Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж страница 11

Название: Бітва пад Оршай 1514 года

Автор: Пётр Друждж

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: История

Серия:

isbn: 978-985-99340-1-8

isbn:

СКАЧАТЬ у сельскагаспадарчай вытворчасці – мяшчанства і заможнага сялянства, у той час як прыбыткі самой шляхтыспынілі свой рост. Паявілася пагроза збяднення шляхты, і яна была вымушана прыняць меры для абароны свайго эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага становішча. Таксама верагодна, што дынамічнае развіццё фальваркава-паншчыннай гаспадаркі было звязана з паступовай адмовай ад паспалітага рушэння на карысць найманага войска. Гэта давала шляхце магчымасць засяродзіцца на сельскагаспадарчай вытворчасці. Пад фальваркавыя ўгоддзі браліся ў першую чаргу неасвоеныя абшары зямель, якія знаходзіліся ў руках паноў яшчэ да часоў каланізацыі. Часам пазбаўлялі пасады солтыса і яго маёнткі далучалі да створанага фальварку. Калі-некалі адбіраліся землі, якія належалі сялянам. Яны абменьваліся на горшыя альбо меншыя кавалкі. Уплывовыя магнацкія роды дзеля павелічэння абшару сваіх землеўладанняў карысталіся наданнямі караля, а таксама карчавалі лясы, якія фармальна належалі да скарбу дзяржавы. Такая дзейнасць і, у прыватнасці, бяспраўнае прысваенне і перадача ў спадчыну маёнткаў, нададзеных толькі на акрэслены час (“да жывата”), да пачатку XVI ст. прыводзілі да выразнага змяншэння каралеўскага дамену. А ён, знаходзячыся ў карыстанні шляхты, з’яўляўся найвялікшым комплексам землеўладанняў у краіне.

      Варта ў гэтым месцы адзначыць, што фальваркі атрымалі развіццё перш за ўсё ва ўладаннях шляхты, перадусім яе “сярэдняга класу”. Інакш выглядала справа ў каралеўскіх і духоўных маёнтках, а таксама на дварах заможнай шляхты. Там фальваркі выступалі адназначна радзей, што было звязана з цяжкасцямі непасрэднага надзору. Развіццё свецкай уласнасці адбывалася па-рознаму ў кожным з рэгіёнаў Польшчы. Тэрыторыя Вялікапольшчы была заселена ў большасці земскімі ўласнікамі, якія валодалі адной вёскай, хаця, натуральна, здараліся і выпадкі, калі адзін уладальнік меў некалькі, а то і не адзін дзясятак вёсак. У Мазовіі існавала дробная зямельная ўласнасць, дзе аднаму ўладальніку магла належаць толькі частка сяла. Найбольш вялікія ўладанні знаходзіліся ў Малапольшчы. Феадалы з гэтай правінцыі атрымлівалі велізарныя масівы зямель, якія налічвалі дзясяткі вёсак, у прыватнасці, на Украіне. Можна, аднак, прыняць, што ў асноўным на тэрыторыі ўсёй краіны пераважалі шляхецкія маёнткі, якія складаліся з адной вёскі. Такая шляхта нагадвала сваім ладам жыцця хутчэй разбагацелых сялян.

      Нягледзячы на аднолькавае прававое становішча, канец XV – пачатак XVI ст. характарызаваўся сур’ёзнымі адрозненнямі ў маёмасным стане сельскага насельніцтва. Некаторыя гаспадары валодалі больш чым адным ланам зямлі. Солтысы гаспадарылі на яшчэ большых абшарах. Каля іх у той жа час усё часцей узнікалі групы малазямельных альбо беззямельных сялян – загроднікаў і каморнікаў. Яны часта зараблялі на жыццё некантраляваным сельскім рамяством, наймаліся на працу як у шляхецкія маёнткі, так і да заможных сялян, млынароў ці карчмароў. Вельмі распаўсюджанай стала з’ява выкарыстання СКАЧАТЬ