Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж страница 16

Название: Бітва пад Оршай 1514 года

Автор: Пётр Друждж

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: История

Серия:

isbn: 978-985-99340-1-8

isbn:

СКАЧАТЬ якія везлі прапановы ў справе перамір’я. Неабходнасць канчатковага паразумення з Венгрыяй у выніку заключэння нядаўняга пагаднення трохі замарудзіла вырашэнне спраў з Турцыяй. Пакуль выконваліся ўсе фармальнасці, адышоў на той свет Ян Ольбрахт. Яго пераемнік Аляксандр прадоўжыў перамовы і паспяхова іх завяршыў.

      9 кастрычніка 1503 г. канчаткова было падпісана пяцігадовае перамір’е паміж Польшчай і Турцыяй. Перамірнае пагадненне пакідала прычарнаморскія порты, Белгарад і Кілію, у руках Турцыі. Нягледзячы на тое, што перамовы зацягнуліся, мірныя адносіны з Турцыяй фактычна існавалі ўжо некалькі год. Такі стан рэчаў захоўваўся на працягу доўгага часу. Пытанне ўмяшальніцтва Польшчы ў сферу турэцкіх інтарэсаў засталося закрытым. На адмову польскага боку паўплывалі як няўдачы ў бітвах, так і пазіцыя суседніх краін. Было вырашана пакінуць прычарнаморскія порты ў турэцкіх руках, таму што іх вяртанне патрабавала занадта вялікіх намаганняў. Гэта станавілася праблематычным асабліва з улікам тых пагроз і выклікаў, перад якімі сталі Польшча і Вялікае княства Літоўскае. Складанай справай аказалася каардынацыя польскай і венгерскай палітыкі ў дачыненні да Турцыі. Трэба таксама памятаць, што Стэфан Вялікі не адмовіўся ад прэтэнзій на Пакуцце. Гэта стала ў далейшым іскрай для разгарання новага канфлікту.

      Менавіта Пакуцце, лясісты край, які ляжаў у паўднёвай частцы Рускага ваяводства паміж Днестрам, Быстрыцай, Карпатамі і малдаўскай мяжой, было каменем нязгоды ў польска-малдаўскіх дачыненнях. Калі Стэфан Вялікі даведаўся пра смерць Яна Ольбрахта, ён вырашыў паказаць яго пераемніку Аляксандру, што менавіта Малдавія, а не Польшча, мае поўныя правы на Пакуцце. Каб дэманстрацыя намераў была паўнавартаснай, ён здзейсніў рабаўнічы напад на спрэчную тэрыторыю. У гэты час на ўсходзе ішла літоўска-маскоўская вайна, з-за чаго кароль Аляксандр не меў магчымасці належным чынам зрэагаваць на падзеі. Ён не хацеў таксама праз хуткапальныя дзеянні сапсаваць стасункі з гаспадаром, імкнуўся паводзіць сябе ў дачыненні да Стэфана па-згодніцку. Малдаўскі гаспадар, набраўшыся смеласці ад такога стаўлення польскага караля, заняў Пакуцце восенню 1502 г. Малдаўскія атрады, пераправіўшыся праз Днестр, у сваіх дзеяннях нават падышлі да Камянца-Падольскага.

      Становішча Польшчы крыху палепшылася пасля смерці Стэфана Вялікага ў 1504 г. На троне ў Сучаве сеў яго сын Багдан ІІІ Аднавокі. Польшча вырашыла ўмяшацца ў малдаўскія ўнутраныя справы і пры спрыяльных абставінах забраць сабе Пакуцце. Гаспадар Багдан не быў адзіным прэтэндэнтам на трон у Сучаве. На Падоллі, у замку Зінькаў жыў іншы кандыдат – Пётр, унук колішняга ўладара Малдавіі Пятра Арона. Каб пазбавіцца грознага канкурэнта, Багдан паспрабаваў злавіць яго ў свае рукі. З гэтай мэтай на Падолле быў высланы атрад, які налічваў некалькі соцень жаўнераў. У канцы снежня 1504 г. яны напалі на Зінькаў. Аблога замка, аднак, была няўдалай, бо на дапамогу прыбыло фарміраванне польскай СКАЧАТЬ