Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж страница 8

Название: Бітва пад Оршай 1514 года

Автор: Пётр Друждж

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: История

Серия:

isbn: 978-985-99340-1-8

isbn:

СКАЧАТЬ паўсталі асобныя ваяводскія соймікі.

      Невядома дакладна, з якіх прычын Казімір Ягайлавіч пазбягаў склікання агульнадзяржаўных соймаў. У часы Яна Ольбрахта ў гэтым плане наступілі карэнныя змены. Манарх спачатку ўдзельнічаў у сойміках, потым склікаў генеральныя соймікі і ў рэшце рэшт абвяшчаў збор вальнага сойма, у пасяджэннях якога бралі ўдзел прадстаўнікі генеральных соймікаў і каралеўская Рада. Яны збіраліся асобна. Такім чынам сфарміраваліся дзве палаты парламента. Адна з іх займела назву пасольскай ізбы, дзе засядалі прадстаўнікі шляхецкай супольнасці. У склад другой увайшла каралеўская Рада, якая ў хуткім часе стала называцца сенатам. У пасольскай ізбе бракавала прадстаўнікоў мяшчанства і духавенства. Выключэннем з’яўляўся Кракаў, але, як казалася вышэй, гэты горад не здабыў сабе такой пазіцыі, якую мелі вялікія гарады на Захадзе.

      Пры такім унутраным раскладзе шмат залежала ад асобы караля. Важнымі чыннікамі былі яго актыўнасць, паслядоўнасць і вытрыманасць пры дасягненні пастаўленых мэтаў. Ян Ольбрахт быў уладаром энергічным і прадпрымальным. У яго палітычныя планы ўваходзіла паскарэнне працэсу фарміравання вальнага сойма. Заканадаўчая ўлада, праўда, фармальна належала соймікам, а сойм з’яўляўся толькі месцам, дзе ўзгадняліся іх ухвалы. Аднак у часы Яна Ольбрахта досыць відочна праявілася тэндэнцыя перавагі сойма над соймікамі. Гэта падкрэсліваў уступ да ўхвалаў Пётракаўскага сойма 1496 г. У ім гаварылася, што соймавыя паслы прадстаўляюць усё Польскае каралеўства і маюць паўнамоцтвы выступаць ад усіх шляхцічаў, непрысутных на сойме. Такая пастаноўка справы стварала магчымасць прадстаўнікам шляхты прымаць рашэнні ў дачыненні да іншых сацыяльных слаёў. Адначасова паслы былі дапушчаныя ў сферу ўладных паўнамоцтваў манарха, які з гэтых пор рабіўся рэпрезентантам дзяржавы. Можа здавацца, што гэта паслабляла становішча караля за кошт узвышэння арыстакратыі і шляхты. Аднак на практыцы стваралася магчымасць узмацнення каралеўскай улады, у прыватнасці ў адносінах да сената, дзе засядала магнатэрыя. Кароль разам з пасольскай ізбой прымаў рашэнні, звяртаючыся да меркаванняў сваіх радцаў, але не быў вымушаны ім падпарадкоўвацца. Уладару належала перадусім выканаўчая ўлада. У яго задачы ўваходзіла выкананне тых ухвалаў і пастаноў, якія прыняў сойм. А сойм цяпер вырашаў справы, якія датычылі скарбу, адміністрацыі, судовай сферы. Гэта азначала, што фактычна абшар каралеўскай улады значна пашырыўся. Відавочным было абмежаваннеўплываў урадніцкай іерархіі ў выглядзе каралеўскай Рады. Менавіта яна раней кантралявала і запавольвалаажыццяўленне каралеўскіх пачынанняў.

      Іншыя ўхвалы Пётракаўскага сойма 1496 г. аказаліся не менш знамянальнымі для кансалідацыі шляхецкага саслоўя, чым згаданы ўступ да іх. Напачатку былі пацверджаны ранейшыя прывілеі шляхты. Надзвычай важнымі для агулу шляхты сталі рашэнні, прынятыя ў дачыненні да сялян. Перадусім хвалявала пытанне ўцёкаў СКАЧАТЬ