Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Бітва пад Оршай 1514 года - Пётр Друждж страница 14

Название: Бітва пад Оршай 1514 года

Автор: Пётр Друждж

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: История

Серия:

isbn: 978-985-99340-1-8

isbn:

СКАЧАТЬ ў каралеўстве Св. Стэфана. Зразумела, як ужо згадвалася, абмяркоўвалася і турэцкая праблема, а разам з ёй і стаўленне да Малдавіі. Ёсць падставы меркаваць, што ў гэты час паявіўся праект перадачы гаспадарскага трона Жыгімонту, чый лёс пасля смерці Казіміра Ягайлавіча не быў вызначаны. Такую прапанову, верагодна, вылучыў Уладзіслаў як старэйшы з роду. Падобная пастаноўка пытання яўна не магла спадабацца венгерскай арыстакратыі. Яна непакоілася за страту венгерскіх уплываў у Малдавіі і ўмяшальніцтва Венгрыі ў канфлікт з Турцыяй. Можна здагадвацца, што перамовы ўпёрліся ў сценку менавіта з-за турэцка-малдаўскай праблемы. Што датычыць Жыгімонта, то яму ў той час было прызначана прускае намесніцтва (аб гэтым – далей). Выправа з мэтай авалодання прычарнаморскімі портамі без канкрэтнага плана дзеянняў у дачыненні да Малдавіі была немагчымая. Неабходна было рашыцца альбо на падтрымку, альбо на адсоўванне з трону гаспадара Стэфана. Але ўсё засталося вісець у паветры. Адзіным вынікам з’езду стала пагадненне паміж Янам Ольбрахтам і Уладзіславам, у якім абодва манархі абяцалі падтрымаць адзін аднаго ў выпадку бунту падданых. Яны пагадзіліся таксама прытрымлівацца мірных стасункаў паміж Венгрыяй і Польшчай.

      Як бачна, гэтыя пастановы разыходзіліся з дамовай 1492 г. Былі абыдзены маўчаннем узаемныя дзеянні супраць туркаў. Такім чынам, агульная акцыя ягелонскіх дзяржаў не бралася пад увагу. Акрамя таго, сабраныя падаткі на вайсковыя патрэбы аказаліся недастаковымі. З-за гэтых прыкрых няўдач Яну Ольбрахту нічога іншага не заставалася, як шукаць з туркамі па меншай меры перамір’я. Яно было заключана 28 чэрвеня 1494 г. Зрэшты, самі туркі прапаноўвалі падпісаць яго яшчэ годам раней.

      Ян Ольбрахт, зразумела, не адмовіўся ад барацьбы з Асманскай імперыяй. Пачатак 1497 г. працякаў пад знакам ваенных і фінансавых прыгатаванняў да выправы. Планавалася здзейсніць яе адразу пасля сканчэння перамір’я. Кампанія распачалася ў жніўні 1497 г. З ваеннага пункту гледжання яна была значным мерапрыемствам. Дастаткова сказаць, што ў войска было сабрана 80 тысяч жаўнераў і 30 тысяч падвод. Апрача паспалітага рушэння, удалося сфарміраваць немалы найманы кантынгент, а таксама прыцягнуць дапаможныя сілы з Мазовіі і ад крыжакоў. На жаль, няўдачай адразу абярнуліся палітыка-дыпламатычныя дзеянні. Нягледзячы на шматразовыя захады, Яну Ольбрахту не ўдалося схіліць да ўдзелу ў выправе свайго брата Уладзіслава, караля Чэхіі і Венгрыі. У апошнюю хвіліну палякі зноў звярнуліся да Венгрыі і яе караля з просьбай аб падтрымцы. Кароль, аднак, у гэты час знаходзіўся ў Чэхіі, а ўладу ў Венгрыі пакінуў нядобразычліваму ў дачыненні да Польшчы, і ў асаблівасці – Яна Ольбрахта, Іштвану Запольяі. Адказ быў адмоўны. Венгерскі бок спасылаўся на існуючы мір з Турцыяй. У Польшы разлічвалі таксама на дапамогу іншага брата караля – Аляксандра. Вялікі князь літоўскі быў зацікаўлены ў наступе на туркаў. Гэта магло аслабіць крымскіх татар, саюзнікаў Масквы. Аляксандр вырушыў на чале войска, СКАЧАТЬ