Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 41

СКАЧАТЬ я не бачу ў вас распяцця. Дзе вы моліцеся і дзе ваш малітоўнік?

      Кац усміхнуўся.

      – Малітоўнік у мяне на кухні. Швейк! Прынясіце яго сюды і адгарніце на трэцяй старонцы.

      Швейк пайшоў на кухню, і адтуль пачулася – адно за адным – трохразовае бахканне – гэта ён адкаркоўваў бутэлькі.

      Набожны фельдкурат быў ашаломлены, калі на стале з’явіліся тры бутэлькі.

      – Гэта лёгкае царкоўнае віно, пане калега, – сказаў Кац. – Рыслінг, вельмі добрай якасці. На смак нагадвае мозельскае.

      – Я ніць не буду, – упарта заявіў набожны фельдкурат. – Я прыйшоў абудзіць у вашай душы высокія пачуцці.

      – Дык у вас жа, пане калега, перасохне ў горле, – сказаў Кац. – Выпіце, а я паслухаю. Я чалавек надта памяркоўны, магу выслухаць і чужыя погляды.

      Набожны фельдкурат крыху адпіў і вытарашчыў вочы.

      – Чартоўскі добрае віно, пане калега, ці не праўда? – спытаў Кац.

      Фанатык цвёрда заявіў:

      – Я заўважаю, што вы брыдка гаворыце.

      – Прывычка, – адказаў Кац. – Часам нават лаўлю сябе на блюзнерстве. Швейк, наліце пану фельдкурату. Mary вас запэўніць, што лаюся таксама ў бога, у крыж, у неба і прычасце. Паслужыце ў войску столькі, як я, і вы насабачыцеся. Гэта зусім няцяжка, і нам, духоўным, усё надта блізка: неба, бог, крыж, прычасце. I гучыць прыгожа, і з прафесіяй звязана, праўда? Піце, пан калега!

      Былы законавучыцель машынальна выпіў. Відаць было, што ён хоча нешта сказаць, але не можа – збіраецца з думкамі.

      – Піце, пане калега, – працягваў Кац, – вышэй галаву, не сядзіце такі сумны, быццам праз пяць хвілін вас павінны павесіць. Піце, калега! Швейк, наліце пану фельдкурату каньяку, мне здаецца, што яму нядобра.

      Ачуўшыся, набожны фельдкурат зашаптаў:

      – Набажэнства – гэта разумовае разважанне… Хто не верыць у існаванне святой тройцы…

      – Швейк, – перапыніў яго Кац, – наліце пану фельдкурату яшчэ чарку каньяку, хай ён апамятаецца. Раскажыце яму што-небудзь, Швейк.

      – У Влашыме, асмелюся далажыць, паяе фельдкурат, – сказаў Швейк, – быў адзін святар. Калі яго былая эканомка ўцякла разам з сынком і грашыма, ён наняў сабе другую служанку. А гэты святар на старасці гадоў узяўся за вывучэнне святога Аўгусціна, якога прылічаюць да святых айцоў царквы, і дачытаўся да таго, што той, хто верыць у антыподаў, павінен быць пракляты. Паклікаў ён сваю служанку і кажа ёй: «Паслухайце, вы мне неяк сказалі, што ваш сын – слесар па рамонту машын, і што ён выехаў у Аўстралію. Значыцца, ён стаў антыподам, а святы Аўгусцін загадвае кожнага, хто верыць у антыподаў, праклясці. «Ойча, – узмалілася жанчына, – ды мой жа сын пасылае мне з Аўстраліі лісты і грошы». «Гэта насланнё д’ябла, – гаворыць на гэта пан святар. – Паводле святога Аўгусціна ніякай Аўстраліі не існуе. Гэта вас антыхрыст збівае з панталыку». У нядзелю ён яе СКАЧАТЬ