Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 40

СКАЧАТЬ тэмы: пра духоўны экстаз і радасць мыслення, а часам нават спрабаваў гаварыць вершам, цытаваць Гейнэ.

      Швейк адслужыў з фельдкуратам яшчэ адну палявую імшу ў сапёраў, куды памылкова быў запрошаны яшчэ адзін фельдкурат, былы настаўнік закона божага, надзвычай набожны чалавек. Ён надта здзіўлена зіркнуў на свайго калегу, калі той прапанаваў яму глынуць каньяку з Швейкавай пляшкі, якую ён заўсёды насіў на такія рэлігійныя цырымоніі.

      – Неблагі каньяк, – падахвоціў калегу фельдкурат Ота Кац. – Выпіце і едзьце сабе дадому. Я ўжо сам тут усё ўладжу, бо мне трэба пабыць на свежым паветры, а то неяк галава баліць.

      Набожны фельдкурат, пакруціўшы галавой, паехаў, а Кац, як заўсёды, бліскуча выканаў сваю ролю. На гэты раз ён ператварыў у божую кроў віно з содавай вадой, прычым кожнае трэцяе слова ў яго было «і гэтак далей» і «безумоўна».

      – Салдаты! Сёння вы ад’язджаеце на фронт і гэтак далей. Звярніцеся ж сэрцамі вашымі да бога і гэтак далей. Безумоўна. Ніхто з вас не ведае, што з вамі будзе. Безумоўна. I гэтак далей.

      Тым не менш палявая імша закончылася без усялякіх непрыемнасцей – хораша і весела. Сапёры пазабавіліся ад душы.

      Калі Швейк з фельдкуратам дабраліся дамоў, высветлілася, што недзе па дарозе яны згубілі дараносіцу.

      – Не мае значэння, – сказаў Швейк. – Першыя хрысціяне служылі святую імшу і без дараносіцы. Калі мы дадзім у газету аб’яву аб страце дараносіцы, то сумленны чалавек, які яе знойдзе, захоча ад нас узнагароды. Калі б гэта былі грошы, то наўрад ці хто вярнуў бы іх… Зрэшты, такія людзі яшчэ сустракаюцца. У нас у палку ў Будзеёвіцах служыў адзін салдат, добры хлапец, але прасцяк. Знайшоў ён неяк на вуліцы шэсцьсот крон і здаў ix у паліцыю. Нават у газетах пра яго пісалі, які ён сумленны чалавек. Але ж і сораму ён зведаў! Ніхто з ім і размаўляць не хацеў, усе яго ўнікалі. «Дурань ты, якое глупства зрабіў. За гэта ты ўсё жыццё саромецца будзеш, калі ў табе яшчэ кропля сумлення засталася». У яго была дзяўчына, дык і тая перастала з ім размаўляць. А калі ён прыехаў дамоў у водпуск, то яго сябры з-за гэтай гісторыі выкінулі яго ў час танцаў з карчмы. Хлопец пачаў сохнуць, браць усё да галавы і ўрэшце кінуўся пад поезд. А вось яшчэ. Аднойчы кравец з нашай вуліцы знайшоў залаты пярсцёнак. Людзі яго папярэджвалі, каб ён не аддаваў яго ў паліцыю, але яго было не ўгаварыць. У паліцыі сустрэлі яго надзвычай ласкава, маўляў, заява аб згубе залатога пярсцёнка з брыльянтамі ужо да іх паступіла. Але потым паглядзелі на камень ды і кажуць: «Чалавеча, дык гэта ж шкло, а не брыльянт. Колькі ж вам далі за брыльянт? Ведаем мы такіх сумленных знаходцаў». Урэшце высветлілася, што яшчэ адзін чалавек згубіў залаты пярсцёнак з фальшывым брыльянтам, нейкую там сямейную рэліквію. Але краўцу давялося ўсё ж адседзець тры дні, бо ён у дрэнным настроі дапусціў знявагу паліцыі. Законную ўзнагароду ён усё-такі атрымаў, дзесяць працэнтаў, гэта значыць, адну крону дзесяць гелераў – цана таму барахлу была усяго дванаццаць крон. Але кравец гэтую законную ўзнагароду шпурлянуў у твар уласніку пярсцёнка, той падаў у суд за знявагу асобы, і з краўца спагналі дзесяць крон штрафу. Пасля гэтага кравец СКАЧАТЬ