Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Васіль Герасімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда - Васіль Герасімчык страница 17

СКАЧАТЬ ў гісторыю як гурток Серакоўскага-Дамброўскага, паколькі на чале яго пасля завяршэння Серакоўскім навучання ў 1859–1861 гадах знаходзіўся Яраслаў Дамброўскі.

Паступова да аб’яднання далучыліся навучэнцы і афіцэры з іншых вайсковых навучальных устаноў сталіцы. Усяго высветлена 145 прозвішчаў удзельнікаў арганізацыі, з якіх у 109 выпадках вызначана іх месца нараджэння: 9 з Каралеўства Польскага, 16 з паўднёва-заходніх і 58 з паўночна-заходніх губерняў Расійскай Імперыі, 26 з іншых яе частак. Веравызнанне вызначана ў адносінах 116 удзельнікаў, з якіх 72 католікі, 40 праваслаўныя, і 4 пратэстанты.[170] У дзейнасць гуртка на чале з Серакоўскім былі заангажаваны таксама афіцэры сталічнага гарнізону, з улікам якіх колькасць таварыства дасягала каля 400 чалавек.[171]

У асноўным гэта былі маладыя амбіцыёзныя штабныя вайскоўцы, якія бліжэйшым часам спадзяваліся заняць ключавыя пасты ў ваеннай структуры імперыі, перш за ўсё на землях колішняй Рэчы Паспалітай. Выключэнне складалі толькі трое студэнтаў, якім дазвалялася прысутнічаць на сходах гуртка. У іх лік уваходзіў Канстанцін Каліноўскі,[172] для якога, дзякуючы брату Віктару, “правай руцэ”[173] Серакоўскага, былі адчынены дзверы ў любыя таемныя таварыствы Пецярбурга.

Да старэйшага з Каліноўскіх Серакоўскі і Агрызка[174] накіроўвалі адабраных імі студэнтаў, якіх неабходна было падрыхтаваць для далучэння да таемных таварыстваў. Фактычна Віктар займаўся іх псіхалагічнай апрацоўкай, праводзячы з імі размовы і падбіраючы для іх адпаведную літаратуру, нават з ліку забароненых твораў, якія “здымаліся з сакрэтных паліц публічнай бібліятэкі”.[175] Паколькі сам Каліноўскі не меў допуску да такой літаратуры, ён карыстаўся дапамагай біблятэкара Іваноўскага, што ў далейшым паслужыла падставай для яго звальнення. Затым прэтэндэнты на ўступленне ў арганізацыю накіроўваліся на літаратурныя вечары, на якіх падчас дыскусій праходзіў канчатковы адбор і сарціроўка ў адпаведнасці з асабістымі здольнасцямі неафіта.[176] Прычым для Віктара месца нараджэння або сацыяльнае паходжанне прэтэндэнта ігралі далёка не вырашальную ролю. Напрыклад, адным з тых, хто дзякуючы старэйшаму Каліноўскаму ўвайшоў у таемныя аб’яднанні, быў сын купца-мільянера Мікалай Ісакавіч Уцін (1841–1883),[177] адзін з кіраўнікоў рускай арганізацыі “Зямля і воля”.

Вядомасць Віктара Каліноўскага пайшла далёка за межы сталіцы і дайшла да радзімы. Гэтаму садзейнічала і яго праца па генеалагічным росшуку для разнастайных шляхецкіх і магнацкіх родаў, якая дазвалялі яму часам зарабляць вельмі добрыя грошы.[178]

Віктара Каліноўскага называлі “другім Томашам Занам”, які марыў пра стварэнне арганізацыі кшталту віленскіх прамяністых, ці філарэтаў, для чаго “бярэ пад сваю няпрошаную пратэкцыю маладых студэнтаў, уцягвае іх у сваё таварыства”.[179] Менавіта на гэта наракаў 18-гадоваму сыну Ігнату выкладчык Віленскага дваранскага інстытута СКАЧАТЬ

170

Kieniewicz, S. Powstanie styczniowe / S. Kieniewicz. – Warszawa, 2009. – S. 46.

171

Там жа.

172

Аб гэтым сведчыў кіраўнік Навагрудскага паўстанцкага атрада Вітольд Міладоўскі ў сваіх паказаннях. Kordowicz, W. Konstanty Kalinowski / W. Kordowicz. – Warszawa, 1955. – S. 67.

173

Kordowicz, W. Konstanty Kalinowski / W. Kordowicz. – Warszawa, 1955. – S. 62.

174

Агрызка Іасафат (1826–1890) нарадзіўся ў Лепельскім павеце Віцебскай губерні. Пасля заканчэння ў 1844 годзе Мінскай губернскай гімназіі паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, які скончыў у 1849 годзе. З 1850 года пачаў працу ў Міністэрстве фінансаў у Кадыфікацыйнай камісіі Царства Польскага, дзе зрабіў выдатную кар’еру. У 1859 годзе заснаваў друкарню, у якой выдаваў польскамоўную газету “Słowo”, тут жа з’явіўся на свет першы збор твораў яго сябра – М. Дабралюбава. Таксама сябраваў з М. Чарнышэўскім. У паўстанні 1863–1864 гадоў быў камісарам Нацыянальнага ўрада ў Санкт-Пецярбургу. Арыштаваны 14 лістапада 1864 года, асуджаны да смяротнага пакарання, замененага 20-гадовай катаргай у Сібіры. Вызвалены ў 1877 годзе, але без дазволу вярнуцца на радзіму. Памёр 30 сакавіка 1890 года ў Іркуцку.

175

Шалькевич, В.Ф. Кастусь Каліноўскі / В.Ф. Шалькевіч. – Мн.: Газ. “Голас Радзімы”, 1985. – С. 119.

176

Менавіта на такую функцыю Віктара Каліноўскага спасылаецца паўстанец Віктар-Казімір Баляслававіч Арэнт (1843–1929), удзельнік Парыжскай камуны 1871 года. Кісялёў, Г. Героі і музы: гіст. – літ. нарысы / Г. Кісялёў. – Мн., 1982. – С. 124.

177

У далейшым адзін з кіраўнікоў масавых студэнцкіх хваляванняў восенню 1861 года і лідараў у 1862–1863 гг. арганізацыі “Зямля і воля”, вымушаны эміграваць, завочна асуджаны ў лістападзе 1865 года да смяротнага пакарання, удзельнік Першага Інтэрнацыянала і сябар К. Маркса. У канцы жыцця атрымаў памілаванне ад Аляксандра ІІ і вярнуўся ў Расію.

178

Так супрацоўнік Віленскай камісіі па палітычных справах Гагель паведаляў, што “за выпіскі для князя Агінскага ён атрымаў 300 рублёў”. Гогель, Н.В. Иосафат Огрызко и Петербургский революционный ржонд в деле последнего мятежа / Н.В. Гогель. – 2-е изд. – Вильна, 1867. – С. 66.

179

Цыт. паводле: Кісялёў, Г. Героі і музы: гіст. – літ. нарысы / Г. Кісялёў. – Мн., 1982. —С. 125.