Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды ўдалага салдата Швейка - Яраслаў Гашак страница 45

СКАЧАТЬ дэпутатам. Ну, далі яму дыхту як належыць.

      Настойлівы пан, нібы не дбаючы таго, пра што ішла гаворка, упарта паўтараў:

      – Я хачу ўрэшце высветліць справу і прашу мяне выслухаць.

      – Гэта вам дазваляецца, – сказаў фельдкурат, – гаварыце, шаноўны. Гаварыце, колькі захочаце, а мы пакуль працягнем нашу гулянку. Спадзяюся, гэта не будзе вам замінаць расказваць? Швейк, нясіце на стол!

      – Як вам вядома, – сказаў упарты пан, – зараз лютуе вайна. Я пазычыў вам гэтую суму да вайны, і калі б не вайна, то я не настойваў бы на выплаце.

      Ён выцягнуў з кішэні свой нататнік і працягваў:

      – У мяне ўсё запісана. Надпаручнік Яната быў мне вінен семсот крон і, не дбаючы ніколькі пра гэта, асмеліўся загінуць на фронце. Паручнік Прашак трапіў у палон на рускім фронце, а вінен мне быў дзве тысячы крон. Капітан Віхтэрле, пазычыўшы гэткую ж суму, дазволіў сябе забіць уласнымі салдатамі пад Равай Рускай. Надпаручнік Махек захоплены ў палон у Сербіі, вінен мне тысячу пяцьсот. I такіх кліентаў у мяне запісана шмат. Адзін гіне ў Карпатах з маім неаплочаным вэксалем, другі бяжыць у палон, той топіцца ў Сербіі, гэты канае ў шпіталі ў Венгрыі. Цяпер вы разумееце маю асцярогу? Гэтая вайна мяне загубіць, калі я не буду энергічны і няўмольны. Вы можаце запярэчыць, што ніякая небяспека вам не пагражае.

      Ён тыцнуў фельдкурату пад нос свой блакнот.

      – Глядзіце: фельчар Маціяш тыдзень назад памёр у Брно ў заразным шпіталі. Хоць валасы на сабе рві! Не заплаціў мне тысячу восемсот крон і ідзе ў халерны барак сабораваць нейкага хворага, які яму не ішоў, не ехаў.

      – Гэта быў яго абавязак, мілы пане, – сказаў фельдкурат. – Заўтра я таксама іду сабораваць.

      – I таксама ў халерны барак, – удакладніў Швейк. – Вы можаце пайсці з намі, каб на свае вочы ўбачыць, што азначае ахвяраваць сабой.

      – Пан фельдкурат, – працягваў настойлівы пан, – паверце, я ў адчайным становішчы! Хіба вайна вядзецца дзеля таго, каб зжыць са свету ўсіх маіх даўжнікоў?

      – Калі вас прызавуць у войска і адправяць на фронт, – зноў заўважыў Швейк, – дык мы з панам фельдкуратам адслужым святую імшу, каб вас з ласкі боскай разарвала першым жа снарадам.

      – Пане, я гавару сур’ёзна, – бубніла гідра фельдкурату, – я патрабую, каб ваш слуга не лез у нашы справы і не перашкаджаў нам пакончыць з імі.

      – Прабачце, пан фельдкурат, – азваўся Швейк, – дапраўды, загадайце мне, калі ласка, каб я не ўтыкаўся ў вашы справы, іначай я па-ранейшаму буду абараняць вашы інтарэсы, як і належыць кожнаму сумленнаму салдату. Гэты пан кажа чыстую праўду – яму хочацца выйсці адсюль самому, ды і я не вялікі ахвотнік да розных авантур, я чалавек прыстойны.

      – Швейк, мяне ўжо гэта пачынае нудзіць, – адказаў фельдкурат, нібы не заўважаючы прысутнасці госця. – Я думаў, што гэты чалавек нас пазабавіць, будзе нам расказваць якія-небудзь анекдоты, а ён патрабуе, каб я вам загадаў не ўкліньвацца ў нашы справы, хаця вы ўжо двойчы мелі з ім што СКАЧАТЬ