Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Васіль Герасімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда - Васіль Герасімчык страница 15

СКАЧАТЬ адзначаючы перад Кіркорам вартасць аднаго з варыянтаў “Апісання граніц”, напісанага “на гаворцы Крывіцкай (беларускай)”, ён дадаваў: “Пасылаю Вам здымак першага ліста перапісанага рукапіса. Стараўся, і здаецца, мне гэта ўдалося, спісаць усё як мага сумленней, захоўваючы найдакладней арфаграфію, якая, на маю думку, можа быць цікавай для граматыстаў”.[147] Але, як падкрэслівае сам Каліноўскі, ён працаваў у публічнай бібліятэцы насамрэч “з зусім іншымі мэтамі”,[148] чым толькі перапісванне старых рукапісаў.

      У той жа час выкананне прац для Археалагічнай камісіі, якія Віктару Каліноўскаму замаўляў таксама Мікалай Маліноўскі, з’яўлялася не адзінай крыніцай яго даходаў. Ён падтрымліваў актыўныя навуковыя сувязі са шматлікімі даследчыкамі, для якіх выконваў разнастайныя даручэнні. Да іх ліку належаў кіраўнік Народнай бібліятэкі імя Асалінскіх у Львове гісторык Аўгуст Бялёўскі. Цесныя сувязі наладзіліся вясною 1857 года,[149] калі Бялёўскі прыязджаў у Пецярбург для вывучэння магчымасцей рукапіснага аддзела Імператарсай публічнай бібліятэкі. Для яго Каліноўскі ў лютым 1859 года зрабіў выпісы разнастайных лістоў і дакументаў гетмана Жалкеўскага, якія ўвайшлі ў 1861 годзе ў выданне яго твораў, падрыхтаванае Бялёўскім.

      У прадмове да кнігі асобна была адзначана дапамога Віктара Каліноўскага, а ў яго бібліятэку трапіў адзін з экзэмпляраў выдання. Сам Бялёўскі некалькі разоў звяртаўся па дапамогу да Каліноўскага, напрыклад, лістом ад 18 красавіка, у адказ на які 26 чэрвеня было адпраўлена 25 дакументаў, перапісаных Віктарам. 5 лістапада ён адзначаў, што знайшоў “у некалькіх рукапісах 36 новых дакументаў пра Жалкеўскага”.[150] 30 снежня 1859 года Бялёўскаму былі адпраўлены апошнія копіі сабраных дакументаў пра вялікага гетмана.

      Сам жа Віктар Каліноўскі на кароткі час зацікавіўся пошукам інфармацыі пра Вінцэнта Кадлубка і прасіў аб дапамозе для прафесара Кастамарава, які займаўся казацтвам. Каліноўскі распытваў Бялёўскага пра вартасць львоўскіх бібліятэк у асвятленні гісторыі казакоў, асабліва Налівайкі, і эпохі, што папярэднічала выступленню Хмяльніцкага.

      Кастамараў прыехаў у сталіцу вясной, па запрашэнні выкладаць у Пецярбургскім універсітэце і, чакаючы пачатку працы, бавіў час у публічнай бібліятэцы, дзе пазнаёміўся з Віктарам Каліноўскім. Пазней ён зазначаў: “Мне не здаралася ў жыцці бачыць чалавека, які так аддана захапляўся археаграфіяй і гісторыяй. Яго веды не ішлі далей Літвы і Польшчы, але затое яго можна было назваць хадзячым каталогам самых дробязных звестак пра мінулы побыт гэтых краёў. Чалавек гэты вылучаўся вялікай дабрадушнасцю і бясконцай паслужлівасцю. Помнікам знаёмства з ім астаўся ў мяне багаты збор выпісак з указаннем на нумары і фарматы тых рукапісаў, з якіх яны ўзяты. Родны брат яго папаўся пасля ў польскім мяцяжы як адзін з важнейшых дзеячаў у Літоўскім краі і быў павешаны; мой жа прыяцель быў чалавек іншага гатунку: ён увесь жыў мінулымі вякамі і амаль не цікавіўся сучаснымі СКАЧАТЬ



<p>147</p>

Там жа.

<p>148</p>

Там жа.

<p>149</p>

Там жа, с. 248.

<p>150</p>

Там жа, с. 254.