Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч страница 33

СКАЧАТЬ таго дзве ночы амаль не спалі.

      Раздзел V

      Бронзавы Пушкін пасівеў.

      Мокры снег ляжаў на яго кучаравай галаве, на вянку жывых кветак ля п’едэстала, на галінах ліп. Ён быў вельмі чыстым, гэты апошні снег.

      Андрэю вельмі не хацелася ісці на лекцыю. Ён затрымаўся ля помніка, ляніва перайшоў вуліцу, доўга купляў папяросы ў ларку.

      Снег пырхаў паміж белымі дрэвамі бульвара, снег ператварыў у белыя карункі краты агароджы перад інстытутам.

      Курсы былі таксама тут. Андрэй неахвотна прамінуў браму і адразу ўбачыў, што насустрач яму рухаецца худая фігурка Марыі Крат.

      Яны былі ўдваіх у заснежанай алеі. Чырвонае, строга па таліі футра Марыі было абсыпана снегам. I зноў зусім чужымі здаліся Андрэю халаднаватыя блакітныя вочы і светлыя, з залацінкай, валасы.

      – Дзень добры, – сказала яна, – ты, аднак, не спяшаешся. Ні на лекцыі, ні да мяне.

      – О Пацімат, – жартам, на ўсходні манер, адказаў Грынкевіч, – і як ты можаш добра ставіцца да мяне, апаганшчыка грабніц і мячэцяў.

      Марыя ўскінула носік.

      – Я не жартую. Я вельмі нервавалася. Учора сядзела ў крэсле і ўяўляла сабе розную лухту. Што было?

      – Справы. – Грынкевiч паспрабаваў абняць яе за плечы.

      Яна адхіснулася:

      – Я вельмі зайздрошчу твайму ўменню за справамі забываць тую, каго кахаеш.

      – Я заходзiў,– сказаў Андрэй, – ты спала.

      Твар Марыі стаў іранічны.

      – Няўжо табе ўпершыню заходзіць да мяне, калі я сплю?

      На тое ў цябе і ключ. Месца на ложку хопіць.

      – Мне не падабаецца, як ты гаворыш, – сказаў Андрэй. – Я ніколі не казаў табе, што я кахаю. Нам проста добра адно з адным. Мы не дзеці. Мы проста сябры.

      – Аднак… я нешта забыла. Ці, можа, нехта другі ўмаўляў мяне стаць яму жонкай?

      Андрэй з сумнай усмешкай глядзеў на яе.

      – Я працаваў абедзве ночы, Марыя. Нельга заўжды быць разам.

      – Гм… А ты спытаў, што я рабіла ў гэтыя ночы?

      – Ну, ты ў мяне разумнiца. Я табе веру.

      Марыя зрабіла іранічную міну:

      – О, мой даверлівы друг! А я вось не такая даверлівая. У тваім пакоі было цёмна.

      – То, пэўна, я сядзеў у Вайвадса.

      – Ну як жа… у Вайвадса. Нягоднік твой Вайвадс. Збівае цябе з панталыку.

      Грынкевіч упершыню выйшаў з сябе. Узяў Марыю за запясце і сціснуў руку:

      – Ты не руш Яніса. Ён добры друг. Не руш яго, калі хочаш быць мне другам.

      – Балюча, – сказала яна. – Ты што, забыў? Андрэй адпусціў яе.

      – Ты меў сустрэчу з кімсьці, з нейкай жанчынай. На цябе глядзяць усе жанчыны. Мне брыдка.

      – Маша, – умольна сказаў Андрэй, – ты не горш за мяне ведаеш, што я не свіння. Я быў з табою. Толькі з табою. Сорам табе казаць такое. Я не кахаю, але я вельмі добра стаўлюся да цябе. I я не хацеў СКАЧАТЬ