Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 42

СКАЧАТЬ мог бы папрасіць аб змене імя, – заўважыў Швейк.

      – I святую Людмілу люблю, і святога Бернарда, – працягваў былы настаўнік закона божага. – Ён выратаваў шмат падарожнікаў на Сен-Гатардзе. У яго на шыі бутэлька з каньяком, і ён адшуквае засыпаных снегам.

      Забава атрымала новы накірунак, набожны фельдкурат пачаў плесці лухту.

      – Дзетак я шаную, іх свята 28 снежня, а Ірада ненавіджу. Калі курыца спіць, дык свежых яек не чакай.

      Ён засмяяўся і заспяваў: «Святы божа, святы моцны…», але адразу ж перапыніў свой спеў і, звяртаючыся да Каца, рэзка спытаў:

      – Вы не верыце, што 15 жніўня свята Успення панны Марыі?

      Забава была ў поўным разгары. З’явіліся яшчэ бутэлькі, і час ад часу чуўся голас Каца:

      – Скажы, што не верыш у бога, бо не налью. Здавалася, што вяртаюцца часы праследавання першых хрысціян. Былы прапаведнік закона божага спяваў нейкую песню пакутнікаў рымскай арэны і галасіў:

      – Веру ў пана бога і не адракуся ад яго! Забяры сваё віно! Mагу і сам па яго паслаць.

      Нарэшце яго ўклалі ў ложак. Але перш чым заснуць, ён абвясціў, узняўшы правую руку, як для прысягі:

      – Веру ў бога-айца, сына і святога духа! Прынясіце мне малітоўнік!

      Швейк сунуў яму ў рукі першую, Якая трапіла пад руку, кнігу з тых, што ляжалі на начным століку гаспадара, і набожны фельдкурат заснуў з «Дэкамеронам» Бакача ў руцэ.

      Раздзед XIII. Швейк едзе сабораваць

      Фельдкурат Ота Кац задуменна сядзеў над цыркулярам, які яму толькі што прынеслі з казармаў. Гэта быў загад вайсковага міністэрства: «Гэтым вайсковае міністэрства адмяняе на час ваенных дзеянняў усе пастановы наконт саборавання воінаў, што дзейнічалі да гэтага часу. Да ведама і выканання вайсковага духавенства вызначаюцца наступныя правілы: 1. Сабораванне на фронце адмяняецца.

      2. Цяжкахворым і параненым не дазваляецца з мэтай саборавання перамяшчацца ў тыл. Чынам вайсковага духавенства ставіцца ў абавязак вінаватых у парушэнні гэтага неадкладна перадаваць у адпаведныя вайсковыя ўстановы на прадмет далейшага пакарання.

      3. У тылавых вайсковых шпіталях сабораванне можа быць праведзена ў групавым парадку на падставе вываду вайсковых лекараў, паколькі ўказаны абрад не парушае працы названых устаноў.

      4. У выключных выпадках Управа тылавых вайсковых шпіталяў можа дазволіць некаторым асобам у тыле прыняць сабораванне.

      5. Чыны вайсковага духавенства абавязаны па выкліку Управы вайсковых шпіталяў праводзіць сабораванне тым, каму Управа прапануе прыняць сабораванне».

      Фельдкурат яшчэ раз перачытаў адносіну, у якой яму паведамлялася, што заўтра ён павінен з’явіцца ў вайсковы шпіталь на Карлавай плошчы для саборавання цяжкапараненых.

      – Паслухайце, Швейк, – паклікаў фельдкурат, – ці не свінства гэта? Як быццам ва ўсёй Празе адзіны фельдкурат – гэта я. Чаму туды не пашлюць таго набожнага СКАЧАТЬ