Название: Леаніды не вернуцца да Зямлі
Автор: Уладзімір Караткевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Литература 20 века
Серия: Збор твораў
isbn: 978-985-02-1550-5
isbn:
– Не варта. Таму што, калi я даю слова, я яго даю. Але яна ўжо зноў не слухала:
– I яна. Яна на цябе якiмi вачыма глядзiць?
Андрэй збялеў.
– Не руш, – глуха сказаў ён, – не руш чалавека. Пра мяне можаш казаць, што хочаш. Іншых – не чапай. Колькі ж гэта вас развялося – майстроў чапаць чалавека за жывое?
– Бачыце вы, які рыцар.
Андрэй маўчаў, адвярнуўшыся ад яе і гледзячы ў акно, бо ў горле хадзіў нейкі камяк. Потым ён глынуў яго і сціснутым голасам сказаў:
– Я, здаецца, пачну цябе ненавідзець. Каб я так псаваў камусьці жыццё, я не спадзяваўся б ні на што, акрамя гэтага.
Адразу ўстрывожаная, яна пасунулася была да яго, але ён адступіў на крок.
– Не падыходзь. Не падыходзь некалькі дзён, пакуль я не звыкну да цябе – новай. Я думаў, тут толькі рэўнасць, толькі злосць да мяне. А тут з’явілася незычлівасць і да другіх людзей… Мне раптам стала брыдка з табою.
Ён рэзка павярнуўся і пайшоў ад яе прэч. Размовы, здаецца, ніхто не чуў. Бог ты мой, як брыдка. Не, з гэтым, мабыць, трэба канчаць.
Яніс усё яшчэ стаяў на ранейшым месцы і нервова паглядваў туды, адкуль павінен быў з’явіцца друг. Убачыў. Усміхнуўся.
– Яніс, – сказаў Грынкевіч, – за што?
– А за тое, – змрочна сказаў Яніс, – за тое, што істэрычка. Як што не па іх, дык адразу сімпатычны такі скандальчык… Кінь, Андрэйка, што зробіш, калі ў іх мухі ў носе.
Памаўчаў.
– Ах выдра. Я ж памятаю, як яна да цябе першыя два месяцы ставілася. Проста анёл з блакітнымі крыльцамі. Я яшчэ, грэшны чалавек, зайздросціў. Не, брат, горшыя за іх толькі дактары.
Грынкевіч закурыў, адчуў, як дымок пякуча пацягнуўся ў лёгкія, і раптам сказаў:
– Продкі ў такіх выпадках дапіваліся да божай плешы.
– Нельга дапівацца, – сур’ёзна сказаў Яніс, – Галіна Іванаўна толькі што аб’яву давала, што заўтра нас павязуць маляваных угоднікаў глядзець.
– Куды?
– Ну, быццам па розных там Уладзімірах ды Суздалях. У мэтах набліжэння да жыцця.
– Гэта добра, – сказаў Андрэй, – я ўсё адно заўтра ў гэты калідор не змог бы прыйсці. Агідна… Хто хаця павязе?
– Кажуць, быццам Горава.
– Што ж, і тое добра. Будзем аптымістамі.
Раздзел VIII
Аўтобус імпэтна вырваўся з гарадскіх муроў, пакінуў за сабою прадмесці і рынуў у мора блакітнага святла. I яно, разам з зелянеючымі палямі, паглынула яго, зрабіла маленькай кропкай на бязмежным улонні зямлі.
Андрэю нішто не перашкаджала: ні анекдоты на задняй лаўцы, ні гульня вясёлай кампаніі ў карты, ні нават казлятон Баранаўскаса, які нейкім назнарок брыдкім, наўмысна «блатным» голасам спяваў пра «сталіцу калымскай старонкі». Спяваў па-беларуску.
Ён ведаў: усё гэтае блазноцтва было таму, што людзі ап’янелі ад вясновага паветра, ад палёў, ад бязмежных зялёных абшараў, што ляжалі вакол.
Непакоіў т� СКАЧАТЬ