Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Васіль Герасімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда - Васіль Герасімчык страница 14

СКАЧАТЬ які не перастае апекавацца ім, здолеў яму памагчы ў гэтым – пазнаёміў з п. Іваноўскім, гродзенцам, які служыць у імператарскай бібліятэцы, і той забяспечвае яго работай. Дай бог, каб гэта было яму на карысць”.[140]

      Віктар Каліноўскі, які першапачаткова марыў стаць урачом, цяпер самааддана займаўся ў публічнай бібліятэцы Пецярбурга пошукамі гістарычных крыніц па гісторыі былой Рэчы Паспалітай. Ён карыстаўся дапамогай Антона Дамінікавіча Іваноўскага (1823–1873), які ў 1857–1869 гадах працаваў малодшым бібліятэкарам у Пецярбургскай публічнай бібліятэцы і быў членам-супрацоўнікам Віленскай археалагічнай камісіі. Сам жа Віктар “на службе ў ёй не знаходзіўся, але займаўся ў агульнай чытальнай зале бібліятэкі некалькі год запар і ў 1862 годзе, як значыцца ў алфавітнай кнізе чытачоў, меў жыхарства па Неўскім праспекце ў доме Красільнікава, былым Прынцыпа, насупраць Вялікай Канюшаннай вуліцы”.[141]

      Імператарская публічная бібліятэка (сёння – Расійская нацыянальная бібліятэка імя М.Я. Салтыкова-Шчадрына) размяшчалася на перакрыжаванні Садовай вуліцы і Неўскага праспекта. Дзякуючы дырэктару графу Мадэсту Корфу, у ёй была ўдасканалена сістэма ацяплення за кошт пнеўматычных печаў у падвалах замест печаў у кнігасховішчах, з’явіўся паркет, дываны, прыгожая мэбля, высокія сцелажы з прыступкамі, мелася асвятленне. Шмат грошай выдзялялася на куплю кніг, у тым ліку тых, якія адносіліся да рэвалюцыйных падзей, а таксама выдаваліся Вольнай рускай тыпаграфіяй А. Герцэна ў Лондане.

      Бібліятэку наведвалі шматлікія сталічныя літаратары не толькі каб бясплатна пачытаць пры святле, але і каб пагрэцца, паколькі пераважная большасць з іх здымала невялічкія пакойчыкі не самай лепшай якасці. Нездарма М. Дабралюбаў, які шмат часу праводзіў у адной чытальнай зале з Віктарам Каліноўскім, адзначаў: “Выкарыстанне бібліятэкі вельмі распаўсюдзілася ў апошні час”. Яна зрабілася адным з найпапулярнейшых і найвядомейшых месцаў, модным сярод вучнёўскага юнацтва і малазабяспечаных людзей: “Тысячы людзей прыходзяць сюды і сустракаюць тут рэдкія выгоды, якія напаўняюць іх сэрца пачуццямі ўдзячнасці і павагі да дзейнасці кіраўніцтва бібліятэкі, такога клапатлівага і прадбачлівага”.[142] Напрыклад, у 1856 годзе бібліятэку наведала 27866 чытачоў, у 1857 – 31151, у 1858 – 34275.

      Віктар кожны дзень быў тут з 10 гадзін раніцы да 9 гадзін вечара, а па нядзелях і святочных днях – з 12 да 15 гадзін. Час, які Віктар прысвячаў працы ў бібліятэцы, быў настолькі вялікі, а яго веды матэрыялаў бібліятэкі настолькі значнымі, што нават для блізкіх сяброў ён стаў “супрацоўнікам” і нават “чыноўнікам”. Бібліятэка дазваляла Віктару, які супрацоўнічаў з Віленскай археалагічнай камісіяй, не толькі зарабляць грошы на жыццё, але і была сапраўднай базай для распаўсюджвання рэвалюцыйных ідэй.

      Браты Каліноўскія паспяхова пераадолелі цяжкасці першых месяцаў жыцця ў Пецярбургу, нават без звароту па дапамогу да сям’і, з якой не падтрымлівалі ў гэты час ніякіх сувязяў. Канстанцін пачаў зарабляць грошы, СКАЧАТЬ



<p>140</p>

Цыт. паводле: Кісялёў, Г. Героі і музы: гіст. – літ. нарысы / Г. Кісялёў. – Мн., 1982. – С. 121.

<p>141</p>

Цыт. паводле: Кісялёў, Г. Героі і музы: гіст. – літ. нарысы / Г. Кісялёў. – Мн., 1982. – С. 122.

<p>142</p>

Добролюбов,Н. А. Отчет Императорской Публичной библиотеки за 1858 год / Н.А. Добролюбов // Собр. соч. в 9 т. – М. – Л., 1962. – Том 4. Статьи и рецензии. Январь-июнь 1859. – С. 348.