Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 46

СКАЧАТЬ уцёк з палону і ўратаваны панам Бражынам, вашым ганцом, застаюся ў ягонай дыспазіцыі.

      Выклаў усё адным духам і змоўк з трымценнем сэрца. Сапега ўсміхнуўся, пачуўшы пра дыспазіцыю. Не марнаваў хлопец часу блізу афіцэраў.

      – Кароткі жыццяпіс, але ж не поўны. У казаках, як разумею, не так і даўно?

      Пытанне гучала як сцверджанне і гэта было самае страшнае. Воўк ужо быў гатовы да найгоршага, але афіцэр акурат паклаў перад канцлерам спрасаваны пачак лістоў і звярнуў яго ўвагу на той што зверху. Сапега прагледзеў, за першым наступны. Гэты заняў ягоную ўвагу надоўга. Прачытаў і, узняўшы вочы, міжволі ўпёрся поглядам у збянтэжаны твар гэтага простага хлопца. Нават калі і падмаляваў юнацкай фантазіяй свае прыгоды, нацярпеўся нямала. Ужо тое, што шукаў паратунку ў вайсковай завірусе, шмат пра што сведчыла. Канцлер мог уявіць, як даводзіцца ягоным і братавым кур’ерам падчас вайны, калі і ў мірны час маглі знікнуць і знікалі ў бясконцых лясах за ўсходнімі межамі Княства. А гэты і сам не ведаў, якую пагрозу свайму жыццю вёз. І давёз, не спазніўся… – Малайчына казак, – пахваліў Сапега. – На час управіўся.

      – Гэта пан Бражына, яснепане, – прызнаў Воўк. – З гэтымі лістамі на яго нападалі нават.

      Сапега прыгледзеўся хлапцу. Пра свайго ратавальніка азываецца з пашанай, як пра значна старэйшага, як пра апекуна. Гадамі даволі блізкія, і пэўна справа не ў шляхецтве аднаго і сялянскай крыві другога. Тулячая нядоля звязала іх за кароткі час. Падумаў, ці давядзецца гэтаму хлапцу яшчэ калі трапіць да высокіх урадоўцаў, дык няхай яму гэта сустрэча застанецца зычлівай і прыемнай на доўгія гады, калі лёс падорыць іх гэтаму казаку. Можа і не слаць яго назад у тое пекла?

      – Дык раскажы мне пра вашу вандроўку. Як да пана гетмана трапілі і чаму вас паланілі. Усё расказвай.

      Нечакана дзверы без стука расчыніліся і прапусцілі пана Адама Пракапчука з трохсвечным кандэлябрам. Важна пакрочыў да сцяны і замяніў сваім там вісеўшы. Рабіў усё важна, старанна і няспешна. Нібы нікога няма ў пакоі і яго самога таксама, падумалася Ваўку. Затое пан Клімэнт паводзіў за Смаўжом вельмі незычлівым позіркам, пакуль той не знік за дзвярыма.

      Вялікі канцлер не зважаў на прысутнасць Смаўжа. Няспешнымі рухамі пачаў раскладваць лісты, частымі поглядамі паказваючы, што слухае. Навучаны афіцэрам, а яшчэ больш тым, што не першы раз апавядае, Воўк заняў няшмат часу.

      – Вось цяпер мне ўсё ясна, – з задавальненнем зазначыў вялікі канцлер. – А цяпер гэтак жа каротка скажы, чаму ўцёк ад свайго пана.

      Воўк сумеўся, але пад праніклівым поглядам Сапегі не здолеў бы зманіць. Тым болей, што афіцэры былі сведкамі сутычкі на дзядзінцы і тыя трое маглі дабівацца нейкай ім зручнай справядлівасці. Уздыхнуўшы раз—другі, мужна выклаў сваю кароткую гісторыю, толькі падкрэсліўшы сваё права ратаваць жыццё ад такога ганебнага і незаслужанага прысуду.

      – Жыццё, яснавяльможны пане, Богам дадзена, – як апраўданне давёў Воўк, – і марна ім раскідвацца некаму на пацеху лічу грахом! Зла я не ўчыніў.

      Сапега маўчаў і думаў, колькі такіх па СКАЧАТЬ