Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж страница 15

Название: Бітва пад Оршай 1514 года

Автор: Пётр Друждж

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: История

Серия:

isbn: 978-985-99340-1-8

isbn:

СКАЧАТЬ заўчасна адступіўшы на поўдзень. Польскае войска нібыта апынулася між двух агнёў. З аднаго боку знаходзіўся сучаўскі замак, які мужна бараніўся ад аблогі, з іншага непакоілі пастаяннымі ўдарамі атрады, якія стаялі на поўдні. Стала відавочнай поўная непрыдатнасць паспалітага рушэння – асновы польскіх узброеных сіл. Магчыма, аблога скончылася б поспехам, калі б не прыезд венгерскага пасольства, якое заявіла пратэст супраць нападзення на малдаўскага гаспадара, ленніка каралеўства Святога Стэфана. Адначасова пасольства выказала падазрэнні ў тым, што кароль пад прэтэкстам вайны з Турцыяй мае намер пасадзіць у Малдавіі Жыгімонта. З малдаўскім гаспадаром было заключана перамір’е, з-пад Сучавы трэба было вяртацца дахаты з абцятым хвастом.

      На чале адваротнай выправы ішло паспалітае рушэнне з Вялікапольшчы. За ім цягнулася артылерыя і каралеўская гвардыя, а сярод яе ехаў хворы на ліхаманку манарх. Затым маршыравала паспалітае рушэнне з Малапольшчы. Тыльную ахову складала найманае войска і невялікі дапаможны атрад з крыжакоў. Паход адбываўся ў атмасферы разняволенасці. Войска згаладалася, людзей касілі хваробы. Не былі прыняты нават элементарныя меры асцярожнасці. Дарога назад не праходзіла ў спакоі. Быў абраны іншы шлях замест таго, які быў прапісаны ў перамірнай дамове. Для малдаван гэта паслужыла падставай для зрыву перамірных дамоўленасцей. 26 кастрычніка 1497 г. каралеўская армія апынулася ў букавінскіх лясах каля сяла Козьмін. Яна ішла па доўгім яры, і там тыльныя падраздзяленні польскага войска былі атакаваны малдаванамі, валахамі і татарамі. Гэты нечаканы ўдар у нязручным для абароны месцы прывёў да поўнага разгрому наймітаў і крыжакоў. Пасля гэтага непрыяцельская лёгкая конніца і пяхота ўдарылі па малапольскіх жаўнерах, якія таксама былі вымушаны скарыцца пераважваючым сілам ворага. У гэты момант надышла дасланая каралём для адпору надворная каралеўская харугва – гвардыя. Магутная атака цяжкай кавалерыі прывяла да панічных уцёкаў непрыяцеля з поля бітвы. Далейшы шлях адбываўся сярод пастаянных дробных удараў малдаўскага войска. Польская армія ад часу букавінскай засады ішла прыспешаным маршам.

      Няўдача пад Козьмінам асабліва не паўплывала на ход выправы, а яе маштабы пазней былі моцна перавялічаны. Насуперак сцвярджэнню, што “ў часы караля Ольбрахта шляхтавынішчылася”, страты ў людзях былі нашмат меншыя, чым пазней уяўлялася. Сапраўды, было згублена каля 6 тысяч падвод, але затое выратавана амаль уся артылерыя. Так ці інакш, кароль вяртаўся на радзіму хворы і стомлены, са здэмаралізаваным войскам. Турэцкая выправа нават без спаткання з туркамі на полі бою скончылася фіяска.

      Зразумела, Турцыя не магла не скарыстацца шанцам ударыць па аслабленай Польшчы. У 1498 г. адбыўся напад туркаў з удзелам татар. Увесну са згоды султана Баязэта дваццацітысячнае турэцкае войска прыбыло на Днестр і пад Хоцімам пераправілася на паўночны бераг ракі. Пасля кароткага адпачынку нападнікі рушылі ў свой знішчальны СКАЧАТЬ