Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Васіль Герасімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда - Васіль Герасімчык страница 13

СКАЧАТЬ панславізму, даследчыка Украіны, які адзначаў, што “руская народнасць не адзіная”.[132] Вялікай папулярнасцю ў студэнтаў карыстаўся гісторык Іван Яфімавіч Андрэеўскі (1831–1891), які выкладаў паліцэйскае права і быў вядомы сваім красамоўствам, падтрымкай свабоды асобы і грамадскага самакіравання. У той жа час развіццю поглядаў Каліноўскага садзейнічалі і лекцыі рускага эканаміста Івана Якаўлевіча Горлава (1814–1890), які выступаў супраць умяшальніцтва дзяржавы ў справы сялян і памешчыкаў, лічыў, што ў выпадку адмены прыгону сяляне павінны выкупляць не толькі зямлю, але і зямельныя павіннасці. Рускі заолаг і мінералог Сцяпан Сямёнавіч Куторга (1805–1861) першы ў Расійскай Імперыі падчас сваіх лекцый знаёміў з тэорыяй Дарвіна. Прафесар грамадзянскага права і судаводства Канстанцін Дзмітрыевіч Кавелін (1818–1885) быў вядомым у студэнцкім асяродку сваімі публікацыямі, у прыватнасці “Запіскаю” з заклікам да вызвалення сялян з зямлёю, надрукаванай А. Герцэнам і М. Чарнышэўскім.

У 1858/1859 навучальным годзе Каліноўскі праслухаў курс лекцый крымінальнага права прафесара Уладзіміра Спасовіча.[133] Важнасць гэтых лекцый заключалася ў тым, што на іх упершыню пасля смерці Мікалая І студэнты знаёміліся з філасофіяй. Спасовіч, з’яўляючыся прыхільнікам Гегеля, распавядаў пра найбольш важныя філасофскія сістэмы – ад Бэкана і Дэкарта да Бентама.[134] Яго заняткі, якія вылучаліся красамоўствам і былі насычаны цытатамі, знаходзілі жывы водгук у студэнтаў. Так, распавядаючы пра тэорыю грамадскага дагавора, прапанаваную ў эпоху Асветніцтва і развітую Іаганам Готлібам Фіхтэ, Спасовіч адзначаў: “Дзяржава не ўзнікла з дагавора, але ёсць некаторыя падставы, каб гіпотэзу дагавора, якую Фіхтэ змяшчаў у мінулым, можна было прымяніць і да будучыні. З поспехамі цывілізацыі мы з кожным векам набліжаемся болей і болей да такой пабудовы дзяржавы, якая заснавана на зусім свабодных адносінах паміж дзяржавай і асобай. Дзяржава паходзіць з неабходнасці, узнікла амаль паўсюдна пры дапамозе заваявання, пры дапамозе гвалтоўнага падпарадкавання адных плямён іншымі; але ў рэшце рэшт асоба прыходзіць да ўсведамлення, што дзяржава існуе толькі для асобы і ёсць адзінае магчымае асяроддзе для яе развіцця”.[135] Менавіта гэтыя словы маглі знайсці адлюстраванне ў “Мужыцкай праўдзе”, у № 4 якой адзначана, што “не народ зроблены для ронду, а ронд для народу”.

Ад Спасовіча студэнты даведваліся пра многія новыя ідэі, як, напрыклад, пра дзейнасць і погляды англійскага сацыяліста-ўтапіста Роберта Оўэна, пра вучэнні і ўтопіі Сэн-Сімона, Фур’е, Леру, адкрывалі свет Канта, Фіхтэ, Гегеля, Міля, Прудона, Шапенгаўэра. Як адзначае В. Шалькевіч, лекцыі У. Спасовіча не толькі знаёмілі Каліноўскага са шматлікімі філасофскімі думкамі, але і сталі для яго штуршком да паглыбленага вывучэння філасофіі.[136]

Сам жа Спасовіч быў сябрам І. Агрызкі, які выдаў яго падручнік па крымінальным праве. Пазней Міхаіл Мураўёў, разумеючы ўплыў прафесара на студэнтаў, што далучыліся да паўстання 1863–1864 гадоў, адзначаў: “Спасовіч больш яго [І. Агрызка] вінаваты, але СКАЧАТЬ

132

Костомаров, Н.И. Две русские народности (Письмо редактору) / Н. И. Костомаров // Основа. – СПб., 1861. – № 3. – С. 33–80.

133

Спасовіч Уладзімір Данілавіч (1829–1906) нарадзіўся ў Рэчыцы, скончыў Мінскую гімназію, а ў 1849 годзе юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе ў 1857 годзе стаў прафесарам крымінальнага права. Карыстаўся вялікай папулярнасцю ў студэнтаў, пратэсты якіх падтрымаў у 1861 годзе. Разам з шэрагам прафесараў пакінуў універсітэт і заняўся адвакацкай дзейнасцю. Удзельнік найбольш значных палітычных працэсаў у Расійскай Імперыі, такіх як суд над Сяргеям Нячаевым і працэс 193-х. У 1885 годзе быў абаронцам па справе польскай партыі “Пралетарыят”, а ў 1887 годзе па справе першага перакладчыка “Капітала” К. Маркса на рускую мову Германа Лапаціна. Спасовіч стаў прататыпам Фецюковіча ў рамане Ф. Дастаеўскага “Браты Карамазавы”.

134

Шалькевіч, В.Ф. Кастусь Каліноўскі / В.Ф. Шалькевіч. – Мн.: Газ. “Голас Радзімы”, 1985. – С. 87.

135

Спасович, В. Учебник уголовного права / В. Спасович. – Санкт-Петербург: в типографии Иосафата Огризко, 1863. – Т. 1 (Выпуск первый). – С. 31–32.

136

Шалькевіч, В.Ф. Кастусь Каліноўскі / В.Ф. Шалькевіч. – Мн.: Газ. “Голас Радзімы”, 1985. – С. 92.