Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч страница 28

СКАЧАТЬ але тут ён, забыўшыся, што сам неадменна разаб’ецца там, дзе гэтае малое чарцяня праскочыць без усякай шкоды, ляцеў за ёю і… не мог дагнаць. А яна, ластаўка, ляцела так, што валасы і сукенка аж пялёскаліся на вятры, і спявала нешта, і рагатала… рагатала.

      Нарэшце яна, зусім ужо ўнізе, на пад’ёме, збочыла і звалілася ад смеху ў куст ядлоўцу ля дарогі. Устала, усё яшчэ смеючыся, і пабачыла яго страшны, збялелы ад гневу і жаху за яе, твар.

      – Дурная, – сіпата крыкнуў ён і моўчкі таргануў веласіпед з яе рук.

      Так яны і йшлі моўчкі – ён каціў два веласіпеды – да самага горада. А там, калі ён паставіў свой і яе веласіпед у сенцах хаты сябра, яна вінавата сказала:

      Ну прабач… Пойдзем зараз на Дняпро… Паходзім.

      Ён усё яшчэ быў раззлаваны, калі яны прыцемкам выйшлі на адхон і паселі на траву ў бярозавым гаі.

      – Дурная. Ты нават не ведаеш, што ты для мяне.

      I прыцягнуў да сябе. Яна прыціхла. Сядзелі моўчкі.

      – Вось, – сказаў ён пасля паўзы, – я за цябе ўвесь час так дрыжэць буду. Таму выходзь ты лепей за мяне замуж.

      Яна хацела была, як заўсёды, пажартаваць, але адчула, як грозна і палка стукае яго сэрца. I таму, закрыўшы вочы, ціха сказала:

      – Добра. Я не буду мучыць цябе. Добра, дарагі. Восенню, у верасні, калі хочаш.

      Прылегшы галавою да яго каленяў, казала бы праз сон:

      – Божа, які ты добры. Зусім-зусім непрыгожы. Спіна няладная, шыя, дрэнны падбародак, нос. Але затое якія бровы і вочы. І рукі, рукі паэта. Я, здаецца, памёрла б, цалуючы іх… Як анёл са старой фрэскі. Толькі крылляў няма.

      Яму было няёмка слухаць такое. Таму ён схіліўся і прынік да яе вуснаў.

      У цемры, блізка-блізка, ён бачыў замест двух вачэй адно вока, вялізнае, чорнае ў цемры, строга-спакойнае, аблямаванае чорнымі веямі…

      …У жніўні, незадоўга да вяселля, яны з’ездзілі да бацькоў Алёнкі, у Мінск. Адтуль іх, разам з Алёнчыным бацькам, узяўся падкінуць дамоў стары палкоўнік, друг бацькі. Іван Століч сядзеў поруч з палкоўнікам, які кіраваў. Алёна і Андрэй – на заднім сядзенні.

      Неўзабаве іх чакаў вялізны тлум: вяселле ў хаце Андрэя, перазоў гасцей да цёткі, у якой часта гасцявала і жыла гэтае лета Алёнка, потым зноў дарога ў Мінск, зноў вяселле, зноў перазовы. Але Андрэя, хоць яму і хацелася быць толькі разам з Алёнкай, гэты тлум не палохаў, а захапляў. Гэта ўсё быў шлях да яе.

      Якое шчасце сядзець поруч з ёю ў загсе, якое шчасце ехаць адтуль, якое шчасце, калі крычаць «горка!».

      I якое шчасце, што цяпер так бліскавічна ляціць насустрач дарога, так мільгаюць дрэвы, знікаючы з вачэй, так пругка б’е ў твар цёплы, напоены пахам чабору, палыну, верасоў і яшчэ чагосьці, ветрык!

      Ох, гэты водар канца лета! Усё аддадзена, спакой, арабіны яшчэ не чырвоныя, а каралавыя, на палёх спакой і мір, і першая павуцінка на вяршыні цяжарнай яблыні часам трапеча, як доўгі белы вымпел.

      Машына была адкрытая, і таму валасы Алёнкі аж ляцелі па ветры. Поўніла ветрам рот, раздзьмухвала шчокі.

      I Андрэй адчуваў, што любiць усё на свеце. Нават СКАЧАТЬ