Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 5

СКАЧАТЬ чым слабейшы надзел меў пан—брат і чым бліжэй была яго рука да шаблі ці гусарскага кап'я. Лёгка і галавой налажыць. Апроч гэтага бязлітасны наступ ваяўнічага каталіцызму на ўсіх, не ўзнаваных за братоў, супярэчыў самой сутнасці Рэчы Паспалітай як дзяржавы розных народаў і веравызнанняў і не захапляў большасці шляхты, у прыватнасці ў шматканфесійным Вялікім Княстве.

      – Пачэсная місія рыцарства – вярнуць шапку Манамаха яе праўнаму нашчадку, Rex a Deo coronatus, каралю ад Бога, Жыгімонту Вазу, – урачыста прамаўляў святы айцец, песцячы ў сэрцы яшчэ значнейшыя мары.

      – Божа міласэрны, – думалі не надта лёгкаверныя старыя рыцары, – абарані нашых хлопцаў ад апантаных у гадзіну смутку.

      Безумоўна, не ўсё, чаго хочацца, лёгкадасяжнае, хоць іншым часам здаецца, пальцам руш і атрымаеш. Як усе гэтыя кароны і вялікакняскія шапкі змясціць на адной галаве, ніхто сабе галавы не тлуміў. Урэшце можна мяняць пры нагодзе.

      – Падпарадкаваўшы Масковію, Найяснейшы пан скіруе сваё і маскоўскае войска на паўночны захад, – тут святы айцец не памыляўся ў напрамку. – Дзеля апанавання ўпрагнёнай Швецыі Міласцівы пан мае падтрымку Святога Прастолу і шэрагу каталіцкіх манархаў. Нішто так не мацуе адзінства ў дзяржаве, як панаванне над іншымі народамі. Узгадайма магутны Рым!

      Няблага было б прыгадаць, чым тая рымская магутнасць скончылася, але і без таго святы айцец і сам кароль не сумняваліся, што арыстакратыя Швецыі, мае кім заняць прастол і без гадаванцаў Рымскага Папы. І хаўрус з Масковіяй Стакгольм выкарыстае ў барацьбе з дынастычнымі задумамі варшаўскага летуценніка. Але знойдзецца каму даць зачэпку і ў Швецыі, каб кароль Жыгімонт мог кінуць войска на нязгодную Айчыну. – Не ўсе за ўзурпатара Карла Судэрманскага! Не ўсе супраць святой каталіцкай веры, з якой толькі і магчыма Збавенне! – упэўнена абвяшчалі правялебныя натхніцелі.

      Цвярозым палітыкам скандынаўскія далягляды выглядалі не так велічна, як хімерычна. Найяснейшы пан намерваўся асесці ў Стакгольме, пакінуўшы ў Рэчы Паспалітай каранаванага пры жыцці бацькі каралевіча Уладыслава*. Правіць замест яго будзе губернатар у асобе аўстрыйскага прынца. А на нязгодную з парушэннем законаў і традыцый шляхту ўправа знойдзецца! Хоць бы з дапамогай цэсарскага войска. Шляхта падкручвала вуса і круціла галовамі. Дык дзеля ўсяго гэтага біскупы, свецкі і законны клер, апантана заклікаюць на крыжовы паход, які ператворыць ахопленую схізмай Масковію ў надзейнага і моцнага хаўрусніка?

      Ішло кварцянае войска, найміты, магнацкія харугвы, шляхта са сваімі почтамі і літоўскія татары, запароскія казакі. Гналіся чароды і цягнулі абозы. І пакуль тая Масковія, жаўнерства няспынна рабавала ўласную краіну, падчышчаючы сусекі Беларусі не горш за пацукоў. А ў вялікага канцлера Княства Льва Сапегі былі свае думкі наконт усёй кампаніі, дзеля якіх патрабаваў свежых і дакладных звестак. Без іх і дасведчаны палітык мог памыліцца ў вызнаяэнні паходу: паўнавартасная вайна, авантура, ці адмысловая СКАЧАТЬ