Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 47

СКАЧАТЬ жалезны ліст да пана гетмана Жулкеўскага, але паедзеш да Вільні! – падкрэсліў ён. – Павязеш лекі для пані Гальшкі, Эльжбеты Сапегавай, пані канцлеравай, – паправіўся ён. – Сам разумееш, задача не для кожнага. Ліст не каралеўскі, ніхто цябе не зачэпіць, але будзь пільным. Розныя трапляюцца людзі і на вольнай дарозе.

      – Ой, розныя, – уздыхнуў Воўк ледзь не па—старэчы, насмяшыўшы пана Клімэнта.

      Афіцэр спаважнеў і строга папярэдзіў: – Спадзяюся на цябе, бо поштай пяць, а то і шэсць тыдняў, а хвароба падганяе.

      – Не замаруджу, пане. Конік мой не шпаркі але цягавіты. Абы аўсу ў тарокі далі…

      – Гэта будзе, – супакоіў пан Клімэнт. – Рады, што не просіш адпачынку.

      Воўк зірнуў на спагадлівага афіцэра і прызнаўся: – Не ў галаве ён мне, пане, з—за тых трох, але неяк выслізну.

      – Не патрабуеш выслізваць, – супакоіў афіцэр. – Да Воршы паедзеш з нашым раз’ездам, а там ужо сам. У Вільні знойдзеш кляштар бенедыктынак. Там пані Сапегава кватаруе. У святых сёстраў не зусім добра з ахайнасцю, можа адсюль і хваробы, – ён скрушна ўздыхнуў. – Так што спяшайся як зможаш.

      – Ясна, пане. Палягайце на мне, – запэўніў Воўк.

      – Тады пайшлі палуднаваць.

      Змусім і Ганібала да капітуляцыі!

      Князь пацягнуўся ўсім целам. Усё—ткі патросся ў сядле зранку.

      – Пара і адпачыць старым касцям, – прамовіў да маладога баярына і лена запытаў: – Што там за страляніна была?

      – Купка літвы наперлася. Нейкі раз’езд ледзь не ў сярэдзіну войска заляцеў. Дзьмітрый Шуйскі* зарагатаў.

      – Можа паддацца спяшаліся? Усіх паклалі? – пацікавіўся як пра нешта не вартае ўвагі.

      Маладзён нейкую хвілю памуляўся.

      – Уцяклі, святлейшы, – прызнаўся, як хлапчук пра шкоду, і дадаў на апраўданне: – Ад страху! Але пад адным каня падстрэлілі, то пакуль вызваліўся, схапілі…

      – Бач, залезлі ў пастку, – зазначыў стратэг, – а каб мелі спераду які дазор, то маглі нам яго пасекчы, ці ў палон забраць, а так маем палоннага. І што кажа?

      Малады ваяр не першы раз быў агаломшаны дзіўным бачаннем бяспекі войска на маршы ці пастоі. Але як пярэчыць Дзьмітрыю Шуйскаму, галоўнаму ваяводу, ды яшчэ брату цара Васілія.

      – Ну, дык дзе той паланянік? – стомлена павярнуўся да баярына. – У мяне хутка загаворыць.

      Па праўдзе, больш дбаў, як забавіць час, чым нешта даведацца. Даручэнец выглянуў і крыкнуў прывесці ліцьвіна. Калі таго ўштурхнулі ў шацёр, князь моўчкі прыгледзеўся, надаўшы твару пануры, злавесны выраз. Але малады паглядны шляхціц не спужаўся і не адвёў вачэй пад упартым поглядам Шуйскага.

      – Ну, дык з чым і да каго ехалі? – запытаўся князь.

      – Не да цябе, святлейшы, то і з чым не твой клопат, – па маладому задзірыста адказаў палонны.

      – Бач ты, які зацяты! А ты ведаеш, хто цябе пытае?

      – Тытул брата вялікага князя яшчэ не тытул СКАЧАТЬ