Разламашкі майстра Люфта (зборнік). Кацярына Мядзведзева
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Разламашкі майстра Люфта (зборнік) - Кацярына Мядзведзева страница 14

СКАЧАТЬ да іх паважліва». Яшчэ ён згадваў пра сваё хуткае вяселле: «Я абую цёмна-фіялетавыя туфлі з вострымі мысамі, а ў пятліцу ўстаўлю ранункулюс. Як ты думаеш, вясельны букет з ружовых ранункулюсаў – гэта не занадта задзірліва? Мая нявеста вельмі строгіх правіл, і як бы мне не атрымаць гэтым букетам па галаве».

      Не ведаючы, што пісаць у адказ на такія лісты, я не пісала зусім. І не хацела болей прыязджаць у Млынавы Раўчук, тым больш не збіралася бачыцца з Лемюэлем ды яго цётачкамі і прымаць ад іх падарункі. А абмяркоўваць з ім вяселле зусім не ўваходзіла ў мае планы. Мае планы… Яны былі простымі: сядзець у пакоі, вязаць шаль ці плед – штосьці простае і доўгае, што не патрабуе пільнай увагі – і сумаваць. Мала таго, што я невідзімка, дык яшчэ і няўдачніца. За што ні вазьмуся – нічога не атрымліваецца. Пошукі зайшлі ў тупік, не паспеўшы пачацца, а варта мне было сустрэць сімпатычнага маладога чалавека, як высветлілася, што ён вось-вось ажэніцца. З дзяўчынай вельмі строгіх правіл. Так, Лемюэлю з яго нямышамі ды завяртушкамі, толькі такую дзяўчыну і трэба. Бываюць жа сем’і, дзе ўсім запраўляе жонка, а муж толькі выходзіць на сняданак, абед і вячэру ды займаецца рознымі глупствамі. Сядзіць, напрыклад, на старой грушы ды глядзіць у падзорную трубу…

      Стары дом чараўніка не выходзіў у мяне з галавы. Ды і цяжка было забыцца, маючы паўсюль яго выявы. Толькі цяпер, знаходзячыся ў добраахвотным пустэльніцтве ў сваім пакоі, я зразумела, чаму жыллё Лемюэля здавалася мне такім знаёмым. Таму што ўсе дзесяць прабабчыных вышывак у рамках, што віселі ў мяне на сцяне, выяўлялі адное і тое ж месца – дом нумар адзін па Самшытавай вуліцы. Чырвоная дахоўка, сіняя аблупленая палівачка – божа мой, дваццаць пяць гадоў таму яна ўжо была аблупленай! І гэтак жа квітнелі мальвы, і стракацелі клумбы, і драмаў у цені ўкапаны пад грушай кульгавы зэдлічак, і чакала лістоў паштовая скрыня… Сумна і спакойна глядзела на мяне са сцен прабабчына мінулае, прыгожае, ціхамірнае, захаванае на памяць, любоўна вышытае крыжыкам.

      Ведаеце гульню «Знайдзі дзесяць адрозненняў»? Я любіла яе ў дзяцінстве – і захапілася цяпер. Я шукала адрозненні на прабабчыных карцінах – і знаходзіла іх. На некаторых вышыўках дом быў не такім, якім бачыла яго я. Кармушка для птушак, дзе выяўляліся сінегаловыя сініцы, гілі ды попаўзні, была занесена снегам, а гэта азначала, што прабабуля бывала на Самшытавай вуліцы і ўзімку. Старая груша была ўся ў кветках – значыцца, прабабуля бывала там увесну. Ганак з крэслам і пледам быў засыпаны жоўтым лісцем, чырванелі ягады рабіны ў вазе – прабабуля бывала там і ўвосень. Я спрабавала ўявіць яе і сэра Лемюэля Грымсвотна-старэйшага, маладых і прыгожых, якія гуляюць па садзе, смяюцца… можа, нават цалуюцца. Няўжо ў іх быў раман? Але ў чараўніка ж была вялікая сям’я, і ў прабабулі – дачка… Як жа так? Няўжо яны сустракаліся таемна?

      Я мучылася здагадкамі больш за два тыдні. Мне трэба было ведаць праўду. Як ні круці, прабабуля і сэр Лемюэль-старэйшы – гэта частка маёй сямейнай гісторыі, і так абдзеленай падрабязнасцямі. Я не ведала нічога СКАЧАТЬ