Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 7

СКАЧАТЬ тут пратэстанты, там праваслаўе, недзе там мусульмане, і ўсім трэба несці святое каталіцкае збавенне. Не дзіва, што ў кароткі час контррэфармацыя пакрыўдзіла і ўзбурыла іншаверцаў па ўсёй Рэчы Паспалітай. Значная купа добра адукаваных езуітаў нават не вагалася настройваць сялян супраць паноў—пратэстантаў. Два галоўных надворных езуіты: Пётр Скарга* і Пакаш Голыньскі*, старанна кіруемыя сваім ордэнам, пільна назіралі за манархам. Не шкадавалі старанняў папскі нунцый і дыпламатыя Цэсарства. Не грэбавалі ўжываць заклікаў «залатой вольнасці», так блізкіх кожнаму, хто носіць у сэрцы кляйнод шляхецтва. Запанаваўшы над розумам караля, нахабна лезлі са сваёй пратэкцыяй пры раздачы пасад і прызначэнняў.

      Толькі папулярысты, баронячы караля перад атакамі шляхецкай расперазанасці, адначасна адстойвалі вальналюбства перад інтрыгамі ваяўнічых клерыкалаў. Польны гетман Кароны Жулкеўскі, як амаль усе з гэтага згуртавання, не цешыўся каралеўскай ласкай. Вось і зараз адзначаў, што велічныя намеры і спадзяванні караля не падмацоўваліся належнай падрыхтоўкай. Размяняўшы сёмы дзесятак год, спрабаваў выкруціцца ад маскоўскай выправы, спасылаўся на нездароўе і неабходнасць абароны ад татараў. Пад ціскам караля саступіў з цяжкім сэрцам, але на Сойме нагадваў пра турэцкую, казацкую і шведскую пагрозы, пра пусты скарб, які не вытрымае яшчэ адной вайны. А нясплочанае войска з Інфлянтаў ужо завязала канфедэрацыю, заняло і пляндруе берасцейскую эканомію і наваколле.

      Але тут жа заклікалі да помсты родзічы ахвяр маскоўскай разні з—за першага Самазванца, спакушалі вяртаннем Смаленска Леў Сапега і Аляксандр Корвін Гасеўскі*, марыўшыя пра тамтэйшыя абшары. Перад студзеньскім Соймам 1609 года амаль усе сэнатары пісьмова выказаліся за вайну. Абазнаныя ў радаводзе людзі засведчылі паслам, што Найяснейшы пан мае ўсе правы на трон Рурыкавічаў як нашчадак Юльяны Цвярской і Соф'і Гальшанскай. Годзе яму дбаць пра розных узурпатараў!

      Адзін Мнішах*, бацька «царыцы», не раіў здабываць Масквы, бо тым самым зруйнуецца кар'ера Марыны і абяцанкі абодвух Дзьмітрыяў. Засцерагала перад вайною і адмысловая дэпутацыя з Тушына. Каб супакоіць нязгодных, кароль універсалам ад 11сакавіка 1609 года абвясціў, што ідзе ваяваць не дзеля ўласнага інтарэсу, а дбаючы пра дабро Рэчы Паспалітай. Але ўсеагульнага запалу не дабіўся. Шляхта, асабліва некаталіцкая, хвалявалася, і ўхвалы аб вайне Сойм так і не прыняў, а шмат якія рэляцыйныя соймікі, асабліва ў Вялікім Княстве, выказалі незадавальненне, што кароль бярэ на карак другую вайну, замест пераможна скончыць першую, са шведамі.

      …Вялікі канцлер літоўскі Леў Сапега, маючы пры боку дваццацігадовага старэйшага сына Яна, прывёў авангард войска Вялікага Княства да Смаленска акурат на дзень святога Міхала, а назаўтра з'явіўся польны гетман Кароны Станіслаў Жулкеўскі і адразу ж вырушыў на рэкагнасцыроўку. – Тыя тры мураваныя манастыры ад непрыяцеля вызвалены? – павярнуўся да афіцэраў. – Вось даліна між імі – самае адпаведнае месца на лагер. У напрамку горада выставіць СКАЧАТЬ