Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 42

СКАЧАТЬ падумаць, – адказаў афіцэр. – Не раз і не два падобнае здаралася. Нейкі ліцьвінскі раз’езд аклікнуў вершніка на ўзлеску. Той нібыта не спяшаўся, а тут даў шпоры і ў галоп. Яны за ім. І тут нехта з гэтага значка як свісне, раз другі, трэці. Конь таго на дыбкі. Танцуе, круціцца, вершнік яго хвошча, шпорамі рэжа, а змусіць не можа. Тут стрэл, ну і звалілі.

      Ад першых словаў засвітала падабенства з некалі бачаным.

      – А конь нібыта таму свістуну колісь належаў, то і паслухаўся поклічу, – патлумачыў афіцэр.

      – І дзе ж той значок? Ад’ехаў не дапытаны! – упэўнена прамовіў Бражына, стрымліваючы раздражненне.

      – Так, – крыху здзіўлена адгукнуўся ад’ютант. – Нібыта спяшаліся да свайго рэгімэнту пад Смаленск.

      – Разам з упартым канём, – сцвердзіў Бражына. – Спраўны такі сіўка!

      Ад’ютанту нешта засвітала. Здзіўлена зірнуў на ганца.

      – Але ж ты іх не бачыў…Адкуль ведаеш?…Дык ты думаеш?…

      – Ды вось думаю, каму ці чаму гетман паверыць? – Бражына кінуў на афіцэра дапытлівы позірк. – Таму, што я дакладваў, ці таму, што нейкі “немец” нібыта яму напісаў. Шмат што ад гэтага можа залежаць.

      – Пане, – аклікнуў Воўк, – пара палуднаваць. Паказаў два кацялкі і запрашальна заўсміхаўся. Ганец памахаў рукою і скіраваўся да тоўстага бервяна, прызначанага верным казаком на сталовы пакой.

      Воўк спагадліва паглядаў, як Бражына панура калупае абрыдлую кашу. Сам то пры конях каму дапаможа, то пры кухні пасмяецца, каб рамяство ў маскавітаў набытае не страціць. Ён і ўсюды, ён і нідзе. А пану Бражыну, чым забавіцца? Адно размовамі, ці лісты пісаць. Але каму, калі сірата як і Воўк?

      – Не варта так маркоціцца, пане. Пажывеце тут, то хоць адпачнеце. Налёталіся ж пэўна за гады?

      Ганец ведаў, што хлопец спачувае ўсім сэрцам. Для Ваўка пан Бражына чалавек сталы, самавіты, бо ўвесь час пры канцлерах ды гетманах. Быў яму ўдзячны, спазнаўшы стан дзічыны падчас гону. Перахапіў і холаду і голаду, пакуль прыбіўся да казакаў. Ды і там было па рознаму.

      – Налётаўся, гэта праўда. Але ж не адлётаўся, – уздыхнуў Бражына. – Абавязак мой завезці—прывезці, і ўсё ў час. Спазненне можа тысячам непапраўна зашкодзіць. А тут кароль з канцлерам на захадзе, а гетман Жулкеўскі – на ўсход і мяне не адпусціць. Што я скажу пану канцлеру? Вось такая бяда, браце!

      Нядаўні казак азірнуўся ва ўсе канцы і ціха запытаўся: – А можа нам уцячы ціхенька? – нядаўні ўласны досвед падкінуў Ваўку новую думку.

      – Вядро на галаву ды ў кусты? – горка ўсміхнуўся ганец, адстаўляючы кацялок. – Але ж слова гонару…Ды паперы ў іх, а мне без лістоў нельга.

      Воўк прыбраў кацялок, паклаў на яго месца скрутак, загорнуты ў анучку, які выцягнуў з—за пазухі. Запытаўся, як пра нешта звычайнае: – Без гэтых?

      Бражына разгарнуў анучку і вырачыў вочы.

      – Адкуль яны ў цябе? – ён нецярпліва перакідваў лісты, аглядаючы пячаткі.

      Уздыхнуў СКАЧАТЬ