Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж страница 9

Название: Бітва пад Оршай 1514 года

Автор: Пётр Друждж

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: История

Серия:

isbn: 978-985-99340-1-8

isbn:

СКАЧАТЬ экзекуцыю (вяртанне) зямель, раней самавольна прысвоеных. Пастанаўлялася, што з гэтых пор рашэнні, якія датычаць продажу, закладу альбо падаравання каралеўскіх уладанняў, могуць быць прыняты толькі на вальным сойме. На практыцы ўхвала аб забароне злучэння ўрадаў ніколі паслядоўна невыконвалася. Яна, аднак, з’яўлялася вельмі грознай зброяй у руках шляхты ў барацьбе з магнатэрыяй. Дакладна большае значэнне мела пастанова аб экзекуцыі землеўладанняў. Шматлікія каралеўскія землі ў выглядзе часовых альбо пажыццёвых трыманняў (“дзяржаў”) на працягу XV – пачаткуXVIст. прысвоілі сабе розныя магнацкія роды. На Пётракаўскім сойме былі таксама ўхвалены высокія стаўкі падаткаў і рэкамендавана збіраць назапашаныя запазычанасці, на тры гады назад перасоўваючы ўсе звальненні ад мытаў і падаткаў.

      Пастановы сойма 1504 г. ставілі сваёй мэтай рэарганізацыю цэнтральнай улады ў Польшчы пасля няўдалага кіравання сената (аб гэтым гл. далей). У 1505 г. адбыўся сойм у Радоме, на якім рэформа дзяржаўнага кіравання была працягнута. Большасць ініцыятыў, якія атрымалі станоўчае рашэнне, зыходзілі ад шляхты. Праз актыўную працу на сойме яна імкнулася займець большы ўдзел у кіраванні дзяржавай, дзе раней у пераважнай меры вяла рэй арыстакратыя. На Радомскім сойме прысутнічалі і прадстаўнікі гарадоў. У дачыненні да іх былі прыняты спецыяльныя ўхвалы. Была скасавана, у прыватнасці, забарона набыцця мяшчанамі земскіх землеўладанняў.

      Аднак найважнейшым вынікам Радомскага сойма з’яўлялася прыняцце славутай канстытуцыі nihilnovi (“нічога новага”). Яна стала надзвычай важным этапам у развіцці польскага парламентарызма. У залежнасць ад згоды караля, сената і пасольскай ізбы траплялі не толькі падатковыя рашэнні, але і заканадаўчыя ініцыятывы, якія датычыліся правоў і свабод шляхты. Гэты заканадаўчы акт канчаткова аформіў існаванне двухпалатнага парламента. Шляхецкія дэлегаты, сабраныя ў пасольскай ізбе, вярталіся да пазіцый, якія яны мелі падчас панавання Яна Ольбрахта. З іншага боку, сенат беззваротна губляў сваё становішча, занадта пахваляючыся той уладай, якую ён займеў дзякуючы Мельніцкаму прывілею (аб ім шырэй на старонках, прысвечаных праблеме ўніі Польшчы і Літвы). Зрэшты, акт, прыняты ў Мельніку, быў у Радоме адкінуты. Важнасць акту nihilnoviпалягала перадусім на тым, што заканадаўчая ўлада, якая раней фармальна знаходзілася ў кампетэнцыі соймікаў, цяпер пераходзіла да вальнага сойма. Што датычыць уладных паўнамоцтваў і прэрагатыў манарха, то яны абмяжоўваліся ў вобласці выдання новых законаў, а ў асаблівасці – накладанні новых падаткаў. Кароль, аднак, захоўваў усю паўнату выканаўчай улады з правам выдання распараджэнняў. Ён таксама мог рэгуляваць звычаёвае права асобных зямель і рэгіёнаў.

      Вось у такім выглядзе скліканы ў Радоме сойм канчаткова вырашыў праблему захавання моцнай каралеўскай улады, з якой не маглі справіцца ўжо першыя Ягелоны. Як аказалася, захаваць яе было немагчыма і манарх быў павінен ісці на СКАЧАТЬ