Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 6

СКАЧАТЬ пад наглядам вялізны захоплены абшар. Просты люд толькі цярпеў, а розных «прыхільнікаў» ды памагатых цікавілі рабунак і здабыча. Каб «царык» не махлярыў пры падзеле, шляхта з Рэчы Паспалітай, дасведчаная ў самакіраванні, абрала камісію з дзесяці чалавек. Ні царык, ні «царыца» Марына не маглі карыстацца грашыма без ведама гэтых «дэцэмвіраў». Князь Раман Ражынскі*, апошні Гедымінавіч, ведучы з Вялікага Княства тысячу коннікаў, прыстаў да царыка адным з першых яшчэ ў Арле і хутка выбіўся ў гетманы тушынскага войска. Ад усіх, не выключаючы тушынскіх баяраў, патрабаваў паслушэнства, ды і на царыка пазіраў з гетманскага сядла.

      На Смаленск!

      У кватэры вялікага гетмана Хадкевіча панавала незадаволенасць.

      – Загнала “каморная рада” нашага гетмана ў кут. Не падабаецца ягонае меркаванне, што ўсходняя кампанія адцягвае сілы і грошы ад важнейшай вайны ў Інфлянтах.

      Афіцэр несумненна падзяляў думку гетмана, як і горыч, што караля гэта не пераконвае.

      – Не толькі “каморныя”, – запярэчыў калега. – Сапегі верх бяруць. Льва верх.

      – Каб так было, то не апынулася б Княства ў сённяшнім становішчы, – запярэчыў таварыш. – Усё ж найперш паны рэгалісты з Кароны запраўляюць. Не так розумам моцныя, як пасадамі. Большасць прыбытковых і важных іхнія.

      – І паспрабуй крані іх! За імі ж кароль, іх шмат і ўсе зацятыя як нямаведама хто!

      – Хто б што ні казаў, лепш, калі вакол веры бойкі не чыняцца. А з Вазамі, падобна, нашай талеранцыі канец. Айцам—езуітам і хто там за імі, нашы звычкі ў веры, што шабляй па жываце. Як гэта мне адзін кальвін казаў? Ага! Контррэфармацыя! А навошта мне яна, калі не мець сваіх спрадвечных вольнасцяў?

      – Згодзен з табою. Вось прыціснуць кальвінаў, то чаму не зацугляць і астатніх. Айцам езуітам “absolutum dominium” – найпершая мара. Вунь і нашага гетмана забрыталі, а быў жа кальвін.

      Ян Караль Хадкевіч*, вялікі гетман Княства, хмурна выслухаў паведамленні ад'ютанта. Быў моцна незадаволены рашэннем так званай «каморнай рады», цеснага атачэння караля, пры гарачай падтрымцы каралевы Канстанцыі,* заняцца Масковіяй. Амаль увесь сэнат на таемным паседжанні паслухмяна ўхваліў каралеўскую авантуру.

      – Яе міласць каралева больш дбае пра інтарэсы Святога Рымскага Цэсарства, сваёй роднай Аўстрыі, чым пра нашу шляхецкую дзяржаву.

      Ад'ютант моўчкі даў зразумець, што падзяляе думку вайсковага міністра Вялікага Княства. – Затое архікнягіня стырыйская, цешча Найяснейшага пана, справамі Рэчы Паспалітай цікавіцца аж занадта, хоць яе не просяць, – выкідваў сваю горыч гетман. – Бач, не спяшаліся прасіць згоды Сойму, абавязковай на кожную ваенную выправу, што ўжо казаць пра маскоўскую!

      – Не спадзяваліся атрымаць, яснепане, – прамовіў ротмістр Дуброва, – таму і не выходзілі з прапановай.

      Спраўджаны не ў адной бітве паплечнік меў права на такое выказванне. Падзяляў меркаванне ці не самага набожнага з гетманаў СКАЧАТЬ