Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева страница 15

СКАЧАТЬ кіўнула бабуля зноў.

      – Прабабуля часта бывала там, так?

      – Не так ужо і часта, – адказала бабуля, адкаркоўваючы новую бутэльку воцату.

      – Напэўна, прабабуля і сэр Лемюэль былі добрымі сябрамі?

      Бабуля праліла воцат, грукнула бутэлькай аб стол і павярнулася да мяне, упёршы рукі ў бакі.

      – Палюбоўнікамі яны былі, дзетачка, палюбоўнікамі! – голас яе быў такі ж кіслы, як і водар воцату, што плыў па кухні. Бабуля відавочна не ўхваляла адзюльтэр. Я, увогуле, таксама, толькі калі адзюльтэр не адбываўся сто тысяч гадоў таму і не быў афарбаваны за даўнасцю ў рамантычныя і кранальныя адценні.

      – Прадзядуля ведаў пра гэта? – спытала я. І тут бабуля мяне здзівіла.

      – Які яшчэ прадзядуля? – буркнула яна. – Ніякага прадзядулі ў цябе не было.

      Ведаеце, як бывае, калі занадта моцна надзімаеш паветраны шар? Ён пашыраецца, расце, раздзімаецца, поўны пачуцця ўласнай годнасці, а потым – бабах! – і лопаецца. Так і бабуліна маўчанне лопнула раптам. На кухню ніхто не зазіраў, бабуля метадычна тыкала зубачысткай у слівы і расказвала. Я старалася не перабіваць яе дурнымі пытаннямі. І так, злосна падціскаючы вусны і наколваючы цвёрдыя слівы адну за адной, каб потым скласці іх у слоікі і заліць кіпенем, бабуля паведаміла мне тую частку сямейнай гісторыі, якую не прынята распавядаць гасцям ці дзецям, гартаючы стары альбом з фатаграфіямі.

      Мая прабабуля і сэр Лемюэль Грымсвотн-старэйшы пазнаёміліся пры пікантных акалічнасцях. Дэйсі прыехала ў Млынавы Раўчук з вельмі празаічнай мэтай – набыць «самы дзейсны сродак». Ёй трэба было пазбавіцца ад наступстваў бурнага і хуткаплыннага рамана. Як менавіта развіваліся падзеі тых дзён, дакладна не вядома, але сэр Лемюэль прыняў самы жывы ўдзел у лёсе сваёй наведвальніцы, паабяцаў ёй падтрымку і адгаварыў ад неабдуманых крокаў. «Як гэта ні сумна, – сказала бабуля незадаволеным тонам, – але жыццём сваім я абавязана яму, а не маці, я нарадзілася насуперак яе волі». Грымсвотн зняў для прабабулі жыллё ў Млынавым Раўчуку, дапамагаў грашыма, і яна жыла без клапот, пакуль яе маленькая дачка выхоўвалася ў чужых людзей у пансіёне.

      Сэр Лемюэль Грымсвотн-старэйшы быў доўга і шчасліва жанаты. Прыгажуняжонка, сын і дзве дачкі – Мод і Генрыета – прывыклі, што галава сямейства часта ад’язджае па сакрэтныя інгрэдыенты для сваіх зелляў ці на зборышчы такіх жа алхімікаў, як ён сам, у паездкі па манастырах і замкавых бібліятэках ці на пошукі рэдкіх кніг… А часам яны з’язджалі і самі, у госці да радні ці на воды, і тады прабабуля ў чорнай сукенцы і густым вэлюме з’яўлялася на Самшытавай вуліцы. Яна не баялася прыцягнуць увагу, да сэра Лемюэля штодня хто-небудзь прыходзіў.

      – Напэўна, прабабуля марыла выйсці замуж за сэра Грымсвотна, – сказала я нясмела. – Але не хацела разбіваць сям’ю…

      – Лухта! – запярэчыла бабуля. – У яе галаву не маглі прыйсці такія высакародныя думкі. Яна проста любіла СКАЧАТЬ