Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 38

СКАЧАТЬ аэраплан патрапіў бомбай якраз у паходны алтар і ад фельдкурата не засталося нічога, апрача акрываўленых ануч. Потым пра яго пісалі як пра пакутніка, а тым часам нашы аэрапланы рыхтавалі гэткую ж славу фельдкуратам другога боку.

      Мы з гэтага злосна жартавалі. На часовым крыжы, пад якім было пахавана тое, што засталося ад фельдкурата, наступным ранкам з’явілася такая эпітафія:

      Што з намі быць магло, з табой ужо здарылася: Ты ласку божую прадказваў нам, расцяпінам, I ласка божая табе на плеш звалілася, Размазаўшы цябе да мокрай лапіны.

      II

      Швейк прыгатаваў дасканалы грог, значна лепшы за грог старых маракоў. Такі грог высока ацанілі б і піраты васемнаццатага стагоддзя.

      Фельдкурат Ота Кац быў у захапленні.

      – Дзе вы навучыліся гатаваць такі цудоўны напой? – спытаў ён.

      – Яшчэ даўней, калі я вандраваў па свеце, – адказаў Швейк, – то ў Брэмене навучыўся ад аднаго заняпалага выпівохі-марака. Ён гаварыў, што грог павінен быць такі моцны, каб той, хто яго добра набярэцца, упаўшы ў мора, мог пераплыць канал ЛаМанш. А калі грог быў слабы, то патоне, як шчаня.

      – Пасля такога грогу, Швейк, нам будзе добра служыць палявую імшу, – разважаў фельдкурат. – Я думаю, перад гэтым трэба будзе сказаць некалькі слоў на дарогу. Палявая імша – гэта вам не жартачкі. Гэта зусім не тое, што служыць імшу ў гарнізоннай турме або прачытаць казань тым недавяркам. Тут трэба мець галаву на плячах. Палявы алтар мы маем – складны, кішэннага фармату. О божа! – схапіўся ён за галаву. – Але ж мы і аслы! Ведаеце, куды я схаваў гэты складны ахвярнік? У канапу, якую мы прадалі.

      – Ой, бяда, пане фельдкурат, – сказаў Швейк. – Праўда, я гэтага гандляра старой мэбляй ведаю, але пазаўчора сустракаю яго жонку, дык выяўляецца, што ён сядзіць за нейкую ўкрадзеную шафу, а наша канапа знаходзіцца ў аднаго настаўніка ў Вршовіцах. Будзе нам ліха з гэтым алтаром. Лепей за ўсё давайце дап’ём грог і пойдзем пашукаем гэты алтар, бо, я думаю, без яго служыць імшу нельга.

      Нарэшце яны выйшлі. Ад заспанай жонкі гандляра старой мэбляй даведаліся пра адрас настаўніка з Вршовіц, новага ўласніка канапы. Фельдкурат праявіў незвычайны спрыт: ушчыпнуў яе за шчаку і паказытаў пад падбародкам.

      У Вршовіцах у кватэры настаўніка, набожнага старога пана, іх чакала прыкрая неспадзяванка. Знайшоўшы ў канапе паходны алтар, стары ўявіў, што гэта воля божая, і падараваў алтар вршовіцкаму касцёлу, пакінуўшы за сабой права зрабіць на другім баку алтара надпіс: «Падаравана на хвалу і славу божую настаўнікам у адстаўцы Коларжыкам у лета ад нараджэння Хрыстова 1914».

      – Гэта нас мала цікавіць, – заявіў фельдкурат. – Рэч вам не належала, і вы павінны былі аддаць яе ў паліцыю, а не ў якую-небудзь праклятую рызніцу!

      – З-за гэтага цуда, – дадаў Швейк, – вы яшчэ можаце трапіць у пераплёт. Вы купілі канапу, а не алтар, які з’яўляецца вайсковай маёмасцю. Гэтая божая воля можа вам дорага абысціся! Не варта было ўважаць СКАЧАТЬ