Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Васіль Герасімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда - Васіль Герасімчык страница 16

СКАЧАТЬ “Апрача звестак пра саму разню, мяне моцна цікавяць дакументы, якая даюць уяўленне пра тагачасны стан праваслаўнай царквы, асвету духавенства, яго залежнасць і г.д.”.[154]

Актыўна і “сумленна”[155] Віктар Каліноўскі прапрацаваў над выданнем на рускай мове “Уманскай разні” ўвесь 1859 год, спадзяваўся, што яна “паставіць мяне на ногі, даючы мне значную суму рублёў”[156] ва ўмовах тых прыкрых фінансавых непрыемнасцяў, у якіх ён апынуўся, паколькі вымушаны быў даглядаць трох іншых братоў, якія ў гэты час жылі ў Пецярбургу. Апошняй сцэнай задуманай Віктарам Каліноўскім невялікай манаграфіі павінны былі стаць звесткі пра галіцыйскую разню 1846 года, якая “магла б лічыцца апошняй сцэнай гэтай крывавай, гэтак жа працяглай, як і разлютаванай драмы сіл, што таранам б’юць у шляхецкія інстытуцыі”.[157] Падрыхтаванае да друку навуковае выданне так і не ўбачыла свет. Далейшы лёс рукапісу невядомы.

Віктар Каліноўскі таксама меў намер “рабіць беглы агляд рукапісаў, што знаходзяцца ў Імператарскай публічнай бібліятэцы ў Пецярбургу”.[158] Сэнс гэтай працы складаўся ў стварэнні кароткіх бібліяграфічных апісаннях кожнага рукапісу з пазначэннем яго зместу, разам з пералікам дакументаў, актаў, лістоў, калі дакумент не складае аднаго цэлага. Пры гэтым Каліноўскі планаваў зрабіць націск на зусім невядомых творах: “За пару гадоў працы ў бібліятэцы ўдалося мне адшукаць часам надзвычай важныя рэчы. Выпісваю для сябе, што мне здаецца цікавым і невядомым”.[159] Але Каліноўскі не спяшаўся з іх публікацыяй “у надзеі, што з часам пры бліжэйшым азнаямленні з невядомымі мне дагэтуль рукапісамі мае зборы лепш укамплектуюцца і будуць складаць больш стройнае, упарадкаванае цэлае”.[160] Каліноўскі нават падаў свой праект у рэдакцыю газеты “Слова”,[161] заключыў з імі вуснае пагадненне аб супрацоўніцтве і друкаванні на старонках выдання найбольш цікавых твораў. Нездарма Якуб Гейштар назваў Віктара[162] разам з Э. Жалігоўскім,[163] У. Спасовічам і З. Серакоўскім актыўнымі супрацоўнікамі газеты. Аднак гэтае перыядычнае выданне, не праіснаваўшы і трох месяцаў, пасля 15 нумароў было забаронена ўладамі. У якасці карэктара і літаратурнага супрацоўніка ў гэтай газеце паспеў папрацаваць і сябар Канстанціна Каліноўскага Эмануэль Юндзіл, досвед якога затым спатрэбіўся пры падрыхтоўцы “Мужыцкай праўды”.

Да сваёй даследчыцкай дзейнасці Віктар прыцягваў малодшага брата, аб чым сведчыць яго зварот да дырэктара публічнай бібліятэкі барона М. Корфа ад 6 снежня 1860 года. Гэта было прашэнне аб прадастаўленні магчымасці Канстанціну працягнуць яго справу па даследаванні старажытных рукапісаў пад кіраўніцтвам малодшага бібліятэкара Іваноўскага, паколькі ён сам атрымаў заданне на працу ў Маскоўскім галоўным архіве.[164] Такая просьба, хутчэй за ўсё, была выклікана неабходнасцю пошукаў крыніц для дысертацыі, якую ў гэты СКАЧАТЬ

154

Каліноўскі, К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / К. Каліноўскі; уклад., прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялёва – Мн.: “Беларускі кнігазбор”, 1999. – С. 256.

155

Там жа, с. 256.

156

Там жа.

157

Там жа.

158

Там жа, с. 251.

159

Там жа, с. 252.

160

Там жа.

161

Газета выдавалася 14.01 – 5.03.1859 г. Іасафатам Агрызкам.

162

Гейштар не ўказвае імя, пазначаючы толькі прозвішча “Каліноўскі”. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857–1865. – Wilno, 1913. – Т. 1. – S. 79.

163

Жалігоўскі Эдвард-Вітольд (1816–1864) нарадзіўся ў вёсцы Марыямпаль Вілейскага павета. У сваёй публіцыстычнай дзейнасці карыстаўся псеўданімам Антон Сава. Навучаўся ў Дэрпцкім універсітэце, дзе стаў лідарам студэнцкага кола. За ўдзел у таемных суполках, выкрытых па справе Канарскага, у 1839 годзе быў інтэрнаваны ў Дэрпце. Аўтар папулярнай у 1840-я гады драмы “Іардан”. Праз некалькі гадоў вярнуўся ў Вільню. У 1851 годзе арыштаваны і высланы ў Петразаводск, затым у Арэнбург і Уфу. Падчас ссылкі пасябраваў з украінскім паэтам Т. Шаўчэнкам. У 1858 годзе перабраўся ў Пецярбург. Меў вялікі ўплыў на студэнцкую моладзь. У 1860 годзе выехаў у Заходнюю Еўропу. Памёр у Жэневе. 20 верасня 2009 года ў вёсцы Карэкаўцы Вілейскага раёна адкрыты памятны знак у гонар сяброўства Жалігоўскага і Т. Шаўчэнкі.

164

Каліноўскі, К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / К. Каліноўскі; уклад., прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялёва – Мн.: “Беларускі кнігазбор”, 1999. – С. 260.