Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж страница 13

Название: Бітва пад Оршай 1514 года

Автор: Пётр Друждж

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: История

Серия:

isbn: 978-985-99340-1-8

isbn:

СКАЧАТЬ вайсковай рэформы было б лягчэйшай справай, калі б знайшліся сапраўдныя асобы, здольныя яе рэалізаваць на практыцы. У тагачаснай Польшчы бракавала такіх людзей, а маладзейшыя яшчэ не здабылі той павагі, якая б дапамагла ім у такой пачэснай справе. Сапраўды здольныя военачальнікі сустракаліся рэдка. Ваенныя таленты значнага маштабу, вялікіяпалкаводцы ў другой палове XV – пачатку XVIст. не паявіліся. Польскія ініцыятывы ў вайсковай справе з гэтых прычын у большасці выпадкаў ажыццяўляліся з цяжкасцямі, няўклюдна і нярэдка безвыніку.

      Знешнімі прычынамінетрывалай моцы польска-літоўскай дзяржавы былі перамены, якія адбываліся ў суседзяў ягелонскіх манархій. На шляху паспяховага развіцця Рэчы Паспалітай стаяла мноства перашкод і супярэчнасцей. Адной з іх з’яўлялася ўсё больш небяспечная Турцыя са свамім васаламі. Пасля авалодання Канстанцінопалем і значных поспехаў на Балканах у 1475 г. туркі здабылі Кафу – калонію Генуі ў Крыме. У 1484 г. захапілі малдаўскія порты Белгарад-Днястроўскі і Кілію, якія гралі значную ролю ў гандлі Польшчы з Усходам. У Польшчы адразу заўважылі небяспеку на паўднёва-усходнім памежжы. Ацанілі таксама наступствы для гаспадаркі, якія адсюль вынікалі. Ужо ў наступным годзе Казімір Ягайлавіч арганізаваў выправу на Малдавію. Яму нават удалося сабраць паважныя сілы. Выправа не скончылася нейкім эфектным поспехам, войска не дабралася да Белгарада і Кіліі, не сустрэлася на полі бою з туркамі. Аднак была атрымана палітычная перамога ў выглядзе васальнага падпарадкавання Малдавіі Польшчы. Да гэтых пор Малдавія старалася ўтрымліваць прыязныя стасункі з Польшчай, але заўсёды пільнавала свой суверэнітэт. Толькі турэцкая пагроза прымусіла малдаўскага гаспадара канкрэтна вызначыцца з дачыненнямі з Польскім каралеўствам. У адваротным выпадку ён не мог разлічваць на дапамогу ягелонскага войска. З гэтых прычын гаспадар Стэфан склаў ленную прысягу каралю Казіміру Ягайлавічу, што адбылося ў Каламыі ў 1485 г. На падставе заключанага пагаднення Стэфан абавязваўся быць саюзнікам польскага караля і аказваць яму пры неабходнасці ваенную дапамогу. Ён абяцаў не распачынаць вайны і не заключаць міру без узгаднення з польскім манархам. Той са свайго боку павінен быў бараніць Малдавію перад любым ворагам. Кароль абавязваўся аказаць любую дапамогу ў выпадку, калі б гаспадара скінулі з трона. Як ужо згадвалася, да сутыкнення польскага войска з туркамі не дайшло. Дакладных прычын такога развіцця падзей мы не ведаем. Так ці інакш, Казімір даў Стэфану некалькі тысяч наймітаў пад камандаваннем Яна Карнкоўскага. Пры іх чынным удзеле гаспадару ўдалося разбіць туркаў у лістападзе 1485 г.

      Тымчасам Турцыя пачала пагражаць польскай дзяржаве з іншага боку. Пасля захопу Кафы яна падпарадкавала сабе прычарнаморскіх татар, якія стварылі Крымскае ханства. Ужо ў 1482 г. татары здзейснілі балючы набег на ўсходняе памежжа Польшчы. 8 верасня 1487 г. супраць новага набегу татар выступіў Ян Ольбрахт, разбіўшы іх СКАЧАТЬ