Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 43

СКАЧАТЬ можна. Колькі мы знаемся. Але праўду вам кажу, ані разу ў грэх не пакарыстаўся. А вось сабе на шкоду здарылася.

      У голасе хлапца пачуўся глыбокі жаль.

      – Што ж такое, калі дазволена запытацца?

      – Чаму ж не дазволена? З—за панскага жарту ды майго ўмельства і ў казаках апынуўся.

      Воўк памаўчаў, нібы вагаўся, ці расказваць, і патлумачыў: – Пан на паляванні загадаў у парахаўнічку прыяцелю дробнага пяску замест пораху насыпаць. Дасюль не ведаю, як тая парахаўнічка ў майго ж пана апынулася. Ну і не змог стрэліць у важны момант. А пасля вырашыў, што гэта мае штукі. – Звера ўпусціў?

      – І звера ўпусціў і няшчасця ледзь пазбег, – кіўнуў хлопец. – Але замест сябе вінаваціць, на мне злосць спагнаць вырашыў. А я ж бяды не чакаў. Спадзяваўся, рука, чыя б ні была, адчуе, што з пяском парахаўнічка цяжэйшая.

      Хлопец змоўк, даючы Бражыну час здагадацца, чаго пазбегнуў і якім чынам. Можа таксама дзякуючы сваім здольнасцям. Але дапытвацца Бражына не стаў.

      – Вось яно як, – паспачуваў. – Ад тае пары, значыць, у беглых ходзіш?

      Воўк кіўнуў без ценю вінаватасці, альбо страху. Апошняе ганец адчуў як давер.

      – Разумна зрабіў, што ўцёк, – выразна акрэсліў Бражына.

      – Кару мне разам прыдумалі такую, што альбо самому засіліцца, альбо ўцёкаў спрабаваць. Але не думайце, што я ненадзейны, – хвалюючыся, запэўніў Воўк. – Вы мяне ўратавалі, то я вам няўдзячнасцю ніколі не адплачу, – запэніў ён.

      Ганец злавіў запытальны погляд хлопца і ўсміхнуўся.

      – Веру, што надзейны з цябе таварыш. І пабег бы з табою, не вагаючыся. Але, бач, справа ўскладнілася.

      – А што ж бо такое? – вырвалася ў Ваўка і ён злёгку пачырванеў. – Калі дазволена запытацца? – дадаў ён, выклікаўшы міжвольную ўсмешку ганца.

      Бражына памаўчаў і рашыўся. Не бачыў іншага выйсця.

      – Першае, заручыўся словам гонару не ўцякаць. А другое – пасылае мяне гетман у іншы бок, чым мне трэба, – патлумачыў ён.

      Воўк ляпнуў сябе па калену.

      – А я на што, пане?

      Азірнуўся, ці няма каго паблізу, і ціха прамовіў: – Пане, маю цікавую думку, толькі не ведаю як да гэтага паставіцеся…

      Ён тут жа змоўк, спалохаўшыся сваёй самаўпэўненасці. Бражына, яшчэ вагаўся, але гэта, сапраўды, было, мабыць, адзіна магчымае выйсце.

      – Сотня мая разбітая, ці жывы яшчэ хто, ды і дзе іх шукаць, – згледзеўшы ваганне ганца, пачаў пераконваць Воўк.

      – Кажыце, што і каму даручыць. Я пісьму вучаны, – патлумачыў з гонарам, – разам з панічамі. Толькі ўсе лісты запакуем ды сваю пячатку прыладзьце. Мой пан пярсцёнак прыціскаў. І ў вас пэўна ёсць.

      – Ёсць, – засмяяўся Бражына. – Зробім, як кажаш. Дам табе лісцік да пана вялікага канцлера. На душы неяк адразу палягчэла. Хлопец кемны і знаходлівы. Можа і “штукі” яго ў нечым дапамогуць. Даруе вялікі канцлер, а можа і яшчэ аднаго ганца—выведніка прыдбае. Не ўсё, праўда, з хлопцам перакажаш, але, даведаўшыся, пан Леў вытрабуе свайго чалавека, тут ужо сумневу няма. А тым часам з Масковіі СКАЧАТЬ