Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Васіль Герасімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда - Васіль Герасімчык страница 20

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      8 лютага ў Пецярбургскім універсітэце адбываецца дэманстрацыя студэнтаў у сувязі з адменай прамовы М. Кастамарава. Ці ўдзельнічаў у гэтай падзеі Каліноўскі, на жаль, звестак не маецца. Паколькі ён быў у ліку найбольш актыўных праціўнікаў увядзення новых універсітэцкіх правіл, якія парушалі ранейшыя ўніверсітэцкія свабоды, – гэта магчыма.

14 лютага К. Каліноўскі разлічваецца з універсітэцкай бібліятэкай і інспектарам, аб чым атрымаў даведку, а 17 лютага яму быў выдадзены дыплом за № 361 аб заканчэнні ўніверсітэта за подпісам рэктара Пятра Аляксандравіча Плятнёва. Канстанціну Каліноўскаму надаваўся чын дзясятага класа і права лічыцца ў першым разрадзе чыноўнікам на цывільнай службе, а пры паступленні на вайсковую службу права на ўзвядзенне ў афіцэры пасля выслугі трох месяцаў ва унтэр-афіцэрскім званні.[199] Арыгінал дыплома каштаваў 6 рублёў. Цяпер для Каліноўскага адкрываліся вялікія перспектывы, магчымасць нарэшце пачаць новую старонку свайго жыцця.

У гэты час у сталіцы імперыі распаўсюджваюцца чуткі пра расстрэл дэманстрацыі 15 лютага ў Варшаве, у выніку чаго былі забіты 5 чалавек. А 19 лютага імператар Аляксандр ІІ падпісаў маніфест аб адмене прыгоннага права.

Фарміраванне светапогляду Канстанціна Каліноўскага ў час навучання ў Пецярбургскім універсітэце

Асабісты жыццёвы досвед Канстанціна Каліноўскага прадвызначыў яго зварот да сацыяльнай тэматыкі, якую ён шматразова ўздымаў падчас таемных абмеркаванняў. У выніку за ім замацаваліся такія характарыстыкі, як “хлапаман”,[200] “мужык” (chłop),[201] “якабінец”,[202] “дэмакрат”,[203] выкліканыя не толькі яго ўласнымі поглядамі, але і абмежаванасцю шляхецкага выхавання яго апанентаў, закамплексаваных бацькоўскімі марамі аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у форме, якая ўжо не адпавядала новым выклікам часу.

Чым відавочней гэта станавілася для Каліноўскага, тым радыкальней гучалі яго выказванні на фоне немагчымасці дастукацца да тых, хто не быў падрыхтаваны да дасягнення мэты любымі сродкамі. Адсюль вытокі яго ідэі аб патрэбе стварэння арганізацыі з ліку найбольш энергічных і здольных вясковых жыхароў – сялян і дробнай шляхты.[204] Менавіта на недахоп падобнай “Арганізацыі” як адзінай рэчы, якая бракуе “Дэмакратыі” для яе перамогі ў Еўропе, звярталі ўвагу найбольш радыкальныя прадстаўнікі сацыялістычных поглядаў сярэдзіны ХІХ стагоддзя.[205]

У той час, як шляхецкая моладзь з тэрыторыі Рэчы Паспалітай удзельнічала ў абмеркаваннях аб пошуку шляхоў яе незалежнасці, звязваючы гэта з вырашэннем так званага “польскага пытання”, Канстанцін Каліноўскі ўздымаў на першы план “сялянскае пытанне”, што, у сваю чаргу, разглядалася ім як асноўны спосаб дасягнення незалежнасці радзімы. Каліноўскі злучаў два гэтыя пытанні ў адно, але ў выніку атрымаў падтрымку толькі невялікай суполкі студэнтаў ды СКАЧАТЬ

199

Кісялёў, Г. Дыплом змагара / Г. Кісялёў // Героі і музы: Гіст. – літ. нарысы. – Мн.: Маст. літ., 1982. – С. 132–135.

200

Революционный подъем 1861–1862 гг. в Литве и Белоруссии. – М., 1964. – С. 209.

201

Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857–1865. 2 t. – Wilno, 1913. – T. 1. – S. 220.

202

Драницын, С. Н. Польское восстание 1863 года и его классовая сущность / С.Н. Драницын. – Л., 1937. – С. 207.

203

Там жа, с. 177.

204

Ратч, В.Ф. Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России / В.Ф. Ратч. – Вильно, 1867. – Т. 1. – С. 183: “Ён заяўляў, што пакажа з дробнай шляхты і з сялян на здольныя асобы, якія здолеюць паноў прыняць у рукі…; Ён жадаў прыцягнуць да сябе народ, далёка выйшаўшы з межаў надзелаў, аддаць усю зямлю сялянам, і з асяроддзя сялян абраць асобы для выканання свайго плану”.

205

На гэтую важнейшую праблему звяртаў увагу Цэнтральны камітэт еўрапейскай дэмакратыі ў звароце ад 22 ліпеня 1850 года “Да народаў”, падпісаным французам Аляксандрам Ледру-Раленам, італьянцам Джузэпэ Мадзіні, немцам Арнольдам Ругэ і палякам Войцехам Дарашам. Do Ludów / Co przed nami? – Paryż, 1850. – S. 11: “Не хапае Дэмакратыі адной толькі рэчы; але гэтая рэч жыццёвая: назва ёй арганізацыя”.