкова з’яўляецца ўладальніцай «куфэрка са скарбамі». Гэта можа быць і круглая кардонка ад капелюша, і бляшаная банбаньерка з пашараваным малюнкам на вечку, і ёмістая скрыначка для рукадзелля, і нават плецены кошык для пікнікоў. Усярэдзіне звычайна захоўваецца тое, што, з пункта гледжання іншых, павінна быць неадкладна адпраўлена на сметнік: кіпа старых лістоў, вееры і тэатральныя праграмкі, крыштальныя флакончыкі ад духоў і засушаныя букецікі, перавязаныя стужачкамі, гузікі ад неіснуючых сукенак, пальчаткі без пары, зламаныя брошкі, закамянеласці, якія былі ў мінулым жыцці шакаладнымі і мятнымі дражэ, паштоўкі з пачатым і сапсаваным віншаваннем, парваныя каралі, а таксама ключы, для якіх наўрад ці атрымаецца адшукаць замок.

      Пакапаўшыся ў сваім куфэрку, цётачка Мод нарэшце знайшла тое, дзеля чаго мы, уласна, і прыйшлі да яе ў госці. Гэта быў цяжкі старамодны ключ, цяпер такіх ужо не робяць. Тоўстая шырокая бародка, таямнічыя пісьмёны, выгравіраваныя ўздоўж стрыжня, і галоўка ў выглядзе дракона, які кусае сябе за хвост.

      – Прыгожы, – прамовіў Лем. – Цікава, якія дзверы ён адмыкае.

      – Ён не падыходзіць ні да адных дзвярэй у доме твайго прадзеда, – сказала цётачка Мод, – і ў доме тваіх бацькоў таксама.

      Мы здзіўлена ўтаропіліся ў яе. Хто б мог падумаць! У цяжкай на нагу даме, аказваецца, не згас дух авантурызму!

      – Мне проста было цікава, што ж такога каштоўнага ўтойваў бацька, калі ён так схаваў гэту жалязяку, – нібы апраўдваючыся, сказала цётачка. – Але ўсё дарэмна. Гэты ключ ні ад чаго. Можа, з нас проста пакпілі, і ніякіх дзверцаў няма ўвогуле… Цётачка на здзіўленне хутка пагадзілася аддаць ключ нам. Не ведаю, як у Лема, а ў мяне не выходзіла з галавы карціна: вось цётачка прыходзіць у госці да сваякоў і, спаслаўшыся на мігрэнь ці стомленасць («прылягу ў гасцявым пакоі ненадоўга», «вазьму на кухні шклянку вады; не, што ты, я ведаю дарогу», «пайду папудру носік»), цішком абшуквае дом, спрабуючы адкрыць камоды, шыфаньеры, пісьмовыя сталы, шкатулкі з цыгарамі, дарожныя куфры ў каморы… Я насілу змагла ўявіць яе за гэтым заняткам. Да чаго ж дзіўныя і загадкавыя істоты – людзі. Думаеш, што ведаеш чалавека як аблупленага, а ён такія каленцы выкідвае.

      – Так і ўяўляю сабе, як яна блукае па закінутым прадзедавым доме і калупаецца ў замках, – прагаварыў Лем, калі праводзіў мяне на аўтобусную станцыю. – Хто б мог чакаць такое ад Падушачкі Мод!

      Мабыць, на маім твары штосьці прамільгнула, таму што ён паспяшаўся апраўдацца:

      – Я не казаў табе, «Падушачка» – гэта сямейная мянушка цёткі з самага дзяцінства. Яна сама яе ведае і не крыўдуе. Гэта прадзед так празваў яе. Яна была самая кругленькая з усіх дзяцей і засталася такой дагэтуль.

      – Ты шмат чаго мне не казаў, – сказала я ціха.

      – Дэйсі, СКАЧАТЬ