Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 49

СКАЧАТЬ выпадку і лягчэй і страт менш. Князь таксама думаў.Але не доўга. – Хітры паляк хоча вывабіць Валуева і разбіць, пакуль мы падаспеем, – прамовіў упэўнена.

      – Святлейшы так мяркуе? – рашыўся ад’ютант. – А што ж Валуеў? – ад’ютант хацеў гэта ведаць найперш.

      – Ён падумаў тое самае, святлейшы, – пасланец скіраваў адказ князю, – але палічыў, што вам варта пабачыць гэты ліст. Ад’ютант не сумняваўся, што Валуеў не выключае здрады ў атачэнні Жулкеўскага і спадзяецца на абазнанасць галоўнага ваяводы ў гэтай матэрыі. Князь меў неабмежаваныя магчымасці для выведкі, але навошта гэты клопат, калі заўтра—пазаўтра прывядуць хітрага гетмана на шворцы. Псу пад хвост пойдзе ягоная пастка.

      – Я вам абодвум кажу, што ліст гэты сам Жулкеўскі і даслаў. Ведае нашу сілу і спадзяецца знішчыць па частках. А як жа яшчэ гэтыя хітрыкі разглядаць? – здзівіўся князь.

      Ад’ютант павагаўся, але паспрабаваў прымусіць князя глыбей задумацца над паведамленнем.

      – Але ж, дазвольце зазначыць, святлейшы, незычлівых Жулкеўскаму хапае, – ад’ютант пахіліў галаву ў паклоне. – Шмат каму залежыць, каб славуты гетман панёс паразу і не мог прэтэндаваць на заслужаную вялікую булаву. Нават кароль, хоць і даруе, будзе ціха радавацца. Урэшце не такое шматлікае войска страціць, каб шкадаваць.

      Князь задумаўся. Разумеў, што Валуеў з Елецкім баяцца браць на сябе ўсю адказнасць у рызыкоўным рашэнні. Ведалі, што атрымаюць, а дакладней страцяць, у выпадку памылкі. Толькі навошта князю ўсё ўзвальваць на сябе? Брат то брат, але не дзіва, калі цар у гневе і здраду прылепіць.

      – А што ж Валуеў пераказвае? – запытаўся ад’ютант, каб неяк перапыніць маўчанне.

      – З дазволу святлейшага хацеў бы пераказаць па парадку, як загадана. – нясмела прамовіў ганец.

      – Што ж расказвай, – міласціва дазволіў князь.

      Паварушыўся, прымасціўся, аповяд можа быць і не кароткім.

      – Як было загадана вашай міласцю…. – пачаў пасланец.

      Князь задаволена крэкнуў і пагладзіў бараду. Рады быў кожнаму напамінку пра сваё ваяводства. Паваявалася за яго, паваявалася… – Як і было загадана, – прагучаў прыемны вуху паўтор, – наша войска заклала ўмацаванне пад Царовым Займішчам. І стала ў ім нашых ды чужаземцаў пад восем тысяч… – Дык і валы насыпалі і палісад паставілі? – запытаўся Шуйскі.

      Менавіта такім быў намер: гэтым авангардам прыцягнуць да сябе войска гетмана Жулкеўскага і адначасна закрыць яму дарогу на Мажайск і Маскву.

      – Не на ўсё хапіла часу, бо Жулкеўскі ужо 23 чэрвеня быў на месцы, а вечарам сам рушыў на агляд.

      – Адзін, сам? – ажывіўся князь. – Варта было забрытаць такога адважнага.

      – Не, святлейшы, з атрадам, – крыху здзіўлены пытаннем патлумачыў ваяр. – То гаспадзін Валуеў выслаў насустрач конных ды пешых, тысяч каля трох і адбылася сутычка на грэблі перад нашым умацаваннем.

      – А як жа даведаліся, што там гетман? – пацікавіўся ад’ютант.

      – Перабег да нас чалавек, СКАЧАТЬ