Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Васіль Герасімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда - Васіль Герасімчык страница 18

СКАЧАТЬ ва ўніверсітэце ў 1858–1862 гадах на фізіка-матэматычным факультэце, а ў 1863 годзе наведаўся ў госці да Ігната Здановіча ў Вільню.

Акрамя таго, у адзін час з Каліноўскім у Пецярбургскім універсітэце вучыліся студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта Дзмітрый Пісараў, будучы вядомы рускі публіцыст, і Усевалад Крастоўскі, які ў сваёй дылогіі “Кровавый Пуф” галоўным антаганістычным героем адлюстраваў менавіта Канстанціна Каліноўскага.[183]

Дапамога ад універсітэта

На працягу 1858 года Канстанцін Каліноўскі вымушаны быў думаць зусім не пра салонныя сустрэчы таемных студэнцкіх арганізацый і нават не пра навучанне, а пра самую элементарную патрэбу знайсці сродкі для існавання ў Пецярбургу. Нягледзячы на рэкамендацыі з боку ўдзельнікаў таемных сустрэч “як добры выкладчык урокаў”,[184] у тым ліку і для рускай моладзі, нерэгулярных падпрацовак не хапала. Таму 1 сакавіка 1858 года Каліноўскі, які вучыўся на 2-м курсе, звярнуўся да рэктара Пецярбургскага ўніверсітэта з прашэннем аб прызначэнні яму стыпендыі ці выдачы аднаразовай дапамогі. Пры гэтым у дакуменце ён адно са слоў напісаў з характэрным акцэнтам.[185] Інспектар універсітэта А.І. Фіцтум фон Экстэдт пасля вывучэння матэрыялаў адзначыў, што “Каліноўскі сапраўды жыве ў вялікай нястачы”, у сувязі з чым яму з дазволу тагачаснага папячыцеля Пецярбургскай навучальнай акругі Р.А. Шчарбатава было выдадзена 15 рублёў.[186]

З-за недахопу сродкаў для існавання і патрэбы іх зарабляць у Каліноўскага зусім няшмат часу заставалася на навучанне. Наступствам сталі нізкія адзнакі па выніках экзаменаў за другі курс: па дзяржаўным праве, знешняй гісторыі расійскага заканадаўства, сістэме жывёльнага царства – тройкі, па старажытнай гісторыі і расійскай гісторыі – чатыры. Толькі пры здачы пераходных экзаменаў на трэці курс адзнакі Каліноўскага палепшыліся: па тэхналогіі, батаніцы, рускай гісторыі ён меў ужо пяцёркі, па грамадзянскіх законах і псіхалогіі – чатыры. Па гісторыі Сярэдніх вякоў і, што даволі дзіўна, па земляробстве ён меў толькі тры.

Вылучанай універсітэтам дапамогі хапіла ненадоўга, і, каб вырашыць сітуацыю, ужо з’яўляючыся студэнтам 3-га курса, Канстанцін 28 жніўня зноў звярнуўся да рэктара з прашэннем аб прызначэнні стыпендыі: “Пазбаўлены ўсіх сродкаў утрымання, я вымушаны ўвесь вольны час затрачваць на іх набыццё і таму не магу з сапраўднай карысцю займацца навукаю”.[187] Каліноўскі падкрэсліваў, што стыпендыя “даставіць мне магчымасць цалкам аддацца вучоным заняткам і рабіць поспехі на абранай мною ніве”.[188]

23 кастрычніка яго просьба была разгледжана і вырашана станоўча, і пачынаючы з верасня яму была прызначана стыпендыя на год у памеры 7 рублёў на месяц. І нават пры гэтым 12 снежня Каліноўскі зноў вымушаны быў звяртацца па дапамогу да ўніверсітэта, напісаўшы слова “семъ” на беларускі лад: “Акрамя стыпендыі гэтай не маючы сродкаў, я знаходжуся не ў стане СКАЧАТЬ

183

Першы раман сваёй дылогіі пад назваю “Панургово стадо” (1869) Крастоўскі пісаў у Свіслачы побач з бацькоўскім маёнткам Каліноўскіх у Якушоўцы, дзе служыў афіцэрам у кавалерыйскім палку.

184

Гогель, Н.В. Иосафат Огрызко и Петербургский революционный ржонд в деле последнего мятежа / Н.В. Гогель. – 2-е изд. – Вильна, 1867. – С. 66.

185

“потеравъ” замест “потерявъ” Каліноўскі, К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / К. Каліноўскі; уклад., прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялёва – Мн.: “Беларускі кнігазбор”, 1999. – С. 317.

186

Кісялёў, Г. Летапіс жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага / Г. Кісялёў // З думай пра Беларусь. – Мн.: Беларусь, 1966. – С. 108.

187

Каліноўскі, К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / К. Каліноўскі; уклад., прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялёва – Мн.: “Беларускі кнігазбор”, 1999. – С. 81.

188

Там жа.