Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч страница 29

СКАЧАТЬ наступны момант, пасля жахлівага, сакрушальнага ўдару, неба з трэскам разарвалася ў вачах Андрэя, і цемра запаланіла ўвесь свет. Ён не чуў, як штосьці выдрала яго з машыны і кінула цераз кювет проста галавою ў жвір.

      Апрытомнеўшы, ён убачыў вачыма, яшчэ замглёнымі ад болю, што неба калышацца перад ім, бы ў спякотны дзень. З цяжкасцю прыўзняўся і пабачыў асколкі шкла на асфальце, змятыя ў гармонік радыятары дзвюх машын і зыркі дымны агонь, які абдымаў кабіну грузавіка і радыятар іхняй машыны.

      Быў страшны боль у левым плячы – Андрэй ледзь не крычаў ад яго, – і ўсё ж ён кінуўся да машыны, перш за ўсё да грузавіка, таму што – мозг з дзівоснай яснасцю адмеціў гэта – ягоная кабіна ўся ў агні.

      Таргануў дзверцы. Кулём вываліўся на рукі непрытомны шафёр. Андрэй аднёс яго за кювет.

      «Зусім яшчэ хлапчыска, – білася ў галаве думка. – Перавысіў хуткасць пры выездзе на галоўную магістраль… Сабака сучы…»

      Шкляное паветра калыхалася над радыятарамі. Цягнучы праз борт сухое, падабранае цела Івана Століча, Андрэй заўважыў, як праз ружовы туман, хлопчыка-веласіпедыста, які спыніўся наводдаль і глядзеў на катастрофу вачыма, поўнымі цікавасці і жаху.

      – У вёску катай! – крыкнуў яму Андрэй.

      – А дзядзечка, кроў! – нема залямантаваў той.

      Андрэй і сам адчуваў, што па лбе плыве нешта цёплае, але пра гэта не было часу думаць.

      – Гані па дапамогу! – зароў ён.

      Хлапчыска зразумеў – хутка пакаціў кудысь. Вецер надзімаў на яго спіне ружовую кашулю.

      Божа, яшчэ толькі двое ляжаць за кюветам. Андрэй адчуваў, што ў яго падломваюцца ногі… Цяпер трэба ўзяць нешта лёгкае… Алёну. Каб хоць трошкі адпачыць. Але ён адразу злавіў сябе на думцы, што гэта не таму, што Алёна лёгкая. I ён да таго ж убачыў, што полымя дабіраецца ўжо да рук палкоўніка, што застыгнулі на абаранцы руля, да лысай галавы, якою той схіліўся на рукі.

      Адцягнуўшы Алёнку на якіх пяць крокаў,– каб не так было небяспечна ў выпадку выбуху, – Андрэй кінуўся да палкоўніка, таргануў дзверцу – яе заклінавала, – выбіў яе, літаральна асатанеўшы ад раптоўнага вострага болю ў плячы, пацягнуў чалавека на сябе.

      Палкоўніку спляскала рулём грудзі. Андрэй цягнуў яго, адціскаючы ўбок баранку, бачачы, што ўсяго ў якіх дзесяці сантыметрах ад вачэй бруднымі рагамі плыве ў кабіну пакарабачаная, расплаўленая фарба. Стогнучы ад напругі, адчуваючы, што валасы, бровы і веі трашчаць ад жару, ён цягнуў і цягнуў.

      I нарэшце выдраў чалавека з жалезных абдымкаў.

      Ён цягнуў яго з апошніх сіл і з жахам бачыў, што ў палкоўніка пачала выступаць на губах ружовая пена. Але ён не мог яму дапамагчы: не ведаў чым, дый Алёнка ляжала зусім блізка ад машыны, перад якое палаў, як паходня.

      Хістаючыся, як п’яны, Андрэй на карачках пералез кювет, з цяжкасцю выпрастаўся.

      Алёнка ляжала бледная і зусім нерухомая. Толькі грудзі – ці, можа, гэта здалося яму? – ледзь уздымаліся. I Андрэй з нечаканай лёгкасцю ўзняў на рукі яе лёгенькае, абвіслае ў руках і нагах цельца.

      Штохвілінна СКАЧАТЬ